Яндекс.Погода

О "Зубренке"

Программы

Оздоровительным лагерям

Образование

Оздоровление

Отдых

Пресс-центр

Краязнаўчыя ўрокі «Наш край – зямлі часцінка»

30 марта 2018

Ці добра вы ведаеце сваю малую радзіму? Не? А ці ведаеце вы вядомых сваіх суайчыннікаў (гэта мы не пра Янку Купалу і Якуба Коласа)? Таксама не? Тады менавіта вы павінны прыняць удзел у краязнаўчых уроках “Наш край – зямлі часцінка”. Усе мы ведаем, што 2018 год абвешчаны Годам малой радзімы. З гэтай нагоды у НДЦ “Зубронак” быў распрацаваны спецыальны курс заняткаў, дзе хлопчыкі і дзяўчынкі, удзельнікі змен, могуць шмат даведацца малавядомых і цікавых фактаў пра родную Беларусь. Першыя такія заняткі прайшлі 30 сакавіка 2018 года і адразу ж набылі вялікі поспех сярод астатніх мерапрыемстваў дня. Пра што даведваліся дзеці? Пра многае!

1. «Што ні дзень, то свята», расповед пра фестывалі, святы, якія праходзяць у раённых цэнтрах, маюць цікавую гісторыю (міжнародны фестываль этнакультурных традыцый “Кліч Палесся” (аг.Лясковічы Гомельскай вобласці), міжнароднае свята традыцыйнай культуры “Браслаўскія зарніцы” (г.Браслаў Віцебскай вобласці), міжнародны фестываль песні і музыкі “Дняпроўскія галасы ў Дуброўна” (г.Дуброўна Віцебскай вобласці), рэспубліканскі фестываль фальклорнай творчасці “Берагіня” (г.п.Окцябрскі Гомельскай вобласці), народнага гумару “Аўцюкі” (вёскі Вялікія і Малыя Аўцюкі Гомельскай вобласці, вішневы фестываль і іш).

2. «Аўтары СЛОВА, што кранаюць сэрца». Досвед пра пісьменнікаў-юбіляраў 2018 года – Адам Міцкевіч (220 гадоў), В.Дунін-Марцінкевіч (210 гадоў), Янка Маўр (135 гадоў), К.Буйло (125 гадоў), С.Грахоўскі (105 гадоў), Э.Агняцвет (105 гадоў), Данута Бічэль-Загнетава (80 гадоў) і інш.

3.«Маўклівыя сведкі мінулых гадоў». Расповед пра малавядомыя цікавыя архітэктурныя аб’екты – касцёл у Гервятах, Відзах, замак у Косава, Гальшанах, вадзяны млын у Наносах і г.д.

4.«Бабулін куфэрак». Гісторыя рамёстваў, якімі здаўна славілася наша зямля: шапавалы, выраб валёнкаў, Бярозаўка – наш адказ італьянскаму Мурана, кераміка, вырабы з лазы і саломкі, вышыванкі і інш.

5.«Адсюль іх карані». Гісторыя знакамітых людзей ва ўсім свеце, якія нарадзіліся ў Беларусі – Х.Суцін, М.Шагал, К.Малевіч, гурты «Би-2», «Айова», Б.Кіт, Луіс Барт Майер, бацькі Майкла Дугласа, М.Корж і інш.

6.«Шчыра вітаем у беларускай глубінцы». Агратурызм у Беларусі. Цiкавыя і незвычайныя аграсядзібы Беларусі: Наносы, Дукорскі маёнтак, Дудуткі, Каробчыцы і г.д.

7.«Айда ў Парыж, Турын, на Марс і Венеру!». Населеныя пункты Беларусі з незвычайнымі назвамі – Парыж, Сахалін, Дублін, Турын, Юпіцер і г.д.

8.«Прыгожыя даты прыгожых мясцін». Беларускія гарады-юбіляры 2018 года: 630 – Маладзечна, 585 –Пружаны, 999 – Брэст, 60 – Салігорск, 805 – Рэчыца, 510 – Скідзель, 580 –Лепель, 570 – Смалявічы, 510 – Касцюковічы, 333 – Ветка, 515 – Смаргонь.

Цікава, праўда? Тады мы чакаем вас на наступных краязнаўчых уроках!