Тыдзень беларускай мовы і літаратуры

10 апреля 2022

З 4 па 10 красавіка ў школе НДЦ «Зубронак» адбылося адкрытае мерапрыемства, прысвечанае  Тыдню беларускай мовы і літаратуры. Вучні школы здзейснілі віртуальнае падарожжа па гісторыі беларускага народа. Дапоўненая рэальнасць дапамагла ім апынуцца на старажытнай Полаччыне, дзе пачулі аповеды асветнікаў Францыска Скарыны,  Еўфрасінні Полацкай і Сімяона Полацкага пра   нялёгкі жыццёвы шлях. Праз шоу-гульню «Творцы роднага слова» навучэнцы пазнаёміліся  з літаратарамі і культурнымі дзеячамі, юбілейныя даты якіх адзначае сёлета беларускі народ.  Пабываўшы ў гасцях у «Повара Яся»,  навучыліся гатаваць беларускую народную страву – дранікі. Выступленне дзяўчат-танцорак і спевакоў парадавала гледачоў  сваімі песнямі і танцам.