Яндекс.Погода

О "Зубренке"

Программы

Оздоровительным лагерям

Образование

Оздоровление

Отдых

Медиацентр

Конкурс інсцэніраваных святочных абрадаў «Свята ў хату»

02 апреля 2016

Святочна-абрадавая дзейнасць з пакон вякоў суправаджала наш народ напрацягу ўсяго жыцця: радзіны, хрэсьбіны, вясельныя абрады, а таксама цэлы цыкл гадавых святаў, кожнае з каторых суправаджалася сваім абрадам.

Глядзець фотаздымкi конкурса

Сучаснае пакаленне моладзі мала што ведае пра такія абрады як Юр’я, Саракі, Вялікдзень, Дзяды, Калядкі. Менавіта таму ў Нацыянальным дзіцячым адукацыйна-аздараўленчым цэтры “Зубронак” у рамках змены “Вытокі” выхаванцам было прапанавана прыняць удзел у конкурсе інсцэніраваных святочных абрадаў “Свята ў хату”. Кожны атрад паводле жэрабя выбраў сабе адзін з абрадаў Вялікдзень, Юр’я, Саракі, Калядкі і пасля даследавання прадставіў на суд жюры і астатніх удзельнікаў змены свой інсцэніраваны абрад.

Па выніках судзейскага галасавання першае месца атрымалі выхаванцы 3 “Зорнага” атрада з абрадам “Юр’я” і выхаванцы  1 “Зорнага” атрада з абрадам “Вялікдзень”. Другое месца атрымалі выхаванцы 4 “Зорнага” атрада з абрадам “Саракі”, і 3 месца занялі выхаванцы 2 “Зорнага” атрада з абрадам “Калядкі”.