Яндекс.Погода

О "Зубренке"

Программы

Оздоровительным лагерям

Образование

Оздоровление

Отдых

Медиацентр

Свята закрыцця змены “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся”

21 декабря 2017

21 снежня 2017 года адбылося свята закрыцця змены “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся”. Падчас мерапрыемства былі падведзены вынікі змены, дзеці яшчэ раз успомнілі самыя яскравыя моманты змены, цікавыя справы, у якіх яны змаглі прыняць удзел. Таксама ўвага надалі адукацыйнаму кампаненту змены: заняткам аб’яднання па інтарэсах, факультатыйным заняткам, адукацыйным экскурсіям, майстар-класам і г.д. Пераможцы у карпусным арганізацыйна-гульневым праекце, спартыўных спаборніцтвах былі ўзнагароджаны салодкімі прызамі, а найлепшыя выхаванцы змены атрымалі ўдзячныя пісьмы ад адміністрацыі цэнтра.

Традыцыйна на закрыцці змены дзеці падаравалі сваім важатым выраблетыя сэрцы, як знак павагі і ўдзячнасці. Сапраўдным сюрпрызам стаў момант з’яўлення на сцэне Дзеда Мароза і Снягурачкі, якія разам з дзецьмі запалілі навагоднюю ёлку і пажадалі ўсім шчаслівага новага году!

Хай 2018 год сапраўды будзе шчаслівы!