Яндекс.Погода

О "Зубренке"

Программы

Оздоровительным лагерям

Образование

Оздоровление

Отдых

Медиацентр

Беларусь-Польшча: Песня сяброўства

У адпаведнасці з даручэннем Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнка ад 09 студзеня 2019 г. № 10 / 124-1894 ў перыяд з 25 ліпеня па 3 жніўня 2019 года ва ўстанове адукацыі «Нацыянальны дзіцячы адукацыйна-аздараўленчы цэнтр «Зубронак» пройдзе аздараўленне 37 дзяцей, якія навучаюцца ва ўстановах адукацыі Рэспублікі Польшча з дадатковым вывучэннем беларускай мовы, у суправаджэнні трох педагогаў.

Праграма знаходжання хлопчыкаў і дзяўчынак з Польшчы ў НДЦ «Зубронак» уключае аздараўленне, спартыўную праграмму, праграмму вольнага часу, знаёмства з культурай і гісторыяй Рэспублікі Беларусь, а таксама з сістэмай адукацыі нашай краіны.

У адпаведнасці з медыцынскімі прызначэннямі штодня прапануюцца медыцынскія аздараўленчыя працэдуры (кіслародны кактэйль, фітачай, хваёва-жамчужныя ванны, ароматэрапія, аэраіонатэрапія, апаратны масаж, бескантактавы масаж і інш.).

У праграму ўключаны аздараўленчыя і спартыўныя мерапрыемствы: наведванне басейна, сауны, спартыўных пляцовак і «Лясной гасцінай», аздараўленчыя прагулкі, працэдуры загартоўвання (паветраныя і сонечныя ванны, сцежка здароўя), катанне на лодках, катамаранах, катэры, «банане», скейтах, роліках, роварах, гераскутарах.

Культурна-адукацыйная праграма прадстаўлена рознымі конкурснымі і забаўляльнымі мерапрыемствамі (вечар беларуска-польскага сяброўства, вогнішча Сяброўства, тэматычныя сустрэчы з беларускімі аднагодкамі, квэсты і інш.).

Дзеці з Польшчы стануць актыўнымі ўдзельнікамі заняткаў па інтарэсах Палаца дзіцячай творчасці. Падчас майстар-класаў, якія праводзяцца па прынцыпе «роўны навучае роўнага», госці з Польшчы змогуць пазнаёміць беларускіх дзяцей з польскай культурай.

Пазнаёміцца з гісторыяй нашай краіны, нацыянальнымі традыцыямі і культурнай спадчынай беларускага народа, убачыць славутасці Беларусі хлопчыкі і дзяўчынкі змогуць падчас экскурсійных праграм «Замкі Беларусі» (Мірскі замак, Нясвіжскі замак), «Нарачанскае Наваселле», падчас наведвання цэнтра старажытнай побытавай культуры беларусаў «Хутар «Неслучь». Запланавана таксама экскурсійная праграма ў г.Мінску (экскурсія-агляд, наведванне Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, аквапарку і дэльфінарыя). З мэтай азнаямлення з сістэмай адукацыі Рэспублікі Беларусь плануецца наведванне ўстаноў вышэйшай адукацыі нашай краіны.

Навiны змены

Вучымся цікава

Менавіта так абазначылі экскурсійную праграму польскія школьнікі. Два дні былі сапраўды насычанымі. 1 жніўня была наведана філія Дзяржаўнага музея Янкі Купалы ў Вязынцы, факультэт журналістыкі БДУ, дзе была прадэманстравана студыі гуказапісу, радыёэфіру, відэаздымкі, стуэнцкая бібліятэка і чытальная зала. Затым дзеці адпачывалі ў аквапарку, паглядзелі прадстаўленне ў дэльфінарыі. Вельмі ўразіў дзяцей Мінск, падчас экскурсіі-агляду яны параўноўвалі яго з Варшавай.

2 жніўня мы адправіліся на экскурсію ў Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік «Нясвіж» рэзідэнцыю, якая мела часы ўпаду, але заўсёды адрадждалася як птушка Фенікс. Затым паехалі ў Мірскі замак, які быў закладзены ў пачатку XVI стагоддзя князем Ільінічам у гатычным стылі , а ў 1568 годзе перайшоў у валоданне Мікалая Радзівіла, які дабудаваў яго ў стылі рэнесансу. Многія факты агульнай гісторыі добра вядомы польскім дзецям, таму яны маглі задаць пытанні, уразіць дасведчаннасцю экскурсаводаў.

У другой палове дня гасцей з Беласточчыны чакала Нацыянальная бібліятэка з выхадам на пляцоўку для агляду і гандлёвы цэнтр.

Дзеці параўналі свае ўражанні ад першых дзён жніўня ў Мінску з перапоўненным чамаданам, куды вельмі шмат паклалі патрэбных рэчаў, але не ўпарадкавалі. Цяпер засталося раскласці ўсю інфармацыю па палічках. І як толькі гэты працэс скончыцца, мы зноў чакаем польскіх сяброў у «Зубронку». Гучы песня сяброўства!

Магчыма, будучыя студэнты БДУ з Польшчы

Польскiя хлопцы каля чытальнай залы факультэта журналiстыкi

У зале вiдэаздымкi факультэта журналiстыкi БДУ

На прыступках Нацыянальнай бiблiятэкi польская дэлегацыя

Польскiя падлеткі ў Мiры

Нашчадкi Радзiвiлаў: госцi з Польшчы ў Нясвiжы

Развітальны баль

31 ліпеня для падлеткаў Польшчы ладзіўся развітальны баль. Ад моманту сустрэчы, прышпільвання бутаньерак з валошак, да агульнага фота на развітанне ў прысутных захоўваліся сентыментальныя і ўрачыстыя пачуцці. Гучала класічная музыка, шапацелі доўгія сукенкі, цокалі абцасы. Здавалася, што працягваецца падарожжа ў часе, якой пачалося раніцай, калі юнакі і дзяўчаты адправіліся «У госці да Міхала Клеафаса Агінскага», у музей-сядзібу ў Залессі. Гучала і знакамітае «Развітанне з Радзімай», якое выканала на фартэпіяна Ева Іванюк. Абралі прыму і прым’ера балю, ў чарговы раз госці з Польшчы былі ўражаны харэаграфічным талентам узорнага ансамблю танца «Скавыш», які ў падарунак пакінуў кампазіцыю «Слуцкія паясы». Вядучымі балю былі выхавальнікі польскіх атрадаў – пан Улад ды пана Марыся, а польскія настаўніцы Ганна і Беата паказалі ўзор танцавальнай культуры, стаўшы ў пару з лепшымі хлопцамі-танцорамі «Зубронка». Чым скончыўся развітальны баль? Вільготнымі вейкамі, ды абменам візітоўвак, таму што на балконах зімовага саду Палаца дзіцячай творчасці «Зубронка» назіралі за польскімі сябрамі аднагодкі з Беларусі.

У сядзiбе Мiхала Клеафаса Агiнскага

Паланез – танец на стагоддзі

Ганаровыя госці балю – “беларуская шляхта”

“Слуцкія паясы” ў выкананніі ўзорнага ансамблю танца “Скавыш”

Дзень беларускай культуры

30 ліпеня госці з Падляшша адправіліся ў цікавае месца – агратурыстычны комплекс «Наносы-Наваселле». Там іх чакалі кірмашныя гулянні з дэгустацыяй свежавыпечанага хлеба, майстэрні «Нацыянальны сувенір» і «Нацыянальны танец». А асабліва ўразіла коннае шоу, музей самавараў і экскурсія ў музей рэтра-аўтамабіляў.

У гэты дзень адбылася сустрэча з беларускімі аднагодкамі ў фармаце нэтворкінга і была прысвечана нашай радзіме. Простымі словамі распавядалі гаспадары пра Беларусь турыстычную, Беларусь спартыўную, Беларусь на карце свету, Беларусь фестывальную, пра беларускія брэнды і інш.

Таксама удзельнікі праекта прынялі ўдзел у акцыі «Максім Танк: чытаем разам». Дзеці з Польшчы валодаюць беларускай гутарковай мовай, чытаюць у арыгінале Я.Купалу, Я.Коласа, М. Багдановіча, але сустрэча з настаўніцай беларускай мовы і літаратуры В.Ю. Джанаевай, якая распавяла ім аб Максіме Танку, стала карыснай. Самыя ўпэўненныя дзеці адважыліся прачытаць верш выразна на публіку. Усе ўдзельнікі акцыі атрымалі сувеніры на памяць.

Гаворым па-беларуску разам

Абмен кантактамі

Верш Максіма Танка чытае Юля Бавжыцка з Орлы

Поціск рукі ў знак падтрымкі

Группа ўдзельнікаў акцыя «Максім Танк: чытаем разам»

Перад вячэрай на катамаране

У музеі самавараў агратурыстычнага комплекса «Наносы-Наваселле»

У зале трафеяў агратурыстычнага комплекса «Наносы-Наваселле»

Узорны ансамбль танца «Скавыш» вітае гасцей агратурыстычнага комплекса «Наносы-Наваселле»

Перацягванее канату – адметны занятак кірмашных гулянняў

У музеі рэтра-аўтамабіляў

Сакрэты выпякання хлеба

Вогнішча Сяброўства

29 ліпеня своеасаблівым этапам заканчэння адаптацыі і нараджэння сяброўства на Нарачанскай зямлі стала вогнішча Сяброўства. НДЦ «Зубронак» з’яўляецца цэнтрам дзіцячай дыпламатыі. Свята, ў якім узялі ўдзел прадстаўнікі Польшчы, Японіі, Беларусі, Расіі яшчэ раз падцвердзіла гэта.

Разам з праграмай вольнага часу штодня дзеці працуюць над моўнымі навыкамі. У адукацыйны кампанент праграмы ўключаны модульныя праекты «Год малой Радзімы», «Беларускае слоўца», «Вядомая асоба», «Легенда на кожны дзень», якія рэлізуюць выхавальнікі цэнтра сумесна з настаўнікамі беларусай мовы і літаратуры з Польшчы.

Але самы эфектыўны сродак навучання, як вядома, спроба. І ўдзельнікі праекта «Беларусь-Польшча: песня сяброўства» спрабуюць і ўжываць, і чытаць выразна, і спяваць па-беларуску, ды яшчэ і гульні праводзяць на беларускай мове.

Дэлегацыя Польшчы на вогнішчы

Выступлення ўзорнага ансамбля танца «Скавыш»

А ў пачастунак – печаная бульба

Вучым танец з задавальненнем

Польскі жэўжык-ручаёк

Велапрагулка па маршрутам НДЦ «Зубронак»

Зубрацкія прыгоды працягваюцца

У нядзелю, 28 ліпеня, нашы сябры з Беласточчыны працягнулі знаёмства з беларускай культурай. Ім быў прапанаваны пазнавальна-забаўляльны праект « Мудры запавет продкаў», якія праходзіў на базе цэнтра старажытна-побытавай культуры беларусаў «Хутар «Неслуч» НДЦ «Зубронак». З вялікім задавальненнем дзеці спявалі, танцавалі, выраблялі сувеніры, удасканальвалі беларускую мову, а напрыканцы наведвання частаваліся аладкамі. Праект мае нацыянальны каларыт, што нікога не пакідае абыякавым, становіцца запамінальным.

Міжнародны характар мела таварыская сустрэча па футболе. Супраць хлапчукоў з Польшчы гулялі хлопцы з Японіі, а вось у якасці заўзятараў выступілі беларускія дзеці.

Не абышлося і без традыцыйных медыцынскіх працэдур. Ёсць сярод дзяцей прыхільнікі масажу, ёсць – ароматэрапіі.

Таксама ў гэты дзень адбылася сустрэча «Што мы ведаем пра Польшчу?», гасцямі якой сталі беларускія падлеткі. Па выніку тэматычнай сустрэчы дзеці зрабілі некалькі высноў:

• Беларусь і Польшча – сапраўдныя суседзі, вельмі падобныя адзін да аднаго, але з асаблівым характарам, светапоглядам, укладам жыцця;

• адпачынак па-суседску – цудоўны варыянт для самаадукацыі, удасканальвання моўных навыкаў;

• зносіны з прыемнымі людзьмі прыносяць выключна добрую энергію і нават маюць аздараўленчы эфект.

Польскія прыгажуні падчас экскурсіі ў музеі

Майстар-клас па выцінанцы

У саляной пячоры можна і пасакрэтнічаць

Удзельнікі таварыскай японска-польскай сустрэчы

Рамантычнае заканчэнне кожнага дня ў «Зубронку» у зубрацкім крузе

Майстэрня «Нацыянальны танец»

Дзень трэці. Дажджлівы і насычаны

27 ліпеня беларускае надвор’е як быццам таксама прэзентавалася: то свяціла сонейка, то ліў дожджык, то дзьмуў вецер, пасля ізноў збіралася на дождж. Але нічога не пашкодзіла пакласці гэты дзень ў скарбонку яркіх добрых уражанняў гасцям з Польшчы. Хто не любіць квесты? А калі гэта квест ад педагогаў дадатковай адукацыі Палаца дзіцячай творчасці НДЦ «Зубронак»? Падлеткі з завальненнем прайшлі яго на «выдатна», актыўна камунікацыравалі, дэманстравалі свае здольнасці. Другую палову дня польскія госці правялі ў спартыўнай зале, дзе прынялі ўдзел у спартыўнай эстафеце. А як вядома, заняткі спортам робяць чалавека шчаслівым.

Быць спартыўным стылёва. Удзельнікі спартландыі пасля заканчэння

Вузлы вязаць павінен умець кожны

Усе зразумела па схемам

У тэхнікаў «лес рук»

Знаёмства з «Зубронкам»

Калі вы прыехалі ў новае месца бліжэй да ночы, раніцай вам, хутчэй за ўсё, не спіцца. Так і атрымалася ў нашых гасцей: вучняў школ Гайнаўкі, Бельску Падласцкага, Орлы. 26 ліпеня стала днём адкрыццяў, калі ўсё адбылося ўпершыню: і зарадка, і медыцынскія працэдуры, і сустрэча з возерам Нарач, і прагулка па цэнтру! Але было і тое, што не паўторыцца – свята адкрыцця чацвертай змены летняй аздараўленчай кампаніі 2019 года ў НДЦ «Зубронак». Хлопчыкі і дзяўчынкі былі проста зачараваны і маштабам, і дынамічнасцю, і ўзроўнем свята! Але яны не толькі прыйшлі «на людзей паглядець», атрымалася і «сябе паказаць» – кіраўнік дэлегацыі Ганна Франкоўска шчыра вітала ўсіх са сцэны і віншавала «Зубронак» з 50-годдзем, а Ева Іванюк і Вікторыя Гаць прафесійна выканалі дзве песні на беларускай мове: усім вядомую «Купалінку», і фальклорную песню «Едзе каханок», якую шмат гадоў назад прывезлі з сабой ураджэнцы Беларусі ў Польшчу, а дзяўчаты запісалі і вывучылі.

Селфі-бум адбыўся на пасвячэнні ў нарачанічы, нягледзячы на тое, что на возеры ўвечары было «зімна». Жадаем гасцям пазнаёміцца і з лагоднай цёплай Нараччу як мага хутчэй.

Упершыню на Нарачы? Гарантыя здзяйснення мары – 100 %

Шчыра вітаем! Праверылі і паверылі

Першая дэлегацыя з Польшчы ў НДЦ «Зубронак» у юбілейны год

На зубрацкай сцэне делегацыя з Польшчы

Грамчэй гучы сяброўства песня

І зноў у Нацыянальным дзіцячым адукацыйна-аздараўленчым цэнтры «Зубронак» госці! Нашы суседзі з Польшы, якія 25 ліпеня правялі ў дарозе, ехаўшы цягніком, выглядалі бадзёра. Па дарозе ў «Зубронак» госці з задавальненнем абмяркоўвалі свае чаканні і нават спявалі ў аўтобусе, які імчаў іх у катэджны лагер «Вясёлкавае кола».

Ад зямлі, што красуе ў блакіце,

Дорыць нам жыта і бульбу, і лён

Хлеб-соль Вы ад шчырага сэрдца прыміце

і нарачанскі сардэчны паклон!

Так сустракалі мы будучых зубранят, адразу пазнаёміўшы іх з выхавальнікамі: Уладзіславам Жаўняровічам і Лізаветай Лугаўцовай, да якіх польскія рабяты смела звярталіся падчас размешчвання ў пакоях. Адаптацыя мяккая, апетыт добры, настрой пазітыўны! Чакаем новых знаёмстваў і яркіх уражанняў.

Вітаем дэлегацыю з Польшчы