Яндекс.Погода

О "Зубренке"

Программы

Оздоровительным лагерям

Образование

Оздоровление

Отдых

Медиацентр

Свята «Беларусь - культурная матрыца»

27 марта 2016

27 сакавіка ў НДЦ “Зубронак” выхаванцы змены “Вытокі” прянялі ўдзел ва ўжо традыцыйным свяце пад назвай “Беларусь: культурная матрыца”. Мэтай свята з’яўляецца папулярызацыя і далучэнне падрастаючага пакалення да нацыянальных і культурных традыцый беларускага народа. Падчас свята ўдзельнікі змены змаглі наведаць  інтэрактыўныя пляцоўкі прысвечаныя мэтрам беларускай літаратуры, музыкі, навукі – К.Крапіве, М.Багдановічу, І.Шамякіну, У.Мулявіну і інш. Адной з самых цікавых пляцовак стала пляцоўка прысвечаная фінансавай граматнасці, дзе хлопчыкі і дзяўчынкі бліжэй пазнаёміліся з такімі паняццямі, як крэдыт, дэпазіт, налог, купюра, дэнамінацыя, а таксама даведаліся пра гісторыю грошаў. У гэты дзень была агранізавана работа пляцоўкі “Беларуская кухня” – у сталовай дзяцей сустракаў смачны абед, які  уключаў у сябе нацыянальныя беларускія стравы – гарбату, капусны салат, рысавую кашу з мясам “па-беларуску”. Абед суправаджаўся расповедам пра традыцыі, звязаныя з ужываннем тых, або іншых прадуктаў, а таксама пра культуру паводін за сталом. Шмат выхаванцаў прынялі ўдзел у песенным конкурсе, падчас якога змаглі не толькі прадэманстраваць сваё майстэрства, але і даведацца пра знакамітых беларускіх выканаўцаў. Нацыянальныя беларускія гульні, экскурсія па галерэі “ArtalbaRuthenia”, выстава дзіцячых работ конкурса “Фотаўдымак” і конкурса “Этнамузей “У скарбонцы”, пляцоўкі,  прысвечаныя беларускаму мастацтву ўсё гэта і не толькі радавала выхаванцаў змены ў нядзелю. На свята выдалася цудоўнае надвор’е, а дзіцячыя ўсмешкі і цікавы расповед  пра беларускую культуру і традыцыі толькі болей радавалі ўсіх арганізатараў свята.