Яндекс.Погода

О "Зубренке"

Программы

Оздоровительным лагерям

Образование

Оздоровление

Отдых

Медиацентр

Змена «Жыву ў Беларусі і тым ганаруся»

З 5 па 22 снежня 2018 года ў НДЦ «Зубронак» праводзіцца змена «Жыву ў Беларусі і тым ганаруся», якая накіравана на стварэнне ўмоў для грамадска-патрыятычнага выхавання навучэнцаў, фарміравання павагі да гісторыка-культурнай і прыроднай спадчыны краіны, сучасных дасягненняў нашых суайчыннікаў у розных сферах дзейнасці,праз уключэнне выхаванцаў у краязнаўчую дзейнасць.

Змена з’яўляецца выніковым этапам аднайменнай рэспубліканскай акцыі, арганізатарам якой выступае ўстанова адукацыі «Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства». Навучэнцы мелі магчымасць самастойна выбіраць напрамак краязнаўчай дзейнасці і ў адпаведнасці з ім удзельнічаць у адным з заяўленых акцыяй конкурсах:

  1. даследчых работ «Спадчына Беларусі»ў рамках краязнаўчага праекта «Мая Беларусь»(11-12 снежня 2018 года);
  2. аграбіялагічным конкурсе«Юны натураліст»(17-18 снежня 2018 года);
  3. творчых работ «А ў нашай хаце свята»(10 снежня 2018 года);
  4. творчых работ «Шляхам добрых спраў»(8-9 снежня 2018 года);
  5. фотаздымкаў «Зямля пад белымі крыламі»(15-16 снежня).

Пералічаныя конкурсы на працягу года ў рамках вышэйназванай акцыі праводзіліся наступнымі ўстановамі адукацыі: «Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства», «Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі», «Рэспубліканскі цэнтр інавацыйнай і тэхнічнай творчасці» і рэдакцыяй газеты «Пераходны ўзрост». Змена ў НДЦ «Зубронак» арганізуецца ў цесным узаемадзеянні з гэтымі навучальнымі ўстановамі, арганізуецца правядзенне тэматычных экскурсійва ўстановы адукацыі з мэтай знаёмства з гісторыяй правядзення акцыі «Жыву ў Беларусі і тым ганаруся», прэзентацыяй дзейнасці па накірунках акцыі і інш. Падчас правядзення змены арганізуецца прэзентацыя конкурсных работ фіналістаў, узнагароджванне пераможцаў конкурсаў.

Адукацыйны складнік змены прадстаўлены заняткамі па праграме  аб’яднання па інтарэсах «ВЕДАЙ.бай», курсамі факультатыўных заняткаў «Храмы, замкі і палацы Беларусі», «Гісторыя Беларусі ў падзеях і імёнах», змест якіх спрыяе знаёмству ўдзельнікаў змены з гісторыяй і сучаснасцю беларускай зямлі, пашырэнню і паглыбленню ведаў аб родным краі.

Выхаванцам на працягу змены  прапанавана ўдзельнічаць у праекце«Ведай нашых», падчас якога ўдзельнікі змены бліжэй пазнаёмяцца з адметнымі рысамі беларускага менталітэту і якасцямі характару ўласцівымі беларусам. На вячэрніх агеньчыках дзеці пазнаёмяцца з народнай творчасцю беларускага народа.

Выхаванню патрыятычных пачуццяў будуць спрыяць мерапрыемствы агульналагернага, карпуснога і атраднага ўзроўняў (святочнае адкрыццё змены, важацкая вечарына, конкурс прэзентацый атрадаў «Мы разам!», конкурс інсцэніраванай песні «Каб любіць Беларусь», дзень беларускай мовы, усеагульная беларуская дыктоўка, спартыўныя спаборніцтвы «Беларусіяда», літаратурная гасцёўня «Ты ў сэрцы маім, Беларусь», краязнаўчы марафон «Беларусь – краіна маёй будучыні», нядзеля беларускай мовы і літаратуры ў школе НДЦ «Зубронак», тэматычныя класныя і інфармацыйныя гадзіны, пазнавальная гульня «Падарожжа па Беларусі», турнір «Ведай сваіх!», гульнявы мультыпарк і інш. На працягу змены дзеці і падлеткі ў НДЦ «Зубронак» наведаюць галерэю «Ганаруся табой, Беларусь», пляцоўку «Ландшафтная карта Рэспублікі Беларусь», карцінную галерэю пад адкрытым небам «Artalbaruthenia», вучэбна-экскурсійны цэнтр побытавай культуры беларусаў «Хутар Неслуч», пляцоўку«Геаграфічны цэнтр «Зубронка» і інш.

Арганізацыйна змена складаецца з трох перыядаў.

Змест першага перыяду «Мы» накіраваны на знаёмства выхаванцаў паміж сабой, з цэнтрам, з ідэяй змены, з гульнёвымі задачамі. У гэты перыяд рэалізуюцца метады асобаснага развіцця арганізацыйна-адаптацыйнага перыяду.

Другі перыяд «Годна называемся беларусамі» вырашае задачу практычнага знаёмства выхаванцаў з культурнымі, прамысловымі, сельскагаспадарчымі, спартыўнымі аб’ектымі Рэспублікі Беларусь. Атрад адчуе сябе адной камандай, якая працуе над вырашэннем пастаўленых перад ёйзадач.

Змест заключнага перыяду  «Ганаруся табой, Беларусь!» накіраваны на абагульненне атрыманых ведаў і наладжванне канструктыўных сувязей паміж тэарэтычнымі ведамі і практычнай дзейнасцю.

Для рэалізацыі ідэй самых ініцыятыўных удзельнікаў змены працуе«Лідар-клуб», гаспадарамі якога будуць з’яўляцца самі дзеці. Галоўным органам дзіцячага самакіравання падчас змены будзе Савет Асацыяцыі дзіцячых ініцыятыў.

Змена будзе спрыяць фарміраванню ў выхаванцаў асэнсаванага пачуцця гонару за сваю краіну, упэўненасці ў сваіх сілах, развіццю арганізатарскіх здольнасцей.  

Навiны змены

“Жыву ў Беларусі і тым ганаруся”

22 снежня адбыўся святочны вечар, на якім былі падведзены вынікі змены. Ва ўрачыстай абстаноўцы самыя актыўныя удзельнікі змены атрымалі сертыфікаты і лісты падзякі, а таксама падзячныя пісьмы за актыўны ўдзел у змене ва ўстановы адукацыі, а таксама на імя бацькоў. Таксама на свяце віталі фіналістаў рэспубліканскай акцыі навучэнскай моладзі “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся”. Іх узнагароды будуць чакаць па месцы жыхарства. Для ўдзельнікаў змены прагучалі музычныя кампазіцыі на раялі і трубе, а таксама прадэкламаваны вершы.

Віншуем удзельнікаў змены з яе заканчэннем! Жадаем поспехаў і абавязкова сустрэцца ў “Зубронку” у наступным годзе! 

На святочным вечары – святочны вальс

Мікіта Сярноў чытае верш П. Броўкі “Пахне чабор”

Педагог дадатковай адукацыі Н.А.Шнітко віншуе удзельнікаў змены

Гуляем у “Ручаёк”

Аляксандр Ганчароў зачараваў прысутных цудоўнай мелодыяй

Дзед Мароз са Снягурачкай віншуюць прысутных з надыходзячым новым годам

Выніковая праграма “Падарожжа па Беларусі”

22 снежня адбылася выніковая праграма “Падарожжа па Беларусі”. Выхаванцы ў форме спаборніцтва дэманстравалі свае веды аб нашай краіне, аб адметных рысах кожнага рэгіёну, аб беларускім мастацтве, архітэктурных помніках, беларускай літаратуры і г.д. Дух спаборніцтва толькі падзадорваў выхаванцаў і ствараў добры настрой. Зусем не важна, хто паказаў сябе найлепей, а важна тое, што дзеці с самага дзяцінства імкнуцца як мага лепш ведаць мінулае і сучаснае сваёй роднай зямлі, з павагай адносяцца адзін да аднаго, падтрымліваюць сваіх сяброў і з’яўляюцца надзейнымі камандамі. Поспехаў вам, сябры, у будучыні!

Узнагароджванне пераможцаў у намінацыі “Самы спартыўны атрад”

5 “Лясны” атрад – пераможца змены!

Адукацыйны форум “Вектар на будучыню”

21 снежня на адукацыйным форуме “Вектар на будучыню” удзельнікі змены прэзентавалі вынікі сваёй навучальна-даследчай дзейнасці, якой займаліся на працягу змены. Нікірунак навучальна-даследчай дзейнасці быў прымеркаваны да 50-годдзя Нацыянальнага дзіцячага адукацыйна-аздараўленчага цэнтра “Зубронак”.

Пералік тэм, якія былі прапанаваны навучэнцам для даследаванняў:

“Гісторыя зубрацкага значка”;

“Зубрацкі подыум: важацкая форма ўчора і сення”;

“Фотадаследаванне: было – стала”;

“Зубр – сімвал сімвалаў”;

“Важацкі атрад “Юнацтва”: нам ніколі не будзе 60, а толькі 4 разы по 15”;

“Як павяжыш гальштук – беражы яго: традыцыя ад пакалення да пакалення”;

 “Зубрацкія песні: ці музыка нас звязала”.

Атрыманыя навыкі даследчай дзейнасці падчас змены выхаванцы змогуць выкарыстоўваць пры занятках даследваннямі па месцы жыхарства.

Краязнаўчы марафон «Беларусь – краіна маёй будучыні»

Змена паціху падыходзіць да завяршэння.  Па праграмме аб’яднання па інтарэсах “Ведай. бай” завяршыліся апошнія заняткі. Але гэта не ўсё. Замацаваць веды, а таксама вызначыць тых, хто найлепшым чынам засвоіў матэрыял удзельнікі змены мелі магчымасць падчас краязнаўчага марафону «Беларусь – краіна маёй будучыні», які адбыўся 21 снежня. Кожнаму атраду патрэбна было наведаць тэматычныя пляцоўкі, на якіх былі падрыхтавана выпрабаванні по матэрыялу заняткаў ў акадэміі “Ведай. бай”. Нягледзчы на тое, што выхаванцам прыйшлося пахвалявацца, вынікі атрымаліся цудоўныя!

Пляцоўка “Беларусь турыстычная”

Пляцоўка “Мастацтва Беларусі”

Пляцоўка “Беларусь на міжнароднай арэне”

Конкурс эссэ «Беларусь – край блакітных азер, край зяленых лугоў»

18 снежня адбыўся конкурс эссэ «Беларусь – край блакітных азер, край зяленых лугоў».  Арганізатары конкурсу ставілі перад сабой мэту стварыць умовы для фарміравання ў удзельнікаў змены паважлівае стаўленне да сваёй малой радзімы, да роднага краю, народа, выхаванню патрыятычных пачуццяў, выяўленне таленавітых творчых дзяцей, якія валодаюць глыбокімі ведамі па краязнаўстве.

Пераможцамі конкурсу сталі:

1 месца

Міхайлава Яўгенія – 5 “Лазурны” атрад;

Вайцяховіч Валерыя – 4 “Лясны” атрад;

2 месца

Гусева Карына – 6 “Лазурны” атрад;

Палікевіч Анастасія – 5 “Лясны” атрад;

3 месца

Сядэйка Ірына – 1 “Лясны” атрад;

Ціцяк Святлана – 4 “Лясны” атрад.

Агульналагерная беларуская дыктоўка

17 снежня ўдзельнікі змены “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся” прынялі ўдзел у напісанні беларускай дыктоўкі. Тэксты былі падабраныя з улікам узросту дзяцей і падлеткаў.  Мэта мерапрыемства, у першую чаргу, аб'яднаць усіх, хто ўмее і хоча пісаць і гаварыць па-беларуску, а па-другое, паказаць, што быць граматным – важна для кожнага чалавека. Выхаванцы, якія прынялі ўдзел у напісанні дыктоўкі, пераканаўся, што займацца беларускай мовай нялёгка, але займальна і карысна.

Найлепшыя вынікі атрымаліся ў наступных выхаванцаў:

Гусева Карына – 6 “Лазурны” атрад;

Ляшкова Аляксандра – 1 “Лясны” атрад  

Здор Кацярына – 2 “Лясны” атрад;

Адамчанка Паліна – 5 “Лазурны” атрад;

Бартноўская Ганна – 5 “Лазурны” атрад;

Варакса Анастасія – 5 “Лазурны” атрад.

Віншуем і жадаем поспехаў у вывучэнні беларускай мовы! 

Падчас напісання дыктоўкі

Конкурс «Юны натураліст»

17 снежня адбыўся рэспубліканскі этап конкурсу «Юны натураліст», які праводзіўся па наступных намінацыях: «Сад на новы лад», «Жывая памяць», «Сімвалы майго краю». Журы конкурсу з’яўляліся спецыялісты установы адукацыі «Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства» Алена Федараўна Пільнік і Анастасія Анатольеўна Парфіяновіч. Асноўнымi задачамi конкурсу з’яўляліся: выхаванне патрыятызму і пачуцця любові да Радзімы; фарміраванне экалагічнай культуры ў навучэнскай моладзі, прывіццё паважлівага стаўлення да прыроды роднага краю; садзейнічанне актывізацыі і папулярызацыі дзейнасці аб’яднанняў па інтарэсах эколага-біялагічнага профілю; далучэнне навучэнскай моладзі да пошукавай дзейнасці, якая накіравана на даследаванне жывёльнага і расліннага свету, а таксама экалагічных асаблівасцей малой радзімы; выяўленне і заахвочванне лепшых юных эколагаў і біёлагаў у рэгіёнах, прадастаўленне дадатковых магчымасцей для іх самарэалізацыі.

Удзельнікамі конкурсу з’яўляліся калектывы навучэнцаў аб’яднанняў па iнтарэсах устаноў агульнай сярэдняй і дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі. На данны момант юным натуралістам засталося чакаць цэрымоніі ўзнагароджвання, каб даведацца пра вынікі і атрымаць сваю хвіліну славы!

Конкурс інсцэніраванай песні «Беларусь музычная»

16 снежня сярод удзельнікаў змены «Жыву ў Беларусі і тым ганаруся» адбыўся конкурс інсцэніраванай песні «Беларусь музычная». Конкурс насіў творчы характар, падчас якога атрадам неабходна было прадэманстраваць творчую інсцэніроўку пад песню пра Беларусь. Абавязковай умовай, акрамя інсцэніроўкі песні, з'яўлялася касцюміраванне ўдзельнікаў, выкарыстанне дадатковых атрыбутаў, калектыўны ўдзел, арыгінальнасць выступлення, развіццё сюжэту і г.д.

Удзел у конкурсе дазволіла падлеткам не толькі пашырыць наяўныя веды аб музычных творах, але ў той жа час мацней пасябраваць, праявіць існуючыя творчыя здольнасці.

Вынікі конкурсу:

Старэйшая група:

1 месца – 1 «Лясны»;

2 месца – 5 «Лазурны».

Малодшая група:

1 месца – 5 «Лясны».

5 «Лясны» атрад падчас інсцэніроўкі песні «Это Беларусь – страна моя»

Ад падтрымкі гледачоў толькі станоўчы зарад!

1 «Лясны» атрад – выдатная інсцэніроўка, выдатны настрой!

Дыскусійны мультыпарк «Спрачаемся? Спрачаемся!» 

   Дыскусійны метад спрыяе сцвярджэнню ў свядомасці  падлеткаў нейкіх ідэй, фармуе крытычны падыход да недахопаў, а таксама важныя якасці людзей: імкненне дакопвацца да праўды, уменне адстойваць і прапагандаваць свае погляды, аргументаваць свой пункт гледжання і, нарэшце, мець мужнасць прызнаць правату свайго праціўніка.

     Арганізацыя дыскусіі - творчае справа, а ўдзельнікі змены «Жыву ў Беларусі, тым ганаруся» заўсёды да творческіх заданняў падыходзяць з энтузіязмам. Да дыскусійнага мультыпарка «Спрачаемся? Спрачаемся!», які прайшоў 16 снежня, дзецям былі прапанаваны наступныя тэмы:

«Купляйце беларускае! Беларускае - гэтя значыць якаснае і натуральнае?»;

«Беларусь - турыстычная мекка?»;

«Гонар і ганарлівасць - адно і тое ж?»;

«Беларуская мова - дастаткова ведаць ці неабходна размаўляць?»;

«Талерантнасць беларусаў: міф ці неад'емная рыса характару?»,

«Беларуская сучасны музыка - яна існуе?» і інш.

Тэмы былі вельмі актуальныя і выклікалі ў удзельнікаў змены непадробную цікавасць, пра што можа сведчыць іх актыўнасць падчас правядзення мультыпарка.

Новым ведам – зялёнае святло! 

Падчас правядзення заняткаў па праграме аб’яднання па інтарэсах “Ведай.бай!”  дзеці і падлеткі пазнаёміліся з матэрыялам, які датычыўся мастацва Беларусі. А потым, пакінуўшы аўдыторыі, удзельнікі змены перайшлі ў карцінную галерэю пад адкрытым небам, якая носіць назву AlbaRuthenia і размяшчаецца ў школьным дворыку. На працягу практычнага занятку падлеткі пазнаёміліся з гісторыяй стварэння галерэі, с прынцыпам размяшчэння рэпрадукцый карцін, арыгіналы якіх знаходзяцца у Нацыянальным мастацкім музеі ў горадзе Мінску, пабывалі ў тэматычных залах “Тут прыроды жыве душа”,  “У дзяцінстве доўгімі дні нам здаваліся…”,  “Вочы ў вочы”, “Абстракцыянізм”,  “Нацюрморт”, “У імя жыцця на зямлі”. Найбольш увагі педагогі надалі карцінам, якія адлюстоўваюць тэму Вялікай Айчыннай вайны, звярнулі ўвагу на тое, што у 2019 годзе наша краіна будзе адзначаць 75-годдзе вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

5 “Лазурны” атрад падчас наведвання галерэі пад адкрытым небам

Зямля пад белымі крыламі 

15-16 снежня на сустрэчу з удзельнікамі змены «Жыву ў Беларусі і тым ганаруся»прыехалі спецыялісты ўстановы адукацыі «Рэспубліканскі цэнтр інавацыйнай і тэхнічнай творчасці». У іх арсенале заўсёды маецца шмат цікавасцяў для падлеткаў, якія займаюцца фатаграфаваннем. Педагог дадатковай адукацыі І.Я. Іваноў правёў майстар-клас па стэрэафатаграфіі. А загадчык кабінетам мультымедыйных тэхналогій К.Я. Нелылёў пазнаёміў падлеткаў з асаблівасцямі стварэння фотапанарам. Падчас арганізацыі работы адбылася сустрэча з пераможцамі рэспубліканскага фотаконкурсу «Зямля пад белымі крыламі», асноўнымі мэтамі і задачамі якога з’яўляецца грамадзянскае і патрыятычнае выхаванне дзяцей і моладзі праз іх актыўнае ўключэнне ва ўсебаковае вывучэнне гісторыі, культуры і прыроды роднага краю сродкамі фотамастацтва; фарміраванне ў маладога пакалення адказнасці за захаванне гісторыка-культурнай і прыроднай спадчыны Рэспублікі Беларусь; далучэнне моладзі да адукацыйнай, культурнай і грамадскай дзейнасці; пашырэнне і паглыбленне інтэлектуальных і пазнавальных магчымасцяў навучэнцаў; эстэтычнае выхаванне і фарміраванне мастацкага густу; выяўленне і заахвочванне таленавітых дзяцей і падлеткаў, прадстаўленне дадатковых магчымасцяў для іх самарэалізацыі; папулярызацыя фотамастацтва сярод дзяцей і моладзі.

Падчас правядзення майстар-класаў

Падчас правядзення майстар-класаў

Турнір прамоўцаў 

15 снежня адбыўся «Турнір прамоўцаў», удзел у якім прынялі лепшыя «гаваруны»з кожнага атрада.  Турнір прамоўцаў – гэта спосаб культываваць гаворку, развіваць лагічнае мысленне, цікавасць да слова, уменне чуць словы і шанаваць іх значэнне і, нарэшце, гэта дзейнасць, якая прадстаўляе вялізныя магчымасці для чалавека праявіць індывідуальныя асаблівасці.

Турнір праводзіўсяў два тура. Першы тур рэалізаваўся выхавальнікамі на атрадным узроўні. Другі – на агульналагерным узроўні. У фінале конкурсу ўдзельнікі чыталі вершы на памяць, рыхтавалі аповед на тэму «Жыву ў Беларусі і тым ганаруся», гаварылі хуткагаворкі, ажыццяўлялі пераклад слоў на беларускую мову. Гледачам асабліва спадабаліся конкурс выразнага чытання вершаў на памяць і конкурс перакладу слоў. Ім так і хацелася выйсці на сцэну і разам са сваімі аднагодкамі прыняць удзел у выкананні заданняў. Пры падвядзенні вынікаў журы ўлічвала логіку выступу, мастацкасць прамовы, узаемадзеянне з гледачамі, выразнасць, этычнасць.

У турніры прымалі ўдзел наступныя выхаванцы:

1 «Лясны»атрад – Ірына Кудзелка;

2 «Лясны»атрад – Ульяна Астрамовіч;

3 «Лясны»атрад – Аліна Тамашова;

4 «Лясны»атрад – Дар’я Піскунова;

5 «Лясны»атрад – Арцём Сцепаненка;

5 «Лазурны»атрад – Валерыя Станкевіч;

6 «Лазурны»атрад – Мікіта Сярноў.

Пераможцамконкурсу стала Ульяна Астрамовіч! Шчыра віншуем!

 

Злева направа: А.Сцепанка, М.Сярноў, В.Станкевіч, А.Тамашова, І.Кудзелка, Д.Піскунова, У.Астрэйка.  

Усе на фотавыставу!

Стварэнне ўмоў для папулярызацыя фотамастацтва сярод дзяцей і моладзі вельмі важная справа. Для дзяцей і падлеткаў, якія адпачываюць у “Зубронку” была арганізавана фотавыстава, на якой можна было пазнаёміцца з фотаработамі удзельнікаў конкурсу фотаработ “Зямля пад белымі крыламі”. На фотавыставе дэманстраваліся фотаздымкі як напячатаныя на фотапаперы, так і электронныя варыянты. На фотаздымках падлеткі прадаманстравалі веліч нашай беларускай прыроды, непаўторныя імгненні, якія здараліся ў жыцці, эпізоды з жыцця населеных пунктаў і г.д. Наведвальнікі выставы з цікавасцю разглядвалі фотаработы сваіх аднагодкаў і, можна не сумнявацца, што ў многіх з’явілася жаданне узяць у рукі фотаапарат і паспрабаваць сябе ў ролі фотамастака.

Пажадаем юным фатографам, каб іх юнацкае захапленне перарасло ў сурўёзны прафесійны занятак. 

Наведвальнікі фотавыставы

Шэдэўры беларускай музыкі на зубрацкім радыё

“Купалінка”, “Завіруха”, “Алеся”, “Пахне чабор”, “Малінаўка”… Толькі адны назвы што значуць! Не гаворучы ўжо пра мелодыі, словы і сэнс. Гэта нашы беларускія песні, якія павінны ведаць не толькі нашы бацькі, але і кожны з нас. У іх гуках уся наша сутнасць. Многія беларускія музычныя творы вядомы не толькі ў Беларусі, але і далека за межамі нашай краіны. У нашай змене іх нельга было абыйсці стараной. Кожнаму атраду неабходна было выбраць па два музычныя творы, падрыхтаваць пра іх цікавую інфармацыю (гісторыя напісання, звесткі пра аўтараў і выканаўцаў і г.д.). Знайсці фанаграмы і прыняць удзел у падрыхтоўцы радыёперадачы, якая будзе трансліравацца на усёй тэррыторыі НДЦ “Зубронак”. На перадачы юныя вядучыя павінны распавядаць цікавыя звесткі пра любыя беларусам песні, пра захаванне нашай беларускай культуры, а таксама прадаставіць слухачам пачуць выбраныя песні.

Сачыце за навінамі змены каб не прапусціць цудоўны час беларускай музыкі.   

Падчас запісу радыёперадачы

Конкурс даследчых работ ”Спадчына Беларусі”

11 снежня прайшоў фінал конкурсу даследчых работ «Спадчына Беларусі». Арганізатарам конкурсу з’яўляецца ўстанова адукацыі «Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства».

Асноўнымі мэтамі і задачамі конкурсу з’яўляюцца пашырэнне краязнаўчага руху сярод навучэнскай моладзі, далучэнне да гісторыка-культурных і прыродных каштоўнасцяў краю; фарміраванне каштоўнасных арыенціраў, гонару і павагі да гісторыі і культуры свайго краю праз далучэнне да матэрыяльнай і духоўнай спадчыны рэгіёну;

спрыянне фарміраванню ў маладога пакалення грамадзянска-патрыятычных пачуццяў, адказнасці за адраджэнне і захаванне гісторыка-культурнай і прыроднай спадчыны сваёй малой радзімы.

Конкурс праводзіўся па намінацыях: «Матэрыяльная культура» і «Духоўная культура».

У намінацыі «Матэрыяльная культура»навучэнцыдаследвалі архітэктурныя аб’екты: замкі, палацы, сядзібы, аб’екты культавага дойлідства, ваенна-гістарычныя аб’екты; аб’екты археалогіі, рэгіянальны некропаль, гаспадарчыя, рамесніцкія і вытворчыя аб’екты, аб’екты прыроднай спадчыны, аб’екты мясцовага традыцыйнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, мясцовая кухня, рэгіянальны касцюм, асобныя адметныя аб’екты дадзенай мясцовасці, зніклыя населеныя пункты.

У намінацыі «Духоўная культура» навучэнцы даследвалі аб’екты вусна-паэтычнай і літаратурнай творчасці рэгіёна, мясцовыя абрады, традыцыі і звычаі, адметнасці земляробства і каляндарна-абрадавай культуры рэгіёна, значныя адметнасці мясцовай мастацкай самадзейнасці, іншыя элементы нематэрыяльнай культуры рэгіёна.

Падчас абароны даследчых работ атрымаўся цэлы кландайк цікавых гісторый, якім навучэнцы не дазволілі быць забытымі.

Сёння ў нашай хаце свята

Назва конкурсу «Сённая ў нашай хаце свята», арганізаванага рэдакцыяй газеты «Пераходны ўзрост»,выклікае толькі станоўчыя эмоцыі. Удзельнікам конкурсу неабходна было прадставіць індывідуальныя творчыя работы інфармацыйна-публіцыстычных жанраў, у якіх у займальнай форме распавядаецца прасямейныя традыцыі, звычаі, святы і падзеі, якія звязаны з адраджэннем духоўна-матэрыяльнай культуры продкаў і абуджаюць у маладога пакалення зацікаўленасць гісторыяй малой радзімы. Творчыя работы могуць знаёміць з асаблівасцямі побыту, кухні роднага краю; спрыяць захаванню гісторыка-культурнай спадчыны (абрадаў, звычаяў), павышэнню культурнага ўзроўню асобнага навучэнца і грамадства ўвогуле, а таксама нацыянальнай самасвядомасці юных грамадзян сваёй краіны.

10 снежня прайшоў заключны этап конкурса, на якім былі прадстаўлены лепшыя праекты юных карэспандэнтаў.

