О "Зубренке"

Программы

Оздоровительным лагерям

Образование

Оздоровление

Отдых

Пресс-центр

Змена «Скарбы роднай зямлі»

У Нацыянальным дзіцячым адукацыйна-аздараўленчым цэнтры з 7 красавіка па 21красавіка праходзіць змена«Скарбы роднай зямлі».

Удзельнікамі змены з’яўляюцца навучэнцы 6-7 класаў, якія дасягнулі высокіх паказчыкаў у вучэбнай і грамадскай дзейнасці, з’яўляюцца пