Яндекс.Погода

О "Зубренке"

Программы

Оздоровительным лагерям

Образование

Оздоровление

Отдых

Медиацентр

Адукацыйная экспедыцыя

26 марта 2016

У адрозненне ад расейскага Камарова, вядомага дзякуючы папулярнай песні, у аднайменнае сяло ў Мядзельскім раёне, недалёка ад возера Свір, людзі дабіраюцца пераважна на аўтобусе. Гэта па трасе Вільня-Полацк. На першы погляд тут - правінцыя, аддаленая ад Мінска кіламетраў аж на 200, ад раённага Мядзела - на 36. Вёска звычайная: цэнтр саўгаса, сярэдняя школа, Дом культуры, бібліятэка. Праўда, вылучае Камарова старая сядзіба, якая з'яўляецца помнікам архітэктуры. Даўнія культурныя традыцыі знаходзяць і тут свой працяг. Адсюль ідуць культурныя сувязі не толькі на Міншчыну, але і на Віцебшчыну, Гарадзеншчыну. І нават у Вільню, Варшаву, Парыж.

Традыцыі, вядома, развіваюцца тады, калі пра гэта клапоцяцца іх захавальнікі і носьбіты. А яны ў Камарова ёсць. Адзін з іх - настаўнік вышэйшай катэгорыі, выдатнік народнай адукацыі Беларусі Іван Драўніцкі. Сёлета Іван Пятровіч адзначыць сваё 84-годдзе, здаецца, у такім узросце ён мог бы ўжо і не працаваць. Але спакой, адпачынак - не дзеля яго няўрымслівай, па-сялянску цягавітай натуры. Вакол яго часцяком збіраюцца аматары роднага слова, юныя краязнаўцы. Цяпер педагог у асноўным займаецца пошукавай, збіральніцкай, даследчай дзейнасцю. І распаўсюджваецца яна не толькі на Мядзельшчыну, дзе Іван Пятровіч сёння жыве, але і на Пастаўшчыне, дзе нарадзіўся, і на Астравецкі раён, дзе доўга настаўнічаў.

Менавіта да такога чалавека і вырашылі паехаць удзельнікі грамадска-патрыятычнай змены “Вытокі” 25 сакавіка. Сустэча адбылася ў сельскім Доме культуры, дзе выхаванцам спачатку паведалі пра маладосць і жыццёвы шлях Івана Драўніцкага, а пасля і сам даследчык пачаў расказваць пра сваю няўёмную цікавасць да фальклору. З першых слоў Іван Пятровіч чаруе своей мовай і разважаннямі – як-ніяк настаўнік. За амаль 50 гадоў даследаванняў у Івана Пятровіча  шмат выдадзеных кніг – гэта і “Легенды Нарачанскага краю”, “Край блакітных азёр” (даведнік для турыстаў), “Чароўны родны куток” (пра Сарачанскія азёры ў Астравецкім раёне), “Альфрэд Ромер, графік і жывапісец”, калектыўная манаграфія аб даўніх шляхецкіх сядзібах, шмат публікацый пра Першую Сусветную вайну. І нават сёння Іван Пятровіч не пакідае сваіх даследаванняў і вывучае творчасць беларуска-польскай паэткі, перакладае яе вершы с польскай мовы на беларускую.

З размовы с даследчыкам выхаванцы шмат даведаліся легенд і паданняў пра чароўны азёрны край, пра возера Віргінія, легенду пра Адама, а таксама пра сувязь знакамітага кампазітара Д.Шастаковіча з вёскай Камарова. Пасля Іван Пятровіч правёў для выхаванцаў экскурсію па наваколлі Камарова і паведаміў пра гісторыю станаўлення палацава-паркавага ансамбля ў вёсцы. Даследчык вельмі любіць размаўляць з дзецьмі – гэта адразу адчуваеш, калі знаходзішся побач, ён і сам прызнаецца, што гэта ў яго ад настаўніка.

Пасля сустрэчы з Іванам Пятровічам Драўніцкім выхаванцы наведалі агра-турыстычны комплекс “Наносы-Наваселле”, стылізаваную вёску 19 стагоддзя, дзе пазнаёміліся з бытам беларусаў, традыцыямі вырабу хлеба і самаварамі.