Свята адкрыцця змены

“Зубронак” – краіна дзяцінства, якую любяць яе жыхары і жадаюць вяртацца сюды зноў і зноў. Гэта не дзіўна, таму што “Зубронак” – гэта частка цудоўнай краіны, якая завецца Беларусь. Мы ганарымся прыродным багаццем нашай радзімы: яе бясконцымі лясамі і сінявокімі азёрамі. Мы ганарымся брэндамі, вядомымі далека за нашымі межамі: Белаз, Гефест, «Савушкін прадукт» і г.д. Мы ганарымся вядомымі суайчыннікамі: Еўфрасіння Полацкая, Францыск Скарына, Марк Шагал і іншыя. Мы ганарымся жыхарамі нашай краіны: іх шчырасцю і працавітасцю. Мы ганарымся тым, што мы завемся беларусамі і можам шчыра сказаць “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся!”

10 снежня 2018 года ў НДЦ “Зубронак” адбылася падзея - адкрыццё змены “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся!”. У рамках змены праходзіць фінальны этап аднаімённай рэспубліканскай акцыі. На свяце юныя жыхары нашай краіны, актыўныя ўдзельнікі акцыі, даведаліся пра ўсе падзеі змены, якія іх чакаюць, пазнаёміліся з традыцыямі цэнтра, і самае галоўнае, атрымалі шмат уражанняў, надхнення і жадання рухацца наперад да новых поспехаў.

На працягу змены «Жыву ў Беларусі і тым ганаруся» рэалізуецца праграма аб’яднання па інтарэсах «ВЕДАЙ.бай». Яе змест распрацаваны для розных узроставых груп навучэнцаў.

Знаёмства з удзельнікамі змены «Хто да нас прыехаў?»

2018 - Год малой радзімы

Прэзентацыя спраў і мерапрыемстваў змены на аўкцыёне актыўнасці 

Знаёмімся з адукацыйным кампанентам змены

Лідэр-клуб запрашае!

Узорны ансамбль бальных танцаў “Фіеста” (г. Баранавічы)

Рытуал «Белая Русь»

Рытуал «Калідор дружбы»

Акадэмія «ВЕДАЙ.бай»

Заняткі аб’яднання накіраваны на шматбаковае, комплекснае вывучэнне асаблівасцяў роднага краю. Кожныя заняткі нацэленыя на знаёмства з той ці іншай вобласцю жыцця Беларусаў, з яе гісторыяй, узнікненнем і развіццём.

Праграма аб’яднання по інтарэсах змяшчае і практычныя заняткі, якія праходзяць на знакавых аб’ектах цэнтра, прысвечаных Беларусі: ландшафтная карта, Карцінная галерэі. Дадзены курс абагульняе веды навучэнцаў, атрыманыя ў школе, на занятках у гуртках і клубах, дапаўняе іх уяўленні пра краіну і яе гісторыю, фарміруе правільныя адносіны да набыткаў дзяржавы, дасягненняў свайго народу, фарміруе станоўчы імідж краіны, пачуццё гонару, патрыятычны настрой удзельнікаў змены.

Конкурс прэзентацый атрадаў «Мы разам!»

9 снежня адбыўся конкурс прэзентацый атрадаў «Мы разам!», падчас якога ўдзельнікі змены «Жыву ў Беларусі і тым ганаруся» змаглі прадэманстраваць свае здольнасці і таленты, а таксама ацаніць магчымасці астатніх удзельнікаў мерапрыемства. Свае выступленні атрады падрыхтавалі ў адпаведнасці з тэматыкай змены: распавядалі пра нашу краіну, пра свой удзел у рэспубліканскай акцыі «Жыву ў Беларусі і тым ганаруся», спявалі беларускія песні і чыталі вершы пра родны край, танчылі і дзяліліся цікавымі фактамі пра Беларусь, пералічвалі традыцыі беларускага народа і сучасныя тэндэнцыі развіцця рэспублікі. Дзеці не забыліся распавесці пра сябе, свае захапленні і чаканні, прадставіць лідараў атрада і падзяліцца дасягненнямі.

Пераможцамі конкурсу прэзентацый атрадаў сталі выхаванцы з 6 «Лазурнага» атрада. Другое месца заняў 1 «Лясны» атрад, а трэцяе – 5 «Лясны» атрад. Віншуем пераможцаў і жадаем ім заўсёды быць разам!

Выступленне 1 "Ляснога" атрада

Выступленне 2 "Ляснога" атрада

Выступленне 3 "Ляснога" атрада

Выступленне 4 "Ляснога" атрада

Выступленне 5 "Ляснога" атрада

Выступленне 6 "Ляснога" атрада

Выступленне 5 "Лазурнага" атрада

Выступленне 6 "Лазурнага" атрада

Абарона творчых работ конкурсу «Шляхам добрых спраў»

9 снежня прайшоў фінал конкурсу «Шляхам добрых спраў» Рэспубліканскай акцыі «Жыву ў Беларусі і тым ганаруся».

Асноўнай мэтай і задачамі конкурсу з’яўляюцца:

• фарміраванне ў навучэнскай моладзі грамадзянска-патрыятычных пачуццяў і адказнасці за сваё будучае;

• выхаванне ў падрастаючага пакалення пазітыўных маральна-каштоўнасных установак і якасцяў міласэрнасці;

• выяўленне і распаўсюджванне творчых ініцыятыў, новых падыходаў да работы валанцёраў;

• павышэнне іміджу валанцёраў, актывізацыя валанцёрскай дзейнасці сярод навучэнскай моладзі на падставе ўсталяваных традыцый і з улікам сучасных падыходаў да выхавання;

• далучэнне дзяцей і моладзі да сацыяльна-актыўнай дабравольніцкай грамадскай дзейнасці.

