Яндекс.Погода

О "Зубренке"

Программы

Оздоровительным лагерям

Образование

Оздоровление

Отдых

Медиацентр


Змена «Вытокі»

Любоў да малой радзімы, вывучэнне яе традыцый, фальклору, гістарычнага мінулага выступаюць як асноўныя элементы светапогляду чалавека ў адносінах да яго роднай краіны. Усе гэтыя паняцці закладзены і ў ідэі выхавання падлеткаў у НДЦ «Зубронак» на змене «Вытокі».

Калі? З 1 па 21 лютага 2019 года.

Для каго? Для навучэнцаў 6 і 7 класаў, якія дасягнулі высокіх паказчыкаў у вучэбнай і грамадскай дзейнасці, з’яўляюцца пераможцамі гарадскіх, раённых, абласных конкурсаў, прысвечаных Году малой радзімы, пераможцы завочнага конкурсу даследчых праектаў «Куточак Беларусі – маленькая радзіма».

Для чаго? З мэтай стварэння ўмоў для фарміравання нацыянальнай самасвядомасці, фарміравання каштоўнасных адносін да матэрыяльнай, культурнай і прыроднай спадчыны малой радзімы праз уключэнне ў пошукава-даследчую дзейнасць.

Як? Атрады-ўдзельнікі змены аб'ядноўваюцца ў чатыры фолк-каманды. Іх даследчы інтарэс – святы, абрады, прыкметы азначанай пары года. Кожная фолк-каманда, здабыўшы патрэбныя веды, распрацоўвае гульнёвую праграму, прэзентацыя якой адбываецца ў вучэбна-экскурсійным цэнтры старажытнай побытавай культуры беларусаў «Хутар Неслуч» НДЦ «Зубронак».

Удзельнікі змены павялічваюць узровень сваіх ведаў, займаючыся па праграме факультатыўных заняткаў «Краязнаўства», «Беларуская традыцыйная культура ў люстэрку мовы», а таксама аб’яднанняў па інтарэсах «Роднымі сцежкамі».

Цэнтральныя мерапрыемствы змены – фінал конкурсу даследчых праектаў «Куточак Беларусі – маленькая радзіма», фестываль гульнёвых фолк-праграм «Квэст-фэст «Ад Каляд да Пакровоў», конкурс інсцэніраваных баек «Не баюся Крапівы». Разам з гэтым у змене праводзіцца: шоу-праграмы «Фестываль мастацтваў» і «Лепшая пара», экспедыцыі, адукацыйныя шпацыры і экскурсійныя праграмы, тэматычныя дні, спартыўнае свята «Беларусіяда», майстар-клас «Танцуй сваЁ», майстэрні народных рамёстваў «Залатыя рукі».

З кім? Партнёрамі змены з’яўляюцца: Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў, Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору К.Крапівы, Музей этнаграфіі і фальклору Акадэміі навук Рэспублікі Беларусь, Музей народнай славы г. Мядзел.

Навiны змены

Вынікі конкурсу даследчых праектаў «Куточак Беларусі – маленькая радзіма»

Вось і скончыўся конкурс даследчых праектаў «Куточак Беларусі – маленькая радзіма».  16 і 18 лютага аўтары-фіналісты 14-ці праектаў прадставілі свае даследчыя працы на суд удзельнікаў змены і экспертаў конкурсу. Абарона праходзіла творча: дзеці спявалі, дэманстравалі слайды, відэа, паказвалі ўнікальныя аб’екты, напрыклад, аўтарскія карціны зямлячкі ці шыльду з нямецкага цягніка 1920 года, чыталі вершы. Аднагодкі задавалі пытанні і пасля выступленняў, і пасля «афіцыйнай часткі»прэзентацыі. Гэта значыць, што змена аб’яднала сапраўдных пачынаючых вучоных-даследчыкаў.

