Яндекс.Погода

О "Зубренке"

Программы

Оздоровительным лагерям

Образование

Оздоровление

Отдых

Пресс-центр

Фіналы конкурсаў рэспубліканскай акцыіі “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся”

13 декабря 2017

9-13 снежня ў Нацыянальным дзіцячым адукацыйна-аздараўленчым цэнтры “Зубронак” адбыліся фіналы конкурсаў рэспубліканскай акцыіі “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся”:

конкурс літаратурных музеяў (экспазіцый) устаноў адукацыі (Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства);

конкурс творчых работ “Праз творчасць  у прафесію жыцця” (Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі);

конкурс “Юны натураліст” (Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства).

У гэтыя дні фіналісты конкурсаў абаранялі і прадстаўлялі свае работы перад журы і іншымі ўдзельнікамі змены.

Таксама ўдзельнікамі змены з’яўляюцца  пераможцы і фіналісты наступных конкурсаў:

конкурсу фотаздымкаў “Мая чароўная Беларусь” (Рэспубліканскі цэнтр інавацыйнай і тэхнічнай творчасці);

конкурс даследчых работ “Тапаніміка роднага краю”(Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства).

Для іх арганізатарамі конкурсаў былі праведзены выставы, майстар-класы, творчыя сустрэчы.

Больш падрабязная інфармацыя размешчана на старонцы змены “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся”.

Перайсцi на старонку змены