Конкурс праводзіцца па наступных намінацыях:

«Крокі дабрыні» (калектыўная);

«Рэха ў будучыню» (індывідуальная).

У намінацыі «Крокі дабрыні» на конкурс былі прадстаўлены творчыя праекты, у якія ўваходзіла інфармацыя аб зараджэнні валанцёрскай дзейнасці калектыву; апісанне валанцёрскай дзейнасці, поспехаў і дасягненняў; погляд аўтараў работы на будучыню валанцёрскай дзейнасці; выпіскі з пісьмовых крыніц, фотаздымкі, матэрыялы сродкаў масавай інфармацыі.

У намінацыі «Рэха ў будучыню» на конкурс былі прадстаўлены рэкламныя відэаролікі, у якіх прапагандуецца і папулярызуецца міласэрніцкая, грамадска-карысная дзейнасць. А самае галоўнае, пры падрыхтоўцы відэаматэрыялу аўтар павінен выступіць як у ролі рэжысёра, так і аператара, сцэнарыста, акцёра.

Ох, і не лёгка ж прыйдзецца журы конкурсу – супрацоўнікам установы адукацыі «Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі» пры падвядзенні вынікаў. Мы пажадаем ім лёгкіх рашэнняў, а самі будзем чакаць цырымоніі ўзнагароджвання, якая адбудзецца ў канцы змены.

 

Прэзентацыя прадстаўнікоў валанцёрскага атрада «Клопат» ДУА «Рэчыцкі раённы ліцэй» 

Малюжанец Алеся, Гмырак Валерыя падчас прэзентацыі валанцёрскай дзейнасці

ДУА «Сярэдняя школа №1 г.Докшыцы»

 

Пракоп Уладзіслаў прэзентуе дзейнасць валанцёрскага атрада «Ветразь надзеі»

ДУА «Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі Савецкага раёна г. Гомеля» 

 

Сярноў Мікіта, Кудравец Крысціна падчас прэзентацыі валанцёрскай дзейнасці

ДУА «Сярэдняя школа №11 г. Мазыра»

 

Выхадны? Чаму б не наведацца ў музей!

У «Зубронку» мноства цікавых месцаў! Напэўна, можна кожны дзень наведваць новае не паўтарыўшыся. І, наўрад, хопіць змены, каб наведаць усе. Таму не губляючы часу, удзельнікі змены «Жыву ў Беларусі і тым ганаруся» адправіліся ў музей гісторыі НДЦ «Зубронак».

Гэта наведванне мае важнае значэнне для кожнага дзіцяці-зубраняці, бо цэнтру летам 2019 года споўніцца 50 год. У музеі выхаванцы пазнаёміліся с гісторыяй будаўніцтва цэнтра, з перспектывамі яго развіцця. Асаблівую цікавасць выклікала экспазіцыя, якая прысвечана важацкаму атраду «Юнацтва». Ужо колькі год нязменна лепшымі таварышамі дзяцей у цэнтры з’яўляюцца менавіта яны – важатыя, а іх дэвіз «нам ніколі не будзе 60, а толькі чатыры разы па 15» усяляе ўпэўненасць, што маладосць і важацкі запал – бясконцыя!

Не абышлі экскурсаводы і экспазіцыі прысвечаныя міжнароднай дзейнасці, рэспубліканскім злётам, форумам і фэстам, зубрацкім узнагародам розных гадоў. Атрыманыя звесткі, дакладна паўплывалі на адносіны дзяцей і падлеткаў да ўласнага асабістага росту, іх удзел у жыцці атрада і ўсяго «Зубронка», сваіх новых сяброў. І гэта цудоўна адчуць сваю невялікую прыналежнасць да вялікай гісторыі, якая аб’ядноўвае цэлыя пакаленні ўжо на працягу 50 гадоў!

Падчас знаёмства з макетам НДЦ «Зубронак»

Удзельнікі экскурсіі знаёмяцца з гісторыяй НДЦ «Зубронак»

На экспазіцыі, прысвечанай нарачанскай прыродзе

Падчас правядзення экскурсіі

«Ганаруся табой, Беларусь!»

Рэалізацыя адукацыйнага складніка змены «Жыву ў Беларусі і тым ганаруся» пачалася з наведвання выхаванцамі фотагалерэі «Ганаруся табой, Беларусь!». Падчас экскурсіі хлопчыкі і дзяўчынкі пазнаёміліся з багаццем нашай краіны. Фотавыстава, змешчаная ў галерэі, адлюстроўвае паасобку моманты гісторыі нашай краіны і дапамагае раскрыць і падкрэсліць прыгажосць і веліч сучаснасці нашай Радзімы.

Фотавыстава, якую наведалі ўдзельнікі змены, падзелена на дзве тэматычныя часткі. Першая мае назву «Дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь». У ёй змешчаны фотаздымкі, якія адлюстроўваюць незалежнасць і суверэнітэт беларускага народа. Другая частка фотавыставы мае назву «Брэнды Рэспублікі Беларусь». У гэтай частцы змешчаны фотаздымкі, якія адлюстроўваюць знакавыя дасягненні беларускага народа ў розных галінах дзейнасці. 

Кожны фотаздымак экспазіцыі з’яўляецца знакавым, паказвае мінулае і сучаснасць беларускага народа. У працэсе экскурсіі дзеці разважалі над тым, як кожны чалавек звязаны з той зямлёй, на якой нарадзіўся. І прыйшлі да высновы: дзеці Беларусі павінны ведаць, што краіна, у якой яны жывуць, – гэта самы цудоўны падарунак лёсу, самае дарагое, што ў іх ёсць.

