О "Зубренке"

Программы

Методическая работа

Образование

Оздоровительным лагерям

Оздоровление

Отдых

Медиацентр

Змена «Захавальнікі нацыянальнай культуры»

Нацыянальная культура – фундамент незалежнасці і народнага адзінства. У  сучасную эпоху глабалізацыі захаванне культурнай спадчыны набывае асаблівае значэнне. У кожнага народа ёсць свая непаўторная культура, звычаі і традыцыі. У кагосьці яны склаліся зусім нядаўна, а хтосьці адказна прытрымліваецца іх ад самых вытокаў і да нашых дзён. Так здарылася і з беларускай культурай. Яна сфарміравалася яшчэ ў старажытнасці і ўдасканальвалася на працягу многіх стагоддзяў. Культурная спадчына дапамагае кожнаму новаму пакаленню, уваходзячы ў  жыццё, лепш пазнаць свае карані, асэнсаваць уласную прыналежнасць да народа. Гэтаму спрыяе змена «Захавальнікі нацыянальнай культуры».

Калі? З 4 па 24 лютага 2020 года.

Для каго? Для актыўных удзельнікаў этнаграфічных, фальклорных і краязнаўчых гурткоў.

Для чаго? З улікам усяго вышэйназванага, мэтай змены з’яўляецца стварэнне ўмоў для фарміравання грамадзянска-патрыятычных якасцяў, развіцця цікавасці і павагі да культурнай спадчыны беларускага народа праз пашырэнне ведаў аб фальклоры, этнаграфіі і нацыянальных традыцыях.

Як? Адукацыйны складнік змены прадстаўлены факультатыўнымі заняткамі «Беларускі фальклор», на якіх дзеці ў дынамічнай, інтэрактыўнай форме знаёмяцца з паняццем фальклор і складнікамі духоўнай спадчыны беларускага фальклора.

Таксама на працягу змены для вучняў реалізуецца праграма аб’яднання па інтарэсах «Мудры запавет продкаў», падчас якой удзельнікі змены знаёмяцца з асноўнымі здабыткамі матэрыяльнай культуры беларусаў, вывучаюць асаблівасці нацыянальнай кухні, строя, прынцыпы пабудовы хаты, народны тэатр і промыслы, знаёмяцца з вынікамі перапісу насельніцтва і даведваюцца, прадстаўнікі якіх нацыянальнасцей яшчэ жывуць у Беларусі, як уважліва яны ставяцца да захавання сваёй культуры. Заняткі па праграме аб’яднання па інтарэсах арганізоўваюцца не толькі ў аўдыторыях, але і ў музеях, створаных на тэрыторыі цэнтра: зале «Ганаруся табой, Беларусь», ландшафтнай карце Рэспублікі Беларусь, экспазіцыі «Нацыянальныя строі Беларусі», вучэбна-экскурсійным цэнтры бытавой культуры беларусаў «Хутар Неслуч», карціннай галерэі пад адкрытым небам «Art alba ruthenia» і г.д. Заняткі праходзяць як у традыцыйнай форме, так і ў форме секцый, прэзентацый, інтарактыўных лекцый і г.д. 

У змене рэалізаваны адукацыйны праект для дэтальнага знаёмства навучэнцаў з каляндарнымі святамі і абрадамі «Ад Каляд да Пакравоў». Ён ілюструе чатыры пары году праз розныя выхаваўчыя формы: лета − майстар-клас па абрадах гадовага цыкла ад «Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры і мастацтва», восень − кулінарная перадача «Хвала рукам, што хлеб пякуць», зіма − конкурс тэатральных пастановак «Батлейка», вясна – свята «Ой, вясна-красна», падчас якога удзельнікі змены прадэманструюць вынікі адукацыйнага кампанента змены – праграмы аб’яднання па інтарэсах «Мудры запавет продкаў» і даследчых работ па зместу і абрадах вясновых святаў: народнае свята «Масленіца»: а мы масленку чакалі, усе аладкі выпякалі», народнае свята «Камаедзіца»: першы блін комам», народнае свята «Саракі»: саракі пагналі снег да ракі», народнае свята «Гуканне вясны»: зіма з летам сустракаецца, пра здаровейка пытаецца», народнае свята «Веянавое Юр’е: падай ключы зямлю адмыкаць».

