Яндекс.Погода

О "Зубренке"

Программы

Оздоровительным лагерям

Образование

Оздоровление

Отдых

Пресс-центр

Творчая сустрэча

20 июня 2018

20 чэрвеня ў НДЦ «Зубронак» адбылася творчая сустрэча са знакамітым беларускім пісьменнікам Міхаілам Паўлавічам Пазняковым, а таксама з артыстам музычна-гумарыстычнага жанру Сяргеем Краўцом.

Для таго, каб пазнаёміцца, Міхаіл Паўлавіч прапанаваў паглядзець фільм, у якім больш поўна распавядаецца аб яго літаратурнай дзейнасці і ўзнагародах. У фільме падрабязна апісваецца дзяцінства аўтара, месца, дзе ён нарадзіўся.

Міхаіл Паўлавіч правёў літаратурны конкурс, у выніку якога дзеці змаглі атрымать кнігу з аўтографам у падарунак.

Сяргей Кравец выканаў сумесна з дзецьмі песні, якія напісаны на вершы Міхаіла Пазнякова.

Таксама варта адзначыць,што менавіта Сяргей Фёдаравіч у свой час прымаў непасрэдны ўдзел у стварэнні Тэатра сатыры і гумару «Хрыстафор».

Як артыст музычна-гумарыстычнага жанру, Сяргей Фёдаравіч з вялікім поспехам гастраляваў у Эстоніі, Латвіі, Расіі, Украіне і Беларусі.

Вялікі дзякуй нашым гасцям за незабыўную і цікавую сустрэчу!