5 «Лазурны» атрад падчас наведвання галерэі «Ганаруся табой, Беларусь»

3 «Лясны» атрад падчас наведвання галерэі «Ганаруся табой, Беларусь»

Навучальная гульня по змене «Усё наперадзе!»

6 снежня для хлопчыкаў і дзяўчынак, якія рэалізуюць сябе на змене «Жыву ў Беларусі і тым ганаруся», можна назваць днём знаёмства. Удзельнікам змены давялося пазнаёміцца і з зубрацкай школай, і з кружкамі ў Палацы дзіцячай творчасці, і з Лідар-клубам. Але асаблівую цікавасць выклікала знаёмства з праектам змены. Падлеткі зразумелі, што іх чакае насычаная і цікавая праграма.

Падчас навучальнай гульні «Усё наперадзе!» удзельнікі змены пазнаёміліся з планам правядзення рэспубліканскага этапа акцыі навучэнскай моладзі «Жыву ў Беларусі і тым ганаруся», са зместам адукацыйнага кампанента змены, арганізацыйна-гульнёвага праекта ды пазнавальных праектаў, якія будуць рэалізоўвацца на працягу змены. Былі прадэманстраваны рэфлексіўныя методыкі, якія трэба будзе ажыццявіць. Разам з гэтым, падчас навучальнай гульні быў праведзены маніторынг ведаў па профілю змены, што дазволіла ўнесці ў агульную праграму карэктывы з улікам інтарэсаў дзяцей. Актыўнасць, уважлівасць і зацікаўленасць падчас гульні, пытанні да арганізатараў – сведчанне таго, што наперадзе ў дзяцей і падлеткаў не проста змена, а перыяд важных падзей!

Выхавацель Немірава Вераніка Мікалаеўна знаёміць удзельнікаў змены са зместам рэфлексіўных методык

Удзельнікі гульні «Усё наперадзе!» знаёмяцца са зместам даследчай дзейнасці на змене

Правяраем свае веды па профілю змены

У добры шлях, змена «Жыву ў Беларусі, тым ганаруся»!

5 снежня 2018 года стартавала змена для актывістаў рэспубліканскай акцыі навучэнскай моладзі «Жыву ў Беларусі, тым ганаруся». Першы дзень змены і першыя яркія ўражанні – наведванне рэспубліканскіх устаноў дадатковай адукацыі. Праца была арганізавана па групах. Перад дзецьмі свае дзверы расчынілі такія ўстановы адукацыі як «Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства», «Рэспубліканскі цэнтр інавацыйнай і тэхнічнай творчасці», «Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі».

Ва ўстанове адукацыі «Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства» удзельнікі змены пазнаёміліся з работай аб'яднанняў па інтарэсах, з напрамкамі навуковых даследаванняў, якімі займаюцца іх аднагодкі па эколага-біялагічнаму профілю, такімі напрамкамі дзейнасці як спартыўны турызм, краязнаўства і інш. Таксама спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра экалогіі і краязнаўства пазнаёмілі выхаванцаў з напрамкамі адукацыйнага праекту «Зялёныя школы» і, вядома ж, арганізавалі наведванне аранжарэі з раслінамі, якія растуць у розных кліматычных зонах, што выклікала ў юных наведвальнікаў непадробную цікавасць.

Педагогі ўстановы адукацыі «Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі» для ўдзельнікаў змены арганізавалі экскурсію, падчас якой падлеткі пазнаёміліся з разнастайнымі аб'яднаннямі па інтарэсах, дзейнасць якіх накіравана на развіццё творчых здольнасцяў дзяцей і падлеткаў. Таксама ўдзельнікі экскурсіі наведалі выставу прысвечаную 200-годдзю з дня нараджэння І.С. Тургенева, дзе пазнаёміліся з лепшымі працамі мастацкага праекта. Сапраўдны сюрпрыз чакаў выхаванцаў на гульнёвой праграме «Игровідзянне», дзе падлеткі пабывалі і ў якасці гледачоў і ў якасці актыўных удзельнікаў.

Ва ўстанове адукацыі «Рэспубліканскі цэнтр інавацыйнай і тэхнічнай творчасці» падлеткі змаглі ўбачыць тэст-драйв цацачных гоначных машын, а таксама наведаць экспазіцыю Рэспубліканскай выставы інавацыйнай і тэхнічнай творчасці навучэнскай моладзі. Падчас экскурсіі па цэнтры, ўдзельнікі змены даведаліся аб напрамках тэхнічнай творчасці, наведалі студыю «Экотехнум», у якой сабрана калекцыя інтэрактыўных экспанатаў, якія дазваляюць падрабязна разабрацца, як уладкаваны навакольны свет. Ну, што ж, запамінальны і яркі пачатак! Пажадаем ўдзельнікам змены поспехаў і ўдачы!

Падчас наведвання УА «Рэспубліканскі цэнтр інавацыйнай і тэхнічнай творчасці»

Падчас наведвання УА «Рэспубліканскі цэнтр інавацыйнай і тэхнічнай творчасці»

Падчас наведвання УА «Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства»

Падчас наведвання УА «Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства»

Падчас наведвання УА «Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства»

Падчас наведвання УА «Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства»

Падчас наведвання УА «Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства»

Падчас наведвання УА «Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі»

Падчас наведвання УА «Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі»

Падчас наведвання УА «Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі»

Падчас наведвання УА «Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі»

Падчас наведвання УА «Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі»