Яндекс.Погода

О "Зубренке"

Программы

Оздоровительным лагерям

Образование

Оздоровление

Отдых

Медиацентр

Змена

«Нарачанскае кола»

 

У Нацыяльным дзіцячым адукацыйна-аздараўленчым цэнтры «Зубронак» з 24 верасня па 1 кастрычніка 2018 года была рэалізованна праграма змены «Нарачанскае кола».

Змена «Нарачанскае кола» была прысвечана Году малой радзімы і адрасавана вучням 6-7 класаў Мядзельскага раёна, якія дасягнулі поспехаў у вучэбнай і грамадскай дзейнасці і цікавяцца краязнаўствам.

Мы разам з вучнямі паспрабавалі яшчэ раз адказаць для сябе на пытанні: «Што для мяне мая малая радзіма?», «Чым адметна родная Мядзельшчына?», «Чаму гэта месца застанецца ў сэрдцы назаўсёды?»

Удзельнікам змены былі прапанаванны заняткі ў аб’яднанні па інтарэсах «Мая Мядзельшчына», падчас якіх іх веды аб родным краі былі ўдакладнены.

Кола з’яўляецца сімвалам шчасця і бясконцасці жыцця. Таму ўдзельнікі змены зазірнулі ў мінулае Мядзельшчыны, рэалізавалі сябе ў сучаснасці і паспрабавалі спланаваць нашу будучыню, якая залежыць ад іх.

А яшчэ кола – сімвал вынаходніцтва і падарожжаў. Таму мы адкрылі новае ў вядомым і шмат падарожнічалі. Былі абраны найцікавейшыя экскурсійныя праграмы па Мядзельскаму раёну, прапанавалі самабытны фальклорны матэрыял, былі ўзгаданы славутыя землякі, запрошалі ў госці вядомых сучаснікаў-землякоў.

Духоўна-маральнае і патрыятычнае станаўленне дзяцей і моладзі, падрыхтоўка іх да самастойнага жыцця ёсць найважнейшая складаючая развіцця грамадства і асноўная мэта сістэмы адукацыі. Сістэмаўтваральным накірункам у вобласці выхавання патрыятызму і грамадзянскасці можна лічыць краязнаўства, аб’ектамі якога з’яўляюцца прырода, насельніцтва і гаспадарка, гістарычнае мінулае, мастацтва і культура.

Такім чынам мэтай змены стала:

стварэнне ўмоў для фарміравання ў падрастаючага пакалення паважлівых адносін да гісторыка-культурнай і прыроднай спадчыны нашай краіны, патрэбы ў захаванні і прапагандзе помнікаў гісторыі і культуры сродкамі краязнаўчай дзейнасці.

Задачамізмены былі:

  • актуалізаваць веды па гісторыі, культуры роднага краю, сфарміраваць матывацыю да вывучэння малой радзімы;
  • паказаць адметнасць, самабытнасць культурных традыцый, народнай спадчыны Мядзельшчыны;
  • прывіваць дзецям любоў да роднай зямлі і да працы на ёй;
  • садзейнічаць фарміраванню лепшых маральных якасцяў беларусаў – талерантнасці, працавітасці, добразычлівасці;
  • развіваць актыўную грамадзянскую пазіцыю.

 

 

Навiны змены

Да новых сустрэч!

Вось і дакацілася наша кола да фінішу змены. 30 верасня былі прадстаўлены прэзентацыі конкурснага праекта «Топ-7 падстаў для гонару». Найбольш ярка атрымалася ў 4 «Зорнага» атрада. Такім відэаролікам можна любога турыста зацікавіць. Але і астатнія ўдзельнікі пастараліся. Шмат новага і цікавага данеслі да слухачоў-землякоў. Нам ёсць чым ганарыцца! Цікава, што многім галоўнай славутасцю Мядзельшчыны здаецца Нацыянальны дзіцячы адукацыйна-аздараўленчы цэнтр «Зубронак» і яго выхавацелі. Таму мы не развітваемся, а гаворым «Да новых сустрэч, нарачанцы»!

Інтэлектуальная гульня «Ведай нашых»

Сапраўдны краязнаўца – інтэлектуал! Сёння 18 каманд-удзельніц працавалі над доказам гэтай аксіёмы. Гіль Уладзіслаў, Зайцаў Уладзіслаў, Хацяновіч Уладзіслаў, Кадушкевіч Аляксей, Тункевіч Вікторыя – лепшыя! Віншуем!

