Яндекс.Погода

О "Зубренке"

Программы

Оздоровительным лагерям

Образование

Оздоровление

Отдых

Медиацентр


Змена «Я гэты край Радзімаю заву»

З 5 па 20 снежня 2019 года ў НДЦ «Зубронак» праводзілася змена «Я гэты край Радзімаю заву», якая накіравана на стварэнне ўмоў для грамадска-патрыятычнага выхавання, фарміравання павагі да гісторыка-культурнай і прыроднай спадчыны нашай краіны, яе сучасных эканамічных дасягненняў праз уключэнне выхаванцаў у краязнаўчую дзейнасць.

Удзел у змене прымалі пераможцы раённых, абласных і рэспубліканскага этапаў конкурсаў рэспубліканскай акцыі «Я гэты край Радзімаю заву». Адукацыйны складнік змены прадстаўлены аб’яднаннем па інтарэсах «ВЕДАЙ.бай», курсам факультатыўных заняткаў «Храмы, замкі і палацы Беларусі», змест якога спрыяе знаёмству ўдзельнікаў змены з гісторыяй і сучаснасцю беларускай зямлі, пашырэнню і паглыбленню ведаў аб родным краі.

Выхаванцам на працягу змены было прапанавана ўдзельнічаць у праекце «Ведай нашых», які пазнаёміў дзяцей з адметнымі рысамі беларускага менталітэту і якасцямі характару, ўласцівымі беларусам. На атрадных вячэрніх агеньчыках дзеці даведалісь пра беларускую народную творчасць.

Выхаванню патрыятычных пачуццяў спрыялі мерапрыемствы агульналагернага, карпуснога і атраднага ўзроўняў (святочнае адкрыццё змены, важацкая вечарына, конкурс прэзентацый атрадаў «Мы разам!», конкурс інсцэніраванай песні «Каб любіць Беларусь», дзень беларускай мовы, усеагульная беларуская дыктоўка, спартыўныя спаборніцтвы «Беларусіада», літаратурная гасцёўня «Ты ў сэрцы маім, Беларусь», тыдзень беларускай мовы і літаратуры ў школе НДЦ «Зубронак», тэматычныя класныя і інфармацыйныя гадзіны, турнір «Ведай сваіх!», гульнёвы мультыпарк і інш. На працягу змены дзеці і падлеткі ў НДЦ «Зубронак» наведалі галерэю «Ганаруся табой, Беларусь», пляцоўку «Ландшафтная карта Рэспублікі Беларусь», карцінную галерэю пад адкрытым небам «Art Alba Ruthenia», вучэбна-экскурсійны цэнтр побытавай культуры беларусаў «Хутар Неслуч», пляцоўку «Геаграфічны цэнтр «Зубронка» і інш. Падчас змены выхаванцы сустрэліся са спецыялістамі установы адукацыі «Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў», якія правялі прэзентацыю ўніверсітэта, майстар-классы, кансультацыі і г.д. Па сістэме роўнага навучання падлеткі распавядалі сваім аднагодкам пра даследчую краязнаўчую дзейнасць, якой яны займаюцца ў сваіх установах адукацыі па месцы жыхарства.

Арганізацыйна змена складаецца з трох перыядаў.

Змест першага перыяда «Мы» накіраваны на знаёмства выхаванцаў паміж сабой, з цэнтрам, з ідэяй змены, з гульнёвымі задачамі. У гэты перыяд рэалізуюцца метады асобаснага развіцця аранізацыйна-адаптацыйнага перыяда.

Другі перыяд «Годна называемся беларусамі» вырашае задачу практычнага знаёмства выхаванцаў з культурнымі, прамысловымі, сельскагаспадарчымі, спартыўнымі аб’ектамі Рэспублікі Беларусь. Атрад адчувае сябе адной камандай, якая працуе над вырашэннем пастаўленых перад ёй задач.

Змест заключнага перыяда  «Ганаруся табой, Беларусь!» накіраваны на абагульненне атрыманых ведаў і наладжванне канструктыўных сувязей паміж тэорыяй і практыкай.

Для рэалізацыі ідэй самых ініцыятыўных удзельнікаў змены працуе лідар-клуб, гаспадарамі якога з’яўляюцца самі дзеці. Галоўным органам дзіцячага самакіравання падчас змены з’яўляецца Савет Асацыяцыі дзіцячых ініцыятыў.

Змена спрыяе фарміраванню ў выхаванцаў асэнсаванага пачуцця гонару за сваю краіну, упэўненнасці ў сваіх сілах, развіццю арганізатарскіх здольсцей.

Новасті змены

Свята закрыцця змены “Я гэты край Радзімаю заву” 

19 снежня 2019 года адбылося свята закрыцця змены “Я гэты край Радзімаю заву”. Падчас мерапрыемства былі падведзены вынікі змены, дзеці яшчэ раз успомнілі самыя яскравыя моманты, якія адбыліся падчас змены,  цікавыя справы, у якіх яны змаглі прыняць удзел. Таксама ўвага была нададзена адукацыйнаму кампаненту змены: заняткам аб’яднання па інтарэсах, факультатыўным заняткам, адукацыйным экскурсіям, творчым сустрэчам, дзіцячаму самакіраванню і г.д. Пераможцы ў карпусным арганізацыйна-гульневым праекце, спартыўных спаборніцтвах былі ўзнагароджаны салодкімі прызамі, а найлепшыя выхаванцы змены атрымалі ўдзячныя пісьмы ад адміністрацыі НДЦ “Зубронак”.

Традыцыйна на закрыцці змены дзеці падаравалі сваім важатым вырабленыя "сэрцы" як знак павагі і ўдзячнасці. А сапраўдным сюрпрызам стаў момант з’яўлення на сцэне Дзеда Мароза і Снягуркі, якія разам з дзецьмі запалілі навагоднюю елку і пажадалі ўсім шчаслівага новага году!

Хай 2020 год сапраўды будзе шчаслівы! 

Выступленне ўзорнага ансамбля танца "Очаровашки"

Традыцыйнае выкананне песні "Да пабачэння, "Зубронак"

  

Узнагароджванне атрадаў пераможцаў змены

Пачатак цэрымоніі узнагароджвання лепшых удзельнікаў змены

Дзед Мароз і Снягурачка вітаюць удзельнікаў змены

Пастаноўка "Мы разам - каманда!"

Конкурсная праграма «Юны краязнаўца» 

18 снежня 2019 года адбылася конкурсная праграма «Юны краязнаўца», у якой прынялі ўдзел выхаванцы, якія па выніках праведзеных алімпіяд па беларускай мове, беларускай літаратуры, гісторыі Беларусі, геаграфіі Беларусі змаглі набраць найбольшую колькасць балаў. Імі сталі Буця Дар'я, Яўзрэзава Дар'я, Салавянчык Маргарыта, Данкова Ганна. Канкурсантак чакалі самыя розныя выпрабаванні. Дзяўчатам было неабходна прадэманстраваць свае веды аб прыродзе Беларусі, аб вядомых архітэктурных збудаваннях, аб беларускай кухні, аб прамысловасці нашай краіны і многае іншае. Акрамя гэтага былі праведзены конкурсы «Перакладчык», падчас якога было неабходна словы з рускай мовы перакласці на беларускую мову, «Прыказкі і прымаўкі», падчас якога былі паказаны мультыплікацыйныя фільмы, у аснову сюжэту якіх пакладзены беларускія прыказкі і прымаўкі. Пасля іх прагляду канкурсантам было неабходна назваць беларускую прыказку ці прымаўку. Таксама былі праведзены конкурсы і для гледачоў,  у якіх яны з прынялі ўдзел з велізарным задавальненнем.

Падчас конкурсу гледачы актыўна падтрымлівалі канкурсантак, дзякуючы чаму ў зале панавала сяброўская атмасфера. Пераможцам конкурсу «Юны краязнаўца» стала Буця Дар'я!

Віншуем пераможцу!

Падчас конкурсу "Архітэктура Беларусі праз стагоддзі"

Фіналісты знаёмяцца з умовамі конкурснай праграмы 

Шэдэўры беларускай музыкі на зубрацкім радыё

“Купалінка”, Завіруха”, “Алеся”, “Малінаўка”… Толькі адны назвы што значуць! Не гаворучы ўжо пра мелодыі, словы і сэнс. Гэта нашы беларускія песні, якія павінны ведаць не толькі нашы бацькі, але і кожны з нас. У іх гуках уся наша сутнасць. Многія беларускія музычныя творы вядомы не толькі ў Беларусі, але і далека за межамі нашай краіны. У нашай змене іх нельга было абыйсці стараной. Кожнаму атраду неабходна было выбраць па два музычныя творы, падрыхтаваць пра іх цікавую інфармацыю (гісторыя напісання, звесткі пра аўтараў і выканаўцаў і г.д.). Знайсці фанаграмы і прыняць удзел у падрыхтоўцы радыёперадачы, якая трансліравалася на ўсёй тэрыторыі НДЦ “Зубронак”. На перадачы юныя вядучыя распавядалi цікавыя звесткі пра любыя беларусам песні, пра захаванне нашай беларускай культуры, а таксама прадаставілі слухачам магчымасць пачуць выбраныя песні.

https://vk.com/login?to=YXVkaW8%2FcGVyZm9ybWVyPTEmcT1SYWRpbyUyMFpBUiVEMCVBRiZhY3Q9&u=2

Дзень Беларускага дзяржаўнага ўнівесітэту культуры і мастацтваў 

17 снежня 2019 года ўдзельнікі змены “Я гэты край Радзімаю заву” наведалі прэзентацыю Беларускага дзяржаўнага ўнівесітэту культуры і мастацтваў. Гэты накірунак дзейнасці вызваў вялікую цікавасць з боку падлеткаў. Бо ўсе яны ўжо вучацца ў старэйшых класах. Усім вельмі хутка трэба будзе выбіраць будучую прафесію. Падчас прэзентацыі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў падлеткі даведаліся шмат карыснай інфармацыі аб факультэтах, уступных іспытах, умовах паступлення і г.д. На інфармацыйным стэндзе можна было атрымаць больш падрабязную інфармацыю. Аўтары даследчых праектаў змаглі атрымаць прафесійную адзнаку сваіх работ з боку выкладчыкаў універсітэта. Сустрэча насіла прафарыентацыйны характар ​​і была вельмі карыснай для ўдзельнікаў змены.

Падчас прэзентацыі факультэтаў Беларускага дзяржаўнага ўнівесітэта культуры і мастацтваў

Падчас прэзентацыі факультэтаў Беларускага дзяржаўнага ўнівесітэта культуры і мастацтваў

Творчая сустрэча з Уладзімірам Ліпскім і Марыяй Захарэвіч

16 снежня 2019 года адбылася творчая сустрэча ўдзельнікаў змены  “Я гэты край Радзімаю заву” з лаўрэатам Дзяржаўнай прэміі Беларусі, старшынёй праўлення Беларускага дзіцячага фонду, членам Нацыянальнай камісіі па правах дзіцяці, галоўным рэдактарам часопіса для дзяцей “Вясёлка”, пісьменнікам Уладзімірам Сцяпанавічам Ліпскім і Народнай артысткай Рэспублікі Беларусь, Лаўрэатам Дзяржаўнай прэміі Беларусі, вядучай актрысай Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы Марыяй Георгіеўнай Захарэвіч.

Сустрэча прайшла ў цёплай, амаль дамашняй абстаноўцы, былі закрануты цікавыя падлеткам тэмы. Уладімір Сцяпанавіч і Марыя Георгіеўна падзяліліся звесткамі аб тым, што з’яўляецца крыніцай іх натхнення ў творчасці, распавялі пра першы твор і першую ролю, пра тое, што патрэбна для таго, каб стаць паспяховым чалавекам і г.д. Таксама былі закранутыя такія важныя тэмы, як месца жанчыны, маці ў выхаванні чалавека, тэма малой радзімы і любові да роднай зямлі. Падлеткі з цікавасцю слухалі адказы на свае пытанні, а цеплыня і энергетыка, якія ішлі ад паважаных гасцей, сталі крыніцай станоўчай энергіі для ўсіх прысутных.

Уладзімір Сцяпанавіч Ліпскі і Марыя Георгіеўна Захарэвіч падчас сустрэчы

Уладзімір Сцяпанавіч чытае ўрывак свайго твору

Аўтограф на памяць   

Удзельнікі творчай сустрэчы

Легендарный советский композитор Эдуард Ханок встретился с ребятами-зубрятами

Главная сцена «Зубренка» – традиционное место для встречи ребят-зубрят с известными общественными деятелями, представителями культуры, искусства, спорта, и просто интересными людьми. Каждый из них готов делиться с молодым поколением своим опытом, давать ценные советы на разные случаи жизни, собственным примером заряжать воспитанников на новые победы и достижения.

15 декабря зрительный зал громкими аплодисментами на зубрятской сцене встречал легендарного советского композитора, Народного артиста Беларуси, автора таких всем известных песен, как «Малиновка», «То ли еще будет», «Зима», «Завируха» и др. – Эдуарда Семеновича Ханка.

На полуторачасовой встрече Эдуард Семенович познакомил воспитанников центра со своей музыкографией. Ребята-зубрята и сотрудники, присутствовавшие в зале, все вместе подпевали хиты советской эстрады, написанные композитором. Почетный гость рассказал о личном пути становления себя как творческой личности, тем самым вдохновил их никогда не сдаваться и идти к поставленной цели. О работе с Аллой Пугачевой, Иосифом Кобзоном, Александром Солодухой, ВИА «Верасы», «Сябры» и «Песняры» и другими исполнителями узнали зрители из историй Эдуарда Семеновича.

Однако почетный гость «Зубренка» известен не только как композитор, он также является писателем и автором «Теории творческих волн», о чем не забыл упомянуть.

Несмотря на то, что Эдуард Семенович сегодня посвятил себя науке, друзей и семью он продолжает радовать своим музыкальным творчеством. Ребят-зубрят также ждал сюрприз: композитор спел вместе с залом современные хиты, а позже исполнил несколько собственных менее популярных песен. В знак благодарности юные таланты «Зубренка» порадовали гостя музыкальным подарком: спели «Малиновку» и «Зиму», а также вручили главную награду центра – «Хрустального зубра».

Воспитанники еще долго не отпускали почетного гостя: делали фотографии на память, брали автографы и спрашивали совета. 

Эдуард Семенович Ханок с рассказом о своем творческом пути

Музыкальная благодарность для почетного гостя от юных талантов «Зубренка» 

 

Легендарный композитор в окружении ребят-зубрят

Алімпіяда па геаграфіі Беларусі

Алімпіяда па геаграфіі Беларусі, якая адбылася 13 снежня 2019 года стала завяршальнай у цыкле алімпіяд для ўдзельнікаў змены "Я гэты край Радзімаю заву". Цікавасць да яе захоўвалася амаль ва ўсіх выхаванцаў. Бо наша краіна багатая на геаграфічныя аб'екты. Ёсць такія, якія вядомыя ва ўсім свеце, а ёсць і меней прыкметныя, але не менш значныя. Кожны з нас павінен іх добра ведаць. Вялікая ўвага была дадзена прамысловасці нашай краіны, таму што гэта не толькі вобласць прадмета, але і выхаванне паважлівага стаўлення да працавітых беларускіх людей. Найлепшымі ў галіне геаграфіі сталі: Заброцкая Дар’я (3 “Лясны” атрад), Данкова Ганна (3 “Лясны” атрад).

Віншуем усіх пераможцаў з выдатнымі вынікамі! 

Алімпіяда па гісторыі Беларусі

11 снежня 2019 года для ўдзельнікаў змены адбылася алімпіяда па гісторыі Беларусі. Гэты прадмет выклікаў у іх найбольшую цікавасць. І гэта не выпадкова. Кожны з нас павінен ведаць гісторыю сваёй краіны. Заданні алімпіяды былі не такія і лёгкія, але юныя краязнаўцы даказалі, што яны выдатна валодаюць рознабаковымі ведамі па гісторыі Беларусі. А наступныя навучэнцы прадэманстравалі найлепшы вынік і набралі максімальную колькасць балаў:

Голуб Ганна, 2 “Лясны” атрад;

Дудырава Екацярына, 2 “Лясны” атрад;

Канашэвіч Злата, 2 “Лясны” атрад;

Лагачова Карына, 2 “Лясны” атрад;

Маныгіна Ангеліна, 2 “Лясны” атрад;

Алізар Наталля, 2 “Лясны” атрад;

Штык Валерыя, 2 “Лясны” атрад;

Князяў Іван, 3 “Лясны” атрад;

Гаўрылаў Аляксей, 3 “Лясны” атрад;

Ганчароў Глеб, 6 “Лясны” атрад.

Алімпіяда па беларускай мове і беларускай літаратуры

9 і 10 снежня 2019 года для ўдзельнікаў змены "Я гэты край Радзімаю заву” адбыліся алімпіяды па такіх прадметах, як беларуская мова і беларуская літаратура. Прапанаваныя заняткі асобна выконвалі вучні 9 і 10 класа. Кожны з удзельнікаў стараўся паказаць высокі ўзровень ведаў па вышэй названых прадметах. Наперадзе яшчэ юных краязнаўцаў чакаюць іспыты па гісторыі Беларусі і геаграфіі Беларусі. Па  выніках праведзеных алімпіяд будуць вызначаны удзельнікі выніковай конкурснай праграмы змены “Юны краявед”. Пажадаем падлеткам поспехаў! 

 

Падчас правядзення алімпіяды па беларускай мове

Падчас правядзення алімпіяды па беларускай літаратуры   

Найлепшы вынік па алімпіядзе па беларускай мове паказалі наступныя ўдзельнікі змены:

Навіцкая Ксенія (2 “Лясны” атрад);

Салавянчык Маргарыта (2 “Лясны” атрад);

Макарэвіч Амалія (6 “Лясны” атрад). 

Найлепшы вынік па алімпіядзе па беларускай літаратуры ў Хурсан Ганны (3 “Лясны” атрад).

Конкурс прэзентацый атрадаў «Мы разам!»

9 снежня 2019 года адбыўся конкурс прэзентацый атрадаў «Мы разам!», падчас якога ўдзельнікі змены «Я гэты край Радзімаю заву» змаглі прадэманстраваць свае здольнасці і таленты, а таксама ацаніць магчымасці астатніх удзельнікаў мерапрыемства. Свае выступленні атрады падрыхтавалі ў адпаведнасці з тэматыкай змены: распавядалі пра нашу краіну, пра свой удзел у рэспубліканскай акцыі «Я гэты край Радзімаю заву», спявалі беларускія песні і чыталі вершы пра родны край, танчылі і дзяліліся цікавымі фактамі пра Беларусь, пералічвалі традыцыі беларускага народа і сучасныя тэндэнцыі развіцця рэспублікі. Дзеці не забыліся распавесці пра сябе, свае захапленні і чаканні, прадставіць лідараў атрада і падзяліцца дасягненнямі.

Пераможцамі конкурсу прэзентацый атрадаў сталі выхаванцы 5 «Ляснога» атрада. Другое месца занялі 1 і 3 «Лясныя» атрады, а трэцяе – 6 «Лясны» атрад. Віншуем пераможцаў і жадаем ім заўсёды быць разам!

Выступленне 5 “Ляснога” атрада

Выступленне 3 “Ляснога” атрада

Выступленне 1 “Ляснога” атрада

Выступленне 2 “Ляснога” атрада 

Свята адкрыцця змены

“Зубронак” – краіна дзяцінства, якую любяць яе жыхары і жадаюць вяртацца сюды зноў і зноў. Гэта не дзіўна, таму што “Зубронак” – гэта частка цудоўнай краіны, якая завецца Беларусь. Мы ганарымся прыродным багаццем нашай радзімы: яе бясконцымі лясамі і сінявокімі азёрамі. Мы ганарымся брэндамі, вядомымі далека за нашымі межамі: Белаз, Гефест, Савушкін прадукт і г.д. Мы ганарымся вядомымі суайчыннікамі: Еўфрасіння Полацкая, Францыск Скарына, Марк Шагал і іншымі. Мы ганарымся жыхарамі нашай краіны: іх шчырасцю і працавітасцю. Мы ганарымся тым, што мы завёмся беларусамі. Мы ганарымся сваімі вынікамі у краязнаўстве!

8 снежня 2019 года ў НДЦ “Зубронак” адбылася падзея - адкрыццё змены “Я гэты край Радзімаю заву”.  На свяце юныя жыхары нашай краіны, актыўныя ўдзельнікі акцыі, даведаліся пра ўсе падзеі змены, якія іх чакаюць, пазнаёміліся з традыцыямі цэнтра, і, самае галоўнае, атрымалі шмат уражанняў, натхнення і жадання рухацца наперад, да новых поспехаў. 

Тэатралізаваная пастанова “Не лети так, жизнь”

Прадстаўленне дзіцячых органаў самакіравання Асацыяцыі дзіцячых ініцыятыў

Знаёмства з профільнымі атрадамі, дзйнасць якіх арганізавана ў змене

Вітаем удзельнікаў рэспубліканскай акцыі “Я гэты край Радзімаю заву”

Урачыстая перадача стужак “Лідар дня”

Традыцыйны рытуал “Зубрацкі сцяг”

Традыцыйны рытуал “Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь”

 

Акадэмія «ВЕДАЙ.бай» 

На працягу змены «Я гэты край Радзімаю заву» рэалізуецца праграмма аб’яднання па інтарэсах «Ведай.бай». Заняткі аб’яднання па інтарэсах накіраваны на шматбаковае комплекснае вывучэнне асаблівасцяў роднага краю праз прызму гісторыі. Кожны занятак нацэлены не толькі на знаемства з той ці іншай вобласцю жыцця беларусаў, але і з іх гісторыяй, узнікненнем і развіццём.

Знаемства з гісторыяй беларускага народа, развіццём яго культуры, быту і гаспадаркі, тэрытарыяльным станаўленнем, перыядамі эканамічнага росквіту дазваляе ўдзельнікам змены больш дасканала вывучыць гісторыю роднага краю, вучыцца ўлічваць вопыт беларускай зямлі дзеля яе далейшага росквіту.

Дадзены курс абагульняе веды навучэнцаў, атрыманыя ў школе, дапаўняе іх уяўленні пра краіну, фарміруе правільныя адносіны да набыткаў дзяржавы, дасягненняў свайго народу, фарміруе станоўчы імідж краіны, пачуцце гонару, патрыятычны настрой удзельнікаў змены.

Навучальная гульня «Усё наперадзе!» 

6 снежня 2019 года выхаванцам змены «Я гэты край Радзімаю заву» было прапанавана паўдзельнічаць у навучальнай гульні па змене «Усё наперадзе!». Падчас навучальнай гульні падлеткам быў прадстаўлены арганізацыйна-гульнёвы праект «МанетКА», адукацыйны кампанент змены, пазнавальныя праекты «Вялікія словы на вялікай мове»«Ведай нашых»прадэманстраваны рэфлексіўныя методыкі, якія трэба будзе ажыццявіць на працягу змены. Асобная ўвага была звернута на самыя яркія мерапрыемствы, конкурсы, шоу-праграмы. Асабліва ўразіў удзельнікаў змены конкурс музейна-педагагічных заняткаў, якія пройдуць у музеях НДЦ «Зубронак», а таксама выніковая справа –  конкурс «Юны краявед». Некаторыя адразу пачалі прапаноўваць свае ідэі – адчуваецца вопыт юных даследчыкаў роднага краю. Актыўнасць, уважлівасць і зацікаўленасць падчас гульні, пытанні да арганізатараў – сведчанне таго, што наперадзе ў дзяцей і падлеткаў не проста змена, а перыяд важных падзей!

Пажадаем, каб змена адбылася з карысцю для выхаванцаў, каб на ўсе пытанні былі дадзены адказы і каб неверагоднае падарожжа па краіне дзяцінства было яскравым і запамінальным! 

Экскурсія «Прывітанне, «Зубронак!» 

Ну, вось мы і ў «Зубронку»! Усе хваляванні ўжо ў мінулым, і ад іх не засталося нават успамінаў. А ўсё таму, што ў краіне дзяцінства сустрэліся аднагодкі і аднадумцы, якіх аб’ядноўвае  шмат агульнага. Напрыклад, занятак краязнаўствам. Шчыра вітаем вас, юныя краяведы! Паміж сабой вы ўжо пазнаёміліся, настала самая пара пазнаёміцца з «Зубронкам»

На экскурсіі «Прывітанне, «Зубронак» удзельнікі змены даведаліся пра гісторыю Нацыянальнага адукацыйна-аздараўленчага цэнтра «Зубронак»,  яго цікавую гісторыю, наведалі плошчы Сяброўства, Урачыстасці, пазнаёміліся з аб’ектамі, якія з’явіліся падчас пяцідзесяцігоддзя цэнтра і г.д.

Цудоўны настрой, чыстае, ужо амаль зімовае паветра, мноства новых сяброў, спрыялі добраму настрою, стваралі жаданне запамінаць шмат новай і цікавай інфармацыі, рабіць фотаздымкі на памяць на тэрыторыі цэнтра.

У ўдзельнікаў змены наперадзе шмат цікавых падзей і сустрэч. І першыя крокі ўжо зроблены. Пажадаем ім, каб іх змена была найлепшай!