Прадстаўляем вынікі конкурсу:

  • дыпламанты першай ступені:

Прохараў Савелій,

Дземчык Наталля

ДУА «Сярэдняя школа №3 г.Кобрына»

Праект «Замухавецкае месца»(намінацыя «Гістарычная стужка краю»)

Філіпава Каліна

ДУА «Сярэдняя школа №16 г.Полацка»

Праект «История развития Бологое-Полоцкой железнодорожной линии в 1905-1917 годах»(намінацыя «Маўклівыя сведкі гісторыі»)

Уладзімірава Вікторыя,

Гайсёнак Дзмітрый

ДУА «Кашчынская сярэдняя школа Чашніцкага раёна»

Праект «Таленавітыя людзі роднай зямлі»(намінацыя «Знакамітыя землякі»)

Кучынскі Уладзіслаў

ДУА «Смальянская сярэдняя школа Аршанскага раёна»

Праект «Тапаніміка Смальянскага сельскага Савета Аршанскага раёна»(намінацыя «Тапаніміка роднага краю»)

Ляшкевіч Настасся,

Скрабец Ангеліна

ДУА «Лядзецкі вучэбна-педагагічны комплекс яслі-сад – сярэдняя школа»

Праект «Дыялектныя асаблівасці мовы жыхароў вёскі Лядзец Столінскага раёна»(намінацыя «Скарбы мовы нашай»)

Юрчанка Марыя

ДУА «Сярэдняя школа №21 г.Віцебска»

Праект «Культура Витебска его душой согрета…»(намінацыя «Знакамітыя землякі»)

Ляўшыцкая Святлана

ДУА «Вымнянская дзіцячы сад – сярэдняя школа Віцебскага раёна»

Праект «Уласныя імёны ў прыпеўках»(намінацыя «Скарбы роднай мовы»)

  • дыпламанты другой ступені:

Пінчукоў Яўген

ДУА «Сярэдняя школа №1 г.Шклова»

Праект «Родники малой родины»(намінацыя «Прыродная спадчына»)

Самцова Марыя

ДУА «Сярэдняя школа №1 г.Белынічы імя М.І. Пашкоўскага»

Праект «Душа не ведае спакою, або Жыццё і творчасць паэта-франтавіка Алега Пліндова»(намінацыя  «Знакамітыя землякі»)

Белаус Дар’я

Краснадубская Ксенія

ДУА «Сярэдняя школа №11 г.Ліды»

Праект «Ліда ў люстэрку стагоддзяў…»(намінацыя «Маўклівыя сведкі гісторыі»

Малая Валерыя

Паўлючэнка Ксенія

ДУА «Сярэдняя школа школа №179 г.Мінска»

Праект «Азбука беларускага арнаменту»(намінацыя «Ад прадзедаў спакон вякоў»)

  • дыпламанты трэццяй ступені:

Блажэвіч Дзіяна,

Суркоў Мікалай

ДУА «Чыркавіцкая сярэдняя школа імя П.М. Стэфаноўскага»

Праект «История Чирковичской школы»(намінацыя «Родныя даты»)

Хугаева Аліна

Пылік Антон

ДУА «Сярэдняя школа в. Чарнаўцы»

Прает «Есть такая деревня»(намінацыя «Тапаніміка родных мясцін»)

Пятрова Ксенія

ДУА «Сярэдняя школа № 172 г.Мінска»

Праект «Народная хореография белорусов»(намінацыя «Ад прадзедаў спакон вякоў»

Віншуем пераможцаў!

 

Прадстаўнікі экспертнага савета конкуру: Вольга Юр’еўна Джанаева, настаўнік беларускай мовы і літаратуры; Ціханчык Карына Аляксандраўна, настаўнік геаграфіі; Бондараў Уладзіслаў Вячаслававіч, настаўнік гісторыі і грамадазнаўства НДЦ «Зубронак»

Прохараў Савелій – лепшы прамоўца змены

Ляўшыцкая Святлана, даследчык і спявачка, абараняе праект «Уласныя імёны ў прыпеўках»

Карціны Асіпковай Ганны Савельеўны – таленавітай зямлячкі Уладзіміравай Вікторыі і Гайсёнка Дзмітрыя

Ёсць пытанне? Ёсць адказ!

Дыскусійны мульціпарк адкрываецца для ўсіх выхаванцаў цэнтра, якія б хацелі развіваць інтэлект, аратарскія здольнасці і ўменне канструктыўна весці спрэчку. Магчыма, 17 лютага на змене «Вытокі» нехта зрабіў у гэтым накірунку толькі крок, а нехта ўпэўніўся ў сваіх здольнасцях чарговы раз. Гутарку вялі аб культурнай спадчыне беларусаў, аб ініцыятыўнасці падлеткаў, аб неабходнасці самаадукацыі.

Час, які хлопчыкі і дзяўчынкі бавілі за дыскусіяй, заўсёды недарэмны. Удзельнікі зразумелі, што на кожнае пытанне можна атрымаць некалькі адказаў, але нашы розум і сэрца падкажуць праўдзівы.

Філіпава Каліна і Перуновская Ганна абдумваюць адказ, 2 «Сонечны» атрад

Пінчукоў Яўген – самы красамоўны прамоўца пляцоўкі, 4 «Сонечны» атрад

Эмацыянальны Сяргей Лазурук прыводзіць аргументы

Ліцкевіч Ксенію пераўпэўніць няпроста, 2 «Сонечны» атрад

«Не баюся Крапівы»

Байка адзін з нямногіх паэтычных жанраў, які валодае такой устойлівасцю і жывучасцю. Узнікла байка ў глыбокай старажытнасці і да нашых дзён зберагла свае асноўныя жанравыя ўласцівасці — іншасказальнасць зместу, алегарычнасць вобразаў, павучальнасць.

16 лютага ўдзельнікі змены «Вытокі» прадэманстравалі інсцэніроўкі байкі Кандрата Крапівы. Рыхтаваліся хлопчыкі і дзяўчынкі да конкурсу загадзя: працавалі ў бібліятэцы, выраблялі рэквізіт, рэпеціравалі ролі. На суд гледача былі прадстаўлены міні-спектаклі: «Ганарысты парсюк», «Далікатныя парасяты», «Дыпламаваны баран» ды «Вол і авадзень». На сцэне выхаванцы змены выглядалі як сапраўдныя акцёры. А 4 «Сонечны» атрад паказаў сябе яшчэ і як самы згуртаваны.

1 «Сонечны» атрад. Байка «Вол і авадзень», у ролі авадня Эмілія Кудрык

4 «Сонечны» атрад з байкай «Дыпламаваны баран»

«Новае гучанне»

13 лютага ўдзельнікам змены быў прапанаваны творчы конкурс «Новае гучанне». Выхаванцы абралі ўрывак з мультыплікацыйнага фільма і склалі новы варыянт агучвання на беларускай мове. Працы конкурсу ацэньваліся з боку адпаведнасці ідэі зместу ды адпаведнасці накладання галасоў на гульню мультыплікацыйных герояў. Лепшым стала агучванне хлопчыкаў і дзяўчынак з 4 «Сонечнага» атрада.

Жадаючыя агучваць мультыплікацыйны фільм з 2 «Сонечнага» атрада

Сустрэча «Нарачанская зямля. 100 гадоў таму»

14 лютага для ўдзельнікаў змен «Вытокі» і «Музей в чемодане, или Путешествие по малой родине» адбылася сустрэча-экскурс у мінулае нарачанскай зямлі. У госці да выхаванцаў завітаў дырэктар Мядзельскага філіяла мясцовага дабрачыннага гісторыка-культурнага фонду памяці Першай сусветнай вайны «Крокi» Святаслаў Іванавіч Гаўрыс. Святаслаў Іванавіч ярка і даступна распавядаў удзельнікам сустрэчы аб тых падзеях, якія адбываліся на тэрыторыі «Зубронка» больш за сто гадоў таму. Хлопчыкаў і дзяўчынак уразілі ўнікальныя фотаматэрыялы, відэаматэрыялы з рэканструкцый гістарычных падзей. Ім, як пачынаючым вучоным-даследчыкам малой радзімы, было вельмі цікава не толькі паслухаць слушныя парады, але і задаць пытанні госцю.

