Яндекс.Погода

О "Зубренке"

Программы

Оздоровительным лагерям

Образование

Оздоровление

Отдых

Пресс-центр

Тэматычны дзень “Янка Купала. 135 хвілін”

07 июля 2017

Сёлета, 7 ліпеня 2017 года, адзначаецца 135 год з дня нараджэння славутага беларускага песняра Янкі Купалы. У гэты святочны дзень у Нацыянальным дзіцячым адукацыйна-аздараўленчым цэнтры “Зубронак” адбыўся шэраг тэматычных мерапрыемстваў пад назвай “Янка Купала. 135 хвілін”, прысвечаных жыццю, творчаму шляху і спадчыне пісьменніка. Выхаванцы змаглі прыняць удзел у тэматычных пляцоўках: інтэлектуальным турніры  “Разумныя хвіліны”, які быў прысвечаны беларусскай мове, а таксама  гісторыі беларускага краю, конкурсе малюнкаў “Малюючы словы”, дзе дзеці змаглі намаляваць ілюстрацыі да такіх знакамітых твораў аўтара, як “Спадчына”, “Гусляр”, “Дуб”, “Веска” і інш. Вельмі цікавымі былі пляцоўкі, прысвечаныя творчаму шляху паэта і гісторыі яго падарожжаў па роднай Беларусі: на ландшафткай карце НДЦ “Зубронак” на месцы вёскі Вязынка, адбыўся сапраўдны ўрок “Ад прадзедаў спакон вякоў мне засталася спадчына…” беларусскай літаратуры, падчас якога дзеці пазнаёміліся бліжэй с куточкамі і мясцінамі, что звязаны з жыццем паэта. У моладзевай бібліятэцы ўсе жадаючыя маглі прыняць удзел в літаратурнай гасцёўні, дзе выхаванцы даведаліся пра жыццевы лес Янкі Купалы. Ну, а для тых, хто любіць чытаць вершы паэта, працавала пляцоўка “Чытаем Купалу – чытаем па-беларуску”, дзе хлопчыкі і дзяўчынкі дэманстравалі цуд прамоўніцкага майстэрства.

На працягу 135 хвілін у “Зубронку” таксама праходзіла акцыя “Купала ў сэрцы” – усе жадаючыя змаглі атрымаць невялічкі падарук на память пра славуты день.  

Мы спадзяёмся, што сёння мы змаглі даведацца болей пра Янку Купалу і яго лёс.