Яндекс.Погода

О "Зубренке"

Программы

Оздоровительным лагерям

Образование

Оздоровление

Отдых

Медиацентр

Свята закрыцця змены «Вытокi»

03 апреля 2016

Вось і надыйшоў час развітвацца. Здаецца, зусім нядаўна хлопчыкі і дзяўчынкі, што ўпершыню прыехалі ў НДЦ “Зубронак” на змену “Вытокі”, толькі знаеміліся з выхавацелямі, тэррыторыяй цэнтра, настаўнікамі, сваімі сябрамі па атраду. А зараз надыйшоў час сказаць “Дапабачэння, Зубронак”. Падчас свята закрыцця змены выхаванцы яшчэ раз узгадалі самыя яркія і захапляючыя моманты змены – адукацыйныя экспедыцыі, конкурс інсцэніраванных абрадаў  “Свята ў хату”, адукацыйны форум, конкурс “Разумнікі і разумніцы”, “Місс “Зубронак” і інш.  Лепшым спартыўным атрадам у змене “Вытокі” сталі выхаванцы 4 “Зорнага” атрада, а пераможцам у арганізацыйна-гульнёвым праекце “Сеем-пасеем” стаў 1 “Зорны” атрад.

Глядзець усе фотаздымкi

Калі на сцэне з’явіліся выхавацелі, то хлопчыкі і дзяўчынкі ўжо не змаглі стрымліваць слёзы. Кульмінацыяй свята сталі  словы падзякі і аб’яўленне аб закрыцці змены “Вытокі”, а таксама  выкананне дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь разам  з дырэктарам цэнтра Ануфрыевай Н.Г.

Напрацягу змены выхаванцы плённа клапаціліся пра свой ураджай і вырошчвалі зерне, каб напрыканцы змены атрымаць духмяны бохан хлеба. Што ў іх атрымалася, глядзіце самі.