Яндекс.Погода

О "Зубренке"

Программы

Оздоровительным лагерям

Образование

Оздоровление

Отдых

Медиацентр

Майстар-класы «Фальклорная творчасць»

28 марта 2016

У панядзелак, 28 сакавіка, выхаванцаў змены “Вытокі” чакалі сапраўдныя чараўнікі і майстры сваёй справы, якія пазнаёмілі хлопчыкаў і дзяўчынак з фальклорнымі здабыткамі беларускага народа. На некалькі гадзін Палац дзіцячай творчасці пераўтварыўся ў сапраўдную беларускую сядзібу  XVIстагоддзя, дзе гучалі беларускія песні і музыка, панавалі традыцыйныя беларускія гульні.

Выхаванцы прынялі ўдзел у майстра-класах  “Тэхніка дыхання па Н.А.Стрэльнікавай” (вык. Сапожнікава В.В.), “Фальклорная манера выканання” (вык. Дворак Л.М.), “Гульні” (вык. Зачук А.Г.), “Беларускія народныя гульні ў сучасным кантэксце” (вык. Дудзінская К.В.), “Дзейнасць фальклорнага калектыва на аснове рэгіянальных традыцый” (вык. Каленковіч У., Каленковіч Л.І., Лазько Г.Я.), “Вакальна-харавая работа над абрадавымі песнямі” (вык. Баяльская Н.П.).