Навіны змены

Гульня «Збяры Беларусь у сваім сэрцы»

У апошні дзень змены, 23 лютага, юныя захавальнікі нацыянальнай культуры ўдзельнічалі не толькі ў аперацыі «Чамадан» і «Утульнасць», але і ў забаўляльна-пазнавальнай гульне «Збяры Беларусь у сваім сэрцы». На кожнай гульнёвай станцыі атрады зараблялі часткі пазла, а ў канцы, аб’яднаўшы дэталі ўсіх атрадаў, сабралі інтэрактыўную карту Беларусі з дапоўненай рэальнасцю. Такім чынам, гульня аб’яднала ўсе атрады і яшчэ раз згадала пра тое, што аульнымі сіламі можна дасянуць большага.  

Зарабляем дэталі карты

Вынік гульні –карта Рэспублікі Беларусь,
новыя веды і пачуццё яднанасці

Канец – справе вянец!

Як кажа народная прымаўка, канец – справе вянец! А азначае яна тое, што кожную слаўную справу неабходна слаўна і скончыць. Удзельнікі змены «Захавальнікі нацыянальнай культуры» 22 лютага прынялі ўдзел у свяце закрыцця змены, падчас якога былі падведзены вынікі змены і ўзнагароджаны лепшыя выхаванцы. Змена – гэта фільм у 21 серыю, дзе кожная новая – гэта новыя, неверагодныя падзеі. Мачымаць прайсці па чырвонаму дывану на кінапрым’еры гэтага фільма атрымаў кожны ўдзельнік свята: так незвычайна быў аформлены традыцыйны для НДЦ «Зубронак» рытуал «Калідор сяброўства», падчас якога дзеці праходзяць пад карпуснымі сцягамі і загадваюць жаданне.

Выхаванцы корпуса «Лазурны востраў» у гэты дзень падрыхтавалі плакаты, якія так і называліся «Канец – справе вянец», дзе рассказалі пра змену «Захавальнікі нацыянальнай культуры».

Плакат 4 «Лазурнага» атрада

Плакат 5 «Лазурнага» атрада

Свята «Вясна-красна на ўвесь свет»

 

21 лютага адбылося выніковае мерапрыемства для ўдзельнікаў змены «Захавальнікі нацыянальнай культуры» – свята «Вясна-красна на ўвесь свет», якое стала вынікам даследчай дзейнасці атрадаў. Кожны атрад вывучаў адно з беларускіх народных святаў вясенняга цыкла, а потым падрыхтаваў святочную пляцоўку, дзе пазнаёміў усіх жадаючых з абрадамі свята і іх значэннем. Такім чынам, на выніковым мерапрыемстве былі прадстаўлены пяць вясенніх святаў – Масленіца, Камаедзіца, Саракі, Гуканне вясны, Юр’еў дзень. Выдатна і тое, што ўсё гэта супала з адзначэннем Міжнароднага дня роднай мовы. Дарэчы, пляцоўкі праводзіліся дзецьмі на беларускай мове.  

 

Доім карову

Запрагаем каня 

Гаспадар свята 

Зіма, Вясна і гаспадар каля жбаноў для галасавання за самаю цікавую святочную пляцоўку 

Святочная пляцоўка «Гуканне вясны»

Святочная пляцоўка «Камаедзіца»

Конкурс сацыяльнай відэарэкламы «Размаўляй са мной па-беларуску»

 

20 лютага ў межах часу карпусных спраў адбыўся конкурс сацыяльнай відэарэкламы «Размаўляй са мной па-беларуску». Конкурс быў прымеркаваны да надыходзячага Міжнароднага дня роднай мовы. Кожны атрад падрыхтаваў цудоўныя відэа, прагляд якіх адбыўся ў выдатнай сяброўскай атмасферы. Незвычайныя сюжэты і відэапрыёмы, неабыякавасць да тэмы – гэтым вызначыліся прадстаўленыя на конкурс работы. 

Прыгожыя словы роднай мовы

Вывучаем беларускі народны строй

 

18 лютага для атрадаў корпуса «Лазурны востраў» педагог дадатковай адукацыі Андрэева Наталья Анатольеўна правяла экскурсію ў музей НДЦ «Зубронак». Цэнтральным элементам экскурсіі стала знаёмства з выставай беларускага народнага строю, дзе ў дэталях распавядаецца пра асаблівасці адзення рознах рэгіёнаў Беларусі. Таксама шмат цікавых фактаў пра арнамент, апрацоўку лёну, ткацтва і вышыўку даведаліся юныя захавальнікі нацыянальнай культуры. Экскурсія стала практычнай часткай па вывучэнню тэмы праграмы дадатковай адукацыі «Мудры запавет продкаў» пад назвай «Другі жупан не варты світкі»

 

Удзельнікі разлядваюць выставу

Педагог распавядае пра арнамент

Атрадныя справы да 75-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне

 

17 лютага прайшлі атрадныя справы, прысвечаная 75-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Такія мерапрыемствы спрыяюць выхаванню адказнасці ў дзяцей і моладзі за будучыню, за захаванне мірнага неба, за якое сваім жыццём заплацілі ўдзельнікі жахлівых падзей мінулага. Выхаванцы праявілі цікавасць да інфармацыі, якую падрыхтавалі важатыя, актыўна удзельнічалі ў выкананні творчых заданняў.