Мая Мядзельшчына

Удзельнікі змены «Нарачанскае кола» вучацца заўзята і актыўна, таму што праграма аб’яднання па інтэрэсах «Мая Мядзельшчына» прадугледжвае не толькі лекцыі педагогаў, але і даследванні, тэсты, экскурсіі, семінары, работу з даведачнай літаратурай і інш. Сшыткі нашых краязнаўцаў спісваюцца цікавымі звесткамі, лагічнымі схемамі для запамінання. Але самае прыемнае, гэта тое, што нашы вучні вельмі падрыхтаваныя. Яны – сапраўдныя нарачанцы, якія ведаюць і шануюць свой край.

Са спортам сябруем!

Змена «Нарачанскае кола» доўжыцца восем дзён. Але толькі ўявіце – кожны дзень дзяўчынкі і хлопчыкі з задавальненнем ўдзельнічаюць у спартыўных спаборніцтвах. Учора вызначаліся пераможцы ў турніры па шашках. Імі сталі Гайковіч Ганна, Хацяновіч Уладзіслаў і Петручэня Антон з 6 «Зорнага» атрада. А сёння віншуем з перамогай лепшых тенісістаў-хлопчыкаў:

першае месца – Аксюта Сяргей, 6 «Зорны» атрад;

другое – Трубіцын Аляксандр, 5 «Зорны» атрад;

трэцяе – Швед Аляксандр, 5 «Зорны» атрад.

І вынікі дзяўчынак:

першае месца – Малько Марыя, 6 «Зорны» атрад;

другое – Церахава Елізавета, 5 «Зорны» атрад;

трэцяе – Станкевіч Марыя, 5 «Зорны» атрад.

На шпаркім коле

Адным з найбольш эфектыўных сродкаў краязнаўчай дзейнасці з’яўляецца экскурсійная работа. Яна садзейнічае больш глыбокаму засваенню дзецьмі матэрыялаў, звязаных з гістарычнымі падзеямі, пашырае і паглыбляе іх веды, дае магчымасць больш увагі ўдзяліць вывучэнню краязнаўчых матэрыялаў, фарміруе гістарычную памяць падрастаючага пакалення пра мінулае свайго народа і гістарычныя карані сваёй зямлі.

У змене «Нарачанскае кола» мы прапанавалі дзецям тры выязныя экскурсійныя праграмы па Мядзельскаму раёну: «Велічны Будслаў» (наведванне касцёла і краязнаўчага музея імя П. Мядзёлкі). Адукацыйныя экскурсіі «Па нарачанскаму краю» і «Наш Танк».

Сёння ўдзельнікі змены адправіліся ў Будслаў. Яркія ўражанні, пазітыўныя эмоцыі і, галоўнае, жаданне даведацца яшчэ больш пра малую радзіму – вось што яднае і натхняе нас!

Сустрэча са знакамiтымi землякамi

У госці да ўдзельнікаў змены “Нарачанскае кола” завіталі майстры слова – паэты, члены Саюза пісьменнікаў Рэспублікі Беларусь і нашы землякі – Аляксандр Генадзьевіч Быкаў і Рагнед Юр’евіч Малахоўскі.

Спадзяемся, што гэта сустрэча будзе мець адукацыйны эфект. Паэты расказалі пра тое, творчасць якіх землякоў іх натхняе, прачыталі свае творы пра малую радзіму, патлумачылі, што значыць “чытаць выразна”.

Хлопчыкі і дзяўчынкі прынялі ўдзел у конкурсе “Чытаем разам: Максім Танк”. Вучні школ раёна прыехалі з падрыхтаванымі для чытання на памяць вершамі славутага песняра. Віншуем пераможцаў:

Хацяновіч Уладзіслаў, 6 “Зорны” атрад;

Гарбуноў Кірыл, 5 “Зорны” атрад;

Хіхіч Анастасія, 5 “Зорны” атрад;

Якушава Ангеліна, 4 “Зорны” атрад;

Багдановіч Арына, 3 “Зорны” атрад;

Каралёнак Юлія, 3 “Зорны” атрад;

Мішчанка Паліна, 3 “Зорны” атрад.

Шануйце родную мову, вывучайце творчасць знакамітых землякоў, расціце патрыётамі.

Вітаем!

Адбыўся заезд краязнаўчай змены «Нарачанскае кола», якая прысвечана Году малой радзімы. Лепшыя краязнаўцы 6-7 класаў са школ Мядзельскага раена з радасцю і хваляваннем пачалі сваю «зубрацкую экпедыцыю».

24 верасня дзяўчынкі і хлопчыкі прыступілі да заняткаў у аб’яднанні па інтарэсах «Мая Мядзельшчына», абышлі з экскурсіяй цэнтр, і вывучылі дэвіз змены: «Нарачанскае кола – цудоўная школа – вучыць, натхняе і забаўляе»!

У добры шлях! Няхай коціцца «Нарачанскае кола» шпарка, цікава і ярка!