Яндекс.Погода

О "Зубренке"

Программы

Оздоровительным лагерям

Образование

Оздоровление

Отдых

Медиацентр

Канцэрт заслужанай артысткі Рэспублікі Беларусь Марыі Пятроўны Маршак

30 марта 2016

Фальклор – гэта сцяжынка ад мінулага, праз сучаснасць у будучыню. Звяртанне да фальклору адкрывае магчымасці зберажэння с сістэмы чалавечых каштоўнасцей, якая складаецца напрацягу вякоў. Таму так важна зацікавіць маладое пакаленне менавіта сваімі роднымі традыцыямі, каб яны кранулі дзіцячыя душы, бо сапраўдны аўтэнтычны фальклор – гэта і ёсць душа нашага народа.А як жа гэта можна зрабіць, як не з дапамогай песні – менавіта песні і сёння захоўваюць фальклорныя матывы мінулага.

29 сакавіка ў Нацыянальным дзіцячым адукацыйна-аздараўленчым цэнтры “Зубронак” адбыўся канцэрт заслужанай артысткі Рэспублікі Беларусь, салісткі дзяржаўнага ансамбля народнай музыкі “Свята” Марыі Пятроўны Маршак. Ансамбль “Свята” у свеце ведаюць не па чутках: за чвэрць стагоддзя з цудоўнымi меладычнымi беларускiмi песнямi, якiя любяць i старыя, i малыя, артысты ансамбля «Свята» аб’ездзiлi паўсвету. А за некалькi апошнiх гадоў пабывалi са сваiмi канцэртамi ў Пекiне, Лондане, Каракасе, Бiшкеку, Берлiне, Варшаве, Кiеве, Рызе, Санкт-Пецярбургу i ў iншых гарадах i мясцiнах.

Цудоўным суразмоўцам і сапраўднай зоркай ансамбля з’яўляецца Марыя Маршак. Марыя Пятроўна ўжо не першы раз у “Зубронку”, але з кожным разам яе спевы ўсё больш і больш кранаюць дзіцячыя душы. Нельга заставацца на месцы, калі Марыя Пятроўна пачынае спяваць, ногі самі так і просяцца ў пляс. Выхаванцы нястомна танцавалі, падпявалі Марыі Пятроўне і дарылі авацыі спявачцы.

Хочацца падзякаваць Марыі Пятроўне за цудоўны канцэрт, вясёлы настрой  і запрасіць спявачку да нас прыязджаць часцей.