 

Удзельнікі са сваімі работамі

Падчас выканання творчага задання

Лекцыя ад загадчыцы вучэбна-навуковай лабараторыі беларускага фальклора

17 лютага ў Палацы дзіцячай творчасці НДЦ «Зубронак» адбылася лекцыя Палукошка Вольгі Іванаўны – загадчыка вучэбна-навуковай лабараторыі беларускага фальклора Беларускага дзяржаўнага універсітэта. Падчас лекцыі Вольга Іванаўна звярнула ўвагу на назву змены «Захавальнікі нацыянальнай культуры» і зрабіла акцэнт на метадах і прыёмах збора і захавання народный спадчыны, а менавіта вуснай-народнай творчасці. У ўдзельнікаў сустрэчы была ўнікальная магчымасць паслухаць фальклорныя запісы з фондаў лабараторыі і адчуць сябе студэнтам універсітэта.

Удзельнікі сустэчы

Палукошка Вольга Іванаўна - загадчыка
вучэбна-навуковай лабараторыі беларускага
фальклора БДУ

Экскурсія ў этнакультурны комплекс «Наносы-Наваселле»

15 лютага адбылася экускурсія ў этнакультурны комплекс «Наносы-Наваселле». Удзельнікі змены «Захавальнікі нацыянальнай культуры» змаглі паглыбіць свае веды пра традыцыйную культуру беларусаў: на тэрыторыі комплексу «Наносы-Наваселле» размешчаны сапраўдны вятрак, пабудаваны ў 1876 годзе, а таксама вадзяны млын і хаты, сробленныя па ўзору беларускага традыцыйнага жылля. Экскурсія пакінула незабыўныя ўражанні ў удзельнікаў.

Каля мяшчанскага дома

Каля ветранога млына

Гутарым пра важнае

Для развіцця камунікатыўных навыкаў удзельнікаў змены «Захавальнікі нацыянальнай культуры» 14 лютага адбыўся цыкл гутарак з элементамі дыскусіі. Гутаркі былі прысвечаны тэматыцы змены. Акрамя навучання майстэртву абгрунтавання свайго пункта гледжання мелі на мэце пашыранне досведу дзяцей пра рысы нацыянальнага характару беларусаў, магчымасці лічбавай і мабільнай этнаграфіі, актуальнасці аутэнтычнага фальклора для нашага часу.

Абмеркаванне ў групах

Абарона пункта гледжання

Народны тэатр

14 лютага ўдзельнікі змены «Захавальнікі нацыянальнай культуры» знаёміліся на практыцы з народным беларускім тэатрам. Некалькі дзён хлопчыкі і дзяўчынкі вывучылі, з чаго складаецца батлейка, праглядалі відэазапісы батлеечных пастановак падчас заняткаў у аб'яднанні па інтарэсах «Мудры запавет продкаў». І надышоў час самім падрыхтаваць і прэзентаваць сваю пастаноўку. Дзеля гэтага атрадам неабходна было скласці казку, зрабіць лялькі, намаляваць дэкарацыі, падумаць пра музычнае афармленне.  Конкурс батлеек «Чароўная дзея» сапраўды атрымаўся чароўным: такую дзею пабачыш рэдка, а тут кожны змог стаць не толькі гледачом, але і ўдзельнікам!

Пачынаецца чароўная дзея!

У сваёй хаце, як у роднай маці

Працягваюцца заняткі ў аб’яднанні па інтарэсах «Мудры запавет продкаў». 13 лютага 4 «Лазурны» атрад вывучаў разам са сваёй важатай традыцыйнае жыллё беларусаў. Дзеці даведаліся, з чаго будавалі хату нашы продкі, як размяшчаўся будынак адносна бакоў свету і дзе знаходзіліся розныя бытавыя прадметы і мэбля ўнутры. Для замацавання матэрыялу ўдзельнікі заняткаў папрацавалі з макетам хаты: правільна расставілі прадметы інтэр’ера і патлумачылі, чым кіраваліся падчас расстаноўцы.

 

У гэты час 2 «Лазурны» атрад пазнаёміўся з прадметамі побыту ХІХ стагоддзя. Некаторыя з такіх прадметаў прынесла на заняткі важатая Аліна Дзмітрыеўна. Удзельнікі з цікаўнасцю іх разглядалі, задавалі пытанні. Для замацавання матэрыялу важатая выкарыстала сучасныя інфармацыйныя тэхналогіі: інтэрактыўную віктарыну, якую стварыла на інтэрнэт-платформе LearningApps.com

 

Важатая знаёміць удзельнікаў з тэарэтычнымі аспектамі

Падчас выканання практычнага задання

Вывучаем мінулае с дапамогай сучасных тэхналогій

Кораб ці лубка-сявенька?

Удзельнікі разглядаюць прас, які працаваў на вуглях

Падчас занятку

«Батлейка–батлея – чароўная дзея»

12 февраля участники смены «Захавальнікі нацыянальнай культуры» посетили занятие в объединении по интересам «Мудры запавет продкаў». Ребята познакомились с таким видом белорусского народного театра как батлейка. Ребята-зубрята узнали много новой информации о народном кукольном театре, а также попробовали себя в роли сценаристов и постановщиков. Дети получили возможность придумать оригинальное продолжение к уже знакомым сказкам и басням, используя макет кукол, которые они сделали на занятии. Воспитанники очень увлеклись данной темой и уже в предвкушении конкурса батлеек «Чароўная дзея».

Ребята из 5 «Лазурного» в процессе
подготовки макетов кукол

2 «Лазурный» отряд пробует
поставить сказку

«Я люблю Беларусь»

Інтэлектуальная гульня «Я люблю Беларусь» прайшла для ўдзельнікаў змены «Захавальнікі нацыянальных культур» 11 лютага. У кожным атрадзе сфарміраваліся каманды, якія і прынялі ўдзел у гульне. Астатнія хлопчыкі і дзяўчынкі падртымоўвалі сваіх сяброў. Гульня складалася з пяці тураў і музычнага конкурсу пасля кожнага тура. Заданні былі розныя па складанасці: з некаторымі ўдзельнікі справіліся лёгка, а некаторыя выклікалі цяжкасці, што адразу актывізавала каманды заўзятараў. У выніку пераможцам стала каманда 5 «Лазурнага» атрада, другое месца заваявала каманда 2 «Лазурнага» атрада, а трэццяе – каманда 4 «Лазурнага» атрада.

У дапаўненне да інтэлектуальнай гульні «Я люблю Беларусь» атрады наведалі галерэю «Ганаруся табой, Беларусь», якая знаходзіцца ў Лідар-клубе НДЦ «Зубронак». Разам з важатымі выхаванцы яшчэ раз абмеркавалі, што для іх – Беларусь, якую гісторыю і якія славутасці яна мае.

Удзельнікі гульні

Каманда 5 «Лазурнага» пераможцы гульні!

Каманды 1 і 2 «Лазурных» атрадаў

Каманды 3, 4, 5 «Лазурных» атрадаў

Фота з юным экскурсаводам

Падчас экскурсіі

Першыя ўсходы

5 дзён таму, падчас навучальнай гульні «Каб не было пуста, трэба сеяць густа» ўдзельнікі змены «Захавальнікі нацыянальнай культуры» за актыўнасць атрымоўвалі пэўную колькаць зерня, якое пасля гульні змаглі пасадзіць на сваім атрадным месцы, а ўжо 10 лютага, напачатку новага тыдня і перыяда змены, некаторыя атрады дачакаліся першых усходаў. 

Зерне ўзышлі

Падчас навучальнай гульні

Сеем зерне

Вывучаем беларускую культуру

      Самыя выдатныя, самыя займальныя гульні з’явіліся ў далёкай старажытнасці. Іх ўтараў ужо немагчыма ўсталяваць, таму яны лічацца народнымі. У гульнях кожнага народа адбіваецца яго душа, яго вытокі, яго гісторыя. 9 лютага для хлопчыкаў і дзяўчынак з «Лазурнага вострава» была праведзена гульнявая праграма «Мудры запавет продкаў». Дзеці адгадвалі беларускія нацыянальныя стравы, вучылі народны беларускі танец, спявалі беларускія песні, на сцэне даілі карову і ўсю гульнявую праграму чулі цудоўную мілагучную беларускую мову.

Вывучаць новае можна не толькі на мерапрыемствах, але і падчас прагулкі. Выхаванцы дружна адправіліся на ландшафтную карту Беларусі для таго, каб даведацца пра асаблівасці абласных цэнтраў краіны. Загадкі, заданні, гульнявыя пераходы ад горада да горада, фотаздымкі на памяць – гэта толькі частка актыўнасцяў, якія прыдумалі выхавацелі для таго, каб экскурсія была не толькі пазнавальнай, але і вясёлай.

Танцуюць усе!

Гаспадарку весці – не лапці плесці

Падчас праграмы

Гаспадар Улад

Вывучаем гісторыю Магілёўскай вобласці

Фота з Брэста

Адзін за аднаго трымацца – нічога не баяцца!

Такую назву меў конкурс прэзентацый атрадаў змены «Захавальнікі нацыянальных традыцый». Конкурс прэзентацый – гэта адно з першых масавых мерапрыемстваў, дзе на сцэне атрад можа прэзентаваць сябе як дружную каманду, якой усе справы па сілах! 8 лютага ўсе выступы былі менавіта такімі: дружнымі і вясёлымі. Гледзячы на атрады, адразу думаеш, што за першынства ў карпусной гульні дзецям прыдзецца пазмагацца – кожны з іх можа стаць пераможцам!

Выступае 3 «Лазурны» атрад

Падтрымка гледачоў

Атрад прэзентуе архітэктуру Беларусі

Народныя гульні

Свята адкрыцця змены

Як кажуць, добры пачатак – палова справы! Таму адкрыццю змены заўсёды надаецца важнае значэнне. Гэта свята – адзін з першых вынікаў сумеснай працы педагогаў і ўдзельнікаў змены. Прыемна бачыць, як паміж тымі, хто на сцэне, і тымі, хто ў зале, усталёўваецца сувязь і паразуменне, як гледачы з радасцю адклікаюцца на кожную прапанову вядучых, як дружна спяваюць песні, танчаць, адказваюць на пытанні, падтрымліваюць удзельнікаў на сцэне. 7 лютага адбылося адкрыцце змены «Захавальнікі нацыянальнай культуры». Поспехаў, сябры!

«Прывітанне, «Зубронак»! 

Гульня «Зубронак – супер!» 

Якія мы гаспадары, такія нашы і двары

3 «Лазурны» атрад пазнаёміўся з тэмай «Якія мы гаспадары, такія нашы і двары», падчас якога дзеці даведаліся пра набыткі матэрыяльнай культуры беларускага народа. Для абагульнення інфармацыі і падвядзення вынікаў на занятку быў выкарыстаны інтэрактыўны метад «Фішбоўн», які дазваляе развіваць навыкі працы з інфармацыяй і ўменне ставіць і вырашаць праблемы. У аснове фішбоўна – схематычная дыяграма ў форме рыбінага шкілета.

Такім чынам, спалучыўшы інфармацыю пра мінулае Беларусі з сучаснымі педагагічнымі прыёмамі і метадамі, выхавацель змог эфектыўна данесці інфармацыю да удзельнікаў занятку.

Падчас выканання задання

Знаёмімся з набыткамі матэрыяльнай культуры

Знаёмства з цэнтрам

5 лютага ўдзельнікі змены «Захавальнікі нацыянальнай культуры» пачалі са знаёмства з асноўнымі аб’ектамі цэнтра, прагуляліся яго сцяжынкамі, паслухалі пра гісторыю «Зубронка». Каля возера Нарач дзеці пазнаёміліся з легендамі пра ўзнікненне возера. А ячшэ падчас экскурсіі кожны атрад змог убачыць, як выглядаў центр 10, 20, 30 і больш гадоў таму – кожны важаты падрыхтаваў для гэтага спецыяльны фотаархіў. Такая экскурсія мае і важнае практычнае назначэнне: дзеці, якія прыехалі ў цэнтр упершыню, запомнілі месцы, дзе знаходзіцца школа, сталовая, Палац дзіцячай творчасці, басейн, медыцынская частка, а тыя, хто бываў тут раней, з задавальненнем дзяліліся сваімі ўражаннямі і гісторыямі.

Таксама з дапамогай навучальнай гульні «Каб не было пустая, трэба сеяць густа» дзеці даведаліся, што будзе адбывацца на працягу змены: што трэба зрабіць, каб стаць самым лепшым атрадам і перамагчы, які факультатыў яны будуць наведваць і што такое акадэміі.

Падчас прагулкі

На плошчы Урачыстасці

Каля будынку Лідэр-клуба

На стадыёне

1 «Лазурны» атрад прайшоў станцыю
«Манетачка»

Станцыі «Няхай ураджайнай будзе змена!»
і «Торба шчасця!»