Праводзіў сустрэчу ўдзельнік ваенна-гістарычнага клуба «4-ы грэнадзёрскі Нясвіжскі генерал-фельдмаршала князя Барклая-дэ-Толі полк» і педагог-арганізатар Лідар-клуба Максім Валер’евіч Кучар у форме радавога грэнадзёрскіх часцей Рускай імператарскай арміі ўзору 1914-1917 гг.

Пасля сустрэчы выхаванцы разам задумаліся аб высакароднасці, мужнасці, адданасці Радзіме і неабходнасці зберагаць мір.

Святаслаў Іванавіч Гаўрыс пераканаўча распавядае

Максім Валер'евіч дэманструе форму і абмундзіраванне

Квэст-фэст «Ад Каляд да Пакравоў»

Нездарма гавораць, што чалавек засвойвае 10% ад прачытанага, 20% пачутага, 30% убачанага і 90% таго, што зрабіў сам. Для фолк-каманд змены «Вытокі» надышла «зорная гадзіна». Паспяхова засвоіўшы змест і адметнасці каляндарных святаў азначанай пары года, яны распрацавалі гульнёвыя праграмы для аднагодкаў і 11 ды 12 лютага правялі іх. Праводзіліся праграмы на базе дзіцячага вучэбна-экскурсійнага цэнтра старажытнай побытавай культуры беларусаў «Хутар Неслуч». Кожная каманда выступіла і ў ролі гаспадароў, і ў ролі гасцей.

У фестывалі гульнёвых праграм былі заяўлены: праграма «Гуканне вясны» (распрацавана фолк-камандай «Шпаркі лось», 1 «Сонечны» атрад), «Пошукі папараць-кветкі» (ад фолк-каманды «Папараць-кветка», 3 «Сонечны» атрад), «Дажынкі-дажыначкі» (ад фолк-каманды «Колер настрою – восень», 2 «Сонечны» атрад) і гульнёвая праграма «Каляда-Калядзец» (ад фолк-каманды «Калядзец», 1 «Сонечнага» атрада).

Дзеці пастараліся на славу: кожная гульнёвая праграма ўключала ўрачыстую сустрэчу гасцей, развучванне песень, танцаў, карагодаў, удзел у абрадах і нават частаванне.

Адно пытанне засталося адкрытым: «Што цікавей – прымаць гасцей, ці хадзіць у госці?» А вы як думаеце?

Абрад «Павязванне каснікоў»

У нашай справе значэнне мае кожная дэталь

Гульня «Бусел»

Падкідаем «птушак» і гукаем вясну

Трафімовіч Аляксандра, 3 «Сонечны» атрад, у вобразе стыхіі Вады

Дзяўчаты павязалі каснік, загадалі жаданне (Салей Аліна, Макарава Ксенія)

Калядаванне ў разгары

Удалы карагод ад «Калядца»

«Цікавінкі на дзень»

Калі ты адпраўляешся ў НДЦ «Зубронак», рыхтуйся да таго, што кожны дзень тут будзе насычаным, карысным і яркім. У змене «Вытокі», між іншым, рэалізуецца праект «Камандны штодзённік». Ідэя праекта – стварыць умовы для развіцця пазнавальнай актыўнасці падлеткаў па вывучэнню роднага краю. У дадзеным праекце самі дзеці адказваюць за падрыхтоўку «рубрык»: «цытата дня», «Год малой радзімы», «важныя справы», «цікавінкі на дзень», «беларускае слоўца», «атрадны настрой». Іх задача: пазнаёміць з прапанаваным зместам аднагодкаў. У 2 «Сонечным» атрадзе 10 лютага найбольшай папулярнасцю карыстаюцца «цікавінкі на дзень». Дзеці нават бацькам па тэлефону паведамляюць цікавыя факты пра ІІ Еўрапейскія гульні, Белавежскую пушчу, пра беларускія азёры, космас…

Кучынскі Уладзіслаў і Яцкевіч Кацярына, 2 «Сонечны» атрад

Адметныя знакі самых заўзятых удзельнікаў змены

Дзень літары Ў

9 лютага незвычайны, святочны дзень для ўдзельнікаў змены «Вытокі». Што за свята? День літары Ў! Што за дзень такі? Гэта тэматычны дзень беларускай культуры ў «Зубронку». Таму ў гэты дзень удзельнікі змены, найперш, размаўлялі па-беларуску. Па выніках гульнёвай сітуацыі «Размаўляй па-беларуску» самымі паспяховымі сталі: Настасся Ляшкевіч – 1 «Сонечны» атрад, Лізавета Ільінчык – 2 «Сонечны» атрад, Мацвей Шабан – 3 «Сонечны» атрад, Наталля Дземчык – 4 «Сонечны» атрад, і, канешне ж, Ілья Вадзімавіч Сцяпанаў – сапраўдны беларускамоўны выхавальнік.

Затым сапраўдны сюрпрыз чакаў выхаванцаў на абедзе. Што прапанавала сталовая? Толькі смачныя беларускія стравы: салата «Па-слуцку», ячная каша з мясам «Па-беларуску», зацірка на малацэ, яблычны ўзвар. Хочаце верце, хочаце не, але з апетытам у дзяцей 9 лютага не было аніякіх пытанняў.

Самыя дасведчаныя прадстаўнікі ад кожнага атрада прынялі ўдзел у праекце «Беларуская дыктоўка». Усе пісалі разам, аднак вынікі атрымаліся розныя. Але вось імёны тых, хто бездакорна напісаў дыктоўку на «выдатна»:

• Муравейка Алеся, 1 «Сонечны» атрад;

• Шаўцоў Ягор, 4 «Сонечны» атрад;

• Кучынскі Уладзіслаў, 2 «Сонечны» атрад; і «амаль выдатна»:

• Баранава Вікторыя, 3 «Сонечны» атрад;

• Перуноўская Ганна, 3 «Сонечны» атрад;

• Вішнеўская Аляксандра, 3 «Сонечны» атрад;

• Ананіч Лізавета, 1 «Сонечны» атрад;

• Ляшкевіч Настасся, 1 «Сонечны» атрад;

• Кудрык Эмілія, 1 «Сонечны» атрад;

• Зуева Ганна, 1 «Сонечны» атрад;

• Траяноўская Дзіяна, 1 «Сонечны» атрад.

Яшчэ адзін складальнік дня – рэпетыцыі фестывалю гульнёвых праграм «Квэст-фэст «Ад Каляд да Пакравоў». Скончыўся наш тэматычны дзень гульнёвай сітуацыяй «Падары ўсмешку», таму што ў нашай змене галоўнае – добры настрой і падтрымка сяброў.

Удзельнікі праекта «Беларуская дыктоўка»

Гульнёвая сітуацыя «Падары ўсмешку» ў 3 «Сонечным» атрадзе

Ілья Вадзімавіч любіць размаўляць па-беларуску

Дзяўчаты-ўдзельніцы змены «Вытокі» плануюць пісаць дыктоўку без памылак

Абарона даследчых праектаў «Куточак Беларусі – маленькая радзіма»

7 лютага пачалася абарона даследчых праектаў конкурсу «Куточак Беларусі – маленькая радзіма». Работы падрыхтаваны ў 8 намінацыях: «Прыродная спадчына», «Гістарычная стужка краю», «Знакамітыя землякі», «Маўклівыя сведкі гісторыі» (архітэктура), «Родныя даты» (юбілеі, памятныя даты), «Тапаніміка родных мясцін», «Ад прадзедаў спакон вякоў нам засталася спадчына» (этнаграфія), «Скарбы мовы нашай».

Журы конкурсу заслухае ўсіх аўтараў, затым адбудзецца фінал конкурсу па намінацыях, дзе і вызначацца пераможцы. Усяго на конкурс было даслана 115 праектаў. Аўтары 58 адабраных праектаў і ўпрыгожылі нашу змену. Акрамя праектаў дзяўчынкі і хлопчыкі падрыхтавалі маляўнічыя прэзентацыі тых мясцін, адкуль яны прыехалі. На кожным занятку па праграме «Роднымі сцежкамі» адводзіцца час для расповедаў аб маленькай радзіме ўдзельнікаў змены. У дзяцей усё атрымоўваецца шчыра і адмыслова, бо нездарма ж гавораць: «У родным краю, як у раю»!

Гуткоўская Валерыя і Грыгаровіч Валерыя абараняюць праект «Вобразы хлеба ў беларускіх прыказках і прымаўках, і ў жыцці беларусаў»

Трайго Ксенія абараняе праект «Яго называлі «Няўлоўны партызан» (намінацыя «Знакамітыя землякі»

Пінчукоў Яўген абараняе праект «Крыніцы роднага краю» (намінацыя «Прыродная спадчына»)

Самцова Марыя распавядае аб жыцці і творчасці знакамітага земляка Алега Пліндова (намінацыя «Знакамітыя землякі»)

Падарожнічаем і вучымся цікава

7 лютага ўдзельнікам змены «Вытокі» была прапанавана экскурсійная праграма ў незвычайнае месца, дзе можна ўбачыць усе архітэктурныя славутасці Беларусі – музей архітэктурных мініяцюр «Краіна міні». Усе мініяцюры інтэрактыўныя, забяспечаны эфектнай падсветкай, некаторыя маюць механічныя элементы. У музеі можна ўбачыць Брэсцкую крэпасць, Нясвіжскі замак, Гомельскі палац і інш. Усяго каля 70 выставачных мініяцюр.

У «Краіне міні» можна пакатацца на міні-зубраняці, зрабіць фота ў «беларускай хатцы», абраць і набыць сувеніры, задаць любыя пытанні супрацоўнікам музея.

Адукацыйныя экскурсіі з’яўляюцца адным з адукацыйных кампанентаў змены. Запланавана таксама наведаць Музей народнай славы г.Мядзел, стылізаваную вёску ХІХ стагоддзя «Наносы-Наваселле» Мядзельскага раёна, вёску-музей Заброддзе Вілейскага раёна, Смаргонскі гісторыка-краязнаўчы музей з наведваннем музея-сядзібы К.Агінскага.

Падарожнічаем і вучымся цікава!

Удалыя малайцы 1 «Сонечнага» атрада

Аляксей Акіменка, 1 «Сонечны» атрад

Агляд экспазіцыі музея

Удзельнікі экскурсіі на плошчы Свабоды каля скульптуры «Экіпаж»

Майстэрні народных рамёстваў «Залатыя рукі»

Беларускі народ адметны сваёй павагай да іншых, працавітасцю, спагадлівасцю, сумленнасцю. На сваім гістарычным шляху ён назапасіў унікальнае культурнае багацце, якое служыць скарбніцай нацыянальных і агульначалавечых адносін і каштоўнасцей. Іх непаўторнасць і жыццяздольнасць вызначаюцца таленавітасцю нацыі, а таксама разнастайнасцю, часавай устойлівасцю і глыбінёй нашых традыцый.

6 лютага 2019 года педагогі дадатковай адукацыі Палаца дзіцячай творчасці НДЦ «Зубронак» прапанавалі ўдзельнікам змены «Вытокі» наведаць майстэрні народных рамёстваў «Залатыя рукі», дзе дапамаглі выхаванцам бліжэй пазнаёміцца з традыцыямі народнай творчасці – саломапляценнем, ганчарствам, разьбой па дрэве, вырабам лялек. Кожны наведвальнік майстэрні змог вырабіць нацыянальны сувенір сваімі «залатымі» рукамі. Хіба не малайцы?

Майстэрня «Хатнік Кузя»

Вышываем паштоўкі з беларускім каларытам

У майстэрні «Зубаткі»

Майстэрня «Беларуская лялька»

Праграма аб’яднання па інтарэсах «Роднымі сцежкамі»

Любоў да Бацькаўшчыны заўсёды яднала беларусаў. У 2019 годзе працягваюцца мерапрыемствы, прысвечаныя Году малой радзімы. У гарадах, аграгарадках, вёсках Беларусі праходзяць святы з нагоды іх утварэння, вядзецца рэканструкцыя замкаў і сядзіб, адкрываюцца новыя музеі. Але ж галоўнае – гэта клопат аб малой радзіме, жаданне добраўпарадкаваць свой родны кут. Калі кожны будзе рупліва ставіцца да сваёй зямлі і клапаціцца пра месца, дзе нарадзіўся, наша краіна стане яшчэ больш прыгожай і ўтульнай.

У змене «Вытокі» адукацыйны кампанент прадстаўлены заняткамі па праграме аб’яднання па інтарэсах «Роднымі сцежкамі», факультатывам «Беларуская традыцыйная культура ў люстэрку мовы», дыскусійнай пляцоўкай «Ёсць пытанне? Ёсць адказ!». Свой даследчы вопыт удзельнікі прадэманструюць у фінале конкурсу «Куточак Беларусі – маленькая радзіма».

Праграма аб’яднання па інтарэсах «Роднымі сцежкамі», заняткі па якой прайшлі 5 лютага, уключае розныя формы работы: гэта лекцыі і адукацыйныя экскурсіі, семінары і відэа-ўрокі, камбінаваныя заняткі і абарона даследчых праектаў. Галоўны прынцып: цікава, даступна, яскрава!

Удзельнікам змены прапануецца атрымаць неабходныя веды аб родным краі, развіць свае здольнасці да ўспрымання фальклорнага матэрыялу, уключыцца ў пошукава-даследчую дзейнасць, каб эфектыўна праявіць сваю сацыяльную актыўнасць на карысць малой радзімы. Нездарма ж гавораць: «Дзе нарадзіўся, там і згадзіўся».

3 «Сонечны» атрад на экалагічнай пляцоўцы «Птушыны гай»

4 «Сонечны» атрад на экалагічнай пляцоўцы «Бабровая хатка»

Віршыч Яўген, 4 «Сонечны» атрад, з лісічкамі

2 «Сонечны» атрад у галерэі пад адкрытым небам «Art Alba Ruthenia»

Конкурс-знаёмства «Ведай нашых»

5 лютага фолк-каманды арганізацыйна-гульнёвага праекта «Чароўнае кола» змены «Вытокі» пазнаёміліся яшчэ бліжэй. Усе ўдзельнікі праекта абазначылі сябе прадстаўленнем на сцэне. Дзеці размаўлялі па-беларуску, чыталі вершы, танчылі. Канешне, хваляваліся – толькі тры дні таму прыехалі і адразу выступаць! Але, калі разам з табой сябры і чуллівы ды вясёлы выхавальнік, чаго пасаваць? Было складана вылучаць пераможцаў, але выступленні «Калядца» (4 «Сонечны» атрад) і «Папараць-кветкі» (3 «Сонечны» атрад) аказаліся найбольш каларытнымі. Віншуем усіх удзельнікаў з паспяховым пачаткам змены!

1 «Сонечны» атрад, фолк-каманда «Шпаркі лось»

2 «Сонечны» атрад, фолк-каманда «Колер настрою – восень»

3 «Сонечны» атрад, фолк-каманда «Папараць-кветка»

4 «Сонечны» атрад, фолк-каманда «Калядзец»

Свята адкрыцця змены

4 лютага адбылося свята адкрыцця змены, што з’яўляецца яе сапраўдным стартам. 2019 год – незвычайны год для НДЦ «Зубронак», год яго 50-годдзя. Таму адна з ідэй свята – паказаць удзельнікам змены ролю і ўнікальнасць цэнтра. Акрамя гэтага, адкрыццё змены – гэта прэзентацыя яе спраў і сістэмы самакіравання, знаёмства з важацкім атрадам, аповед аб адукацыйнай прасторы праграмы, конкурс карпусных дэвізаў, рытуал «Будзем знаёмы», цудоўныя выступленні творчых калектываў, добрыя пажаданні ад кіраўніцтва цэнтра.

Зала зіхацела ад дзіцячых усмешак і шчырых апладысментаў. Даследчыкі роднага краю, пачынаючыя навукоўцы, удзельнікі змены «Вытокі» паабяцалі абавязкова рэалізаваць свае здольнасці, дасціпна займацца адукацыяй і стаць надзейнымі сябрамі.

Змена «Вытокі» адкрыта! Віншуем! У добры шлях!

Прэзентацыя Лідар-клуба

Узорная студыя эстрадных спеваў «Штрих»

Танчым разам з важацкім атрадам

Узорны танцавальны калектыў «Экшен» г. Петрыкаў

Навучальная гульня «Добры пачатак – не дробязь»

2 лютага выхаванцам змены «Вытокі» прапанавалі паўдзельнічаць у сапраўдным марафоне знаёмстваў: экскурсія «Прывітанне, «Зубронак», прэзентацыя аб’яднанняў па інтарэсах Палаца дзіцячай творчасці, арганізацыйная класная гадзіна ў школе НДЦ «Зубронак» і, самае цікавае, знаёмства з праектам змены.

Падчас навучальнай гульні «Добры пачатак – не дробязь» падлеткам быў прадстаўлены арганізацыйна-гульнёвы праект, адукацыйны кампанент змены, а таксама самыя яркія мерапрыемствы, конкурсы, шоу-праграмы. Асабліва ўразіла дзяўчынак і хлопчыкаў, якія рэалізуюць сябе ў змене «Вытокі», выніковая справа – фестываль гульнёвых праграм «Квэст-фэст «Ад Каляд да Пакравоў». Некаторыя адразу пачалі прапаноўваць свае ідэі – адчуваецца вопыт пачынаючых даследчыкаў роднага краю. Тым больш, «сезоны» разыграны, вектар зададзены: 1 «Сонечны» – прымецца за даследаванне вясенніх святаў і ўсяго, што з гэтым звязана, 2 «Сонечнаму» прапанавана восень, 3 «Сонечнаму» – лета і 4 «Сонечнаму» – зіма. Што з гэтага атрымаецца, даведаемся 11-14 лютага, калі адбудзецца прэзентацыя праектаў на базе вучэбна-экскурсійнага цэнтра старажытнай побытавай культуры беларусаў ХІХ ст. «Хутары Неслуч».

Асобна ішла размова і пра фінальны этап завочнага конкурсу даследчых праектаў «Куточак Беларусі – маленькая радзіма». Дарэчы, на конкурс было пададзена 207 работ. На змену «Вытокі» прыехалі фіналісты, аўтары адабраных 57 праектаў. Даследчыя праекты прадстаўлены па 8 намінацыях: «Гістарычная стужка краю», «Прыродная спадчына», «Ад прадзедаў спакон вякоў…», «Знакамітыя землякі», «Маўклівыя сведкі гісторыі», «Родныя даты», «Тапаніміка родных мясцін», «Скарбы мовы нашай». Будзем спадзявацца на яркую і адмысловую абарону. «Добры пачатак – не дробязь, але складаецца з дробязей». Пажадаем, каб усе дробязі былі ўлічаны, на ўсе пытанні атрыманы адказы і ў цудоўным настроі мы адправіліся ў адно з самых неверагодных падарожжаў дзяцінства!

Навучальная гульня «Добры пачатак – не дробязь». З сістэмай самакіравання знаёміць Швідчанка Раман 1 «Сонечны» атрад

4 «Сонечны» на экскурсіі «Прывітанне, «Зубронак»