Яндекс.Погода

О "Зубренке"

Программы

Оздоровительным лагерям

Образование

Оздоровление

Отдых

Медиацентр

«Ці лёгка быць пісьменнікам?»: сустрэча з Зіновіем Кірылавічам Прыгодзічам і Уладзімірам Сцяпанавічам Ліпскім

25 марта 2019

Нацыянальны дзіцячы адукацыйна-аздараўленчы цэнтр «Зубронак» – адкрытая ўстанова адукацыі, у выхаваўчым працэсе якой актыўна ўдзельнічаюць палітыкі, навукоўцы, дзеячы культуры і мастацтва, спартсмены, моладзевыя лідары краіны. Вядомыя асобы ў розных сферах дзеляцца з выхаванцамі цэнтра сваім жыццёвым і прафесійным досведам, абмяркоўваюць актуальныя пытанні, якія дыктуе сучаснасць.

25 сакавіка ў межах XVI рэспубліканскага конкурсу «Юныя таленты Беларусі» выхаванцы НДЦ «Зубронак» сустрэліся з сучаснымі беларускімі пісьменнікамі Зіновіем Кірылавічам Прыгодзічам і Уладзімірам Сцяпанавічам Ліпскім. Сустрэча на тэму «Ці лёгка быць пісьменнікам?» адбылася ў фармаце ток-шоу. Удзельнікі рэспубліканскага конкурсу паэтычнай творчасці і профільных атрадаў, якія прысутнічалі на сустрэчы, змаглі больш блізка пазнаёміцца з талентам Зіновія Кірылавіча і Уладзіміра Сцяпанавіча, даведацца пра іх шлях у літаратурнай творчасці.

Госці распавялі пра свае першыя крокі да пісьменніцтва, якія пачыналіся ў раённых газетах на літаратурных старонках. Уладзімір Сцяпанавіч прадэкламаваў свае любімыя вершы славутага класіка беларускай літаратуры, ураджэнца Мядзелшчыны, Максіма Танка. Асабліва юных слухачоў цікавіла дзейнасць Уладзіміра Сцяпанавіча ў рэдакцыі дзіцячага часопіса «Вясёлка».

Зіновій Кірылавіч паразважаў пра свой унёсак у беларускую мастацкую і дакументальную літаратуру, распавёў пра падрыхтоўку і выданне цыкла размоў з выдатнымі дзеячамі культуры Беларусі, чым выклікаў шмат пытанняў ад удзельнікаў сустрэчы. Разам з гэтым, Зіновій Кірылавіч расказаў пра сваю працу ў Саюзе пісьменнікаў Беларусі і даў некалькі парад, якія дапамогуць маладым літаратарам стаць яго чальцамі.

Напрыканцы сустрэчы госці ў інтэрактыўнай форме разыгралі паміж юнымі паэтамі і ўдзельнікамі профільных атрадаў асобнікі часопісаў і сваіх кніг з аўтографамі.

Мноства важных прафесійных парад і рэкамендацый пачулі выхаванцы «Зубронка» у гэты дзень, што абавязкова натхніць іх на новыя творчыя поспехі.

Уладзімір Сцяпанавіч і Зіновій Кірылавіч распавядаўць пра свой літаратурны шлях

Пытанні ад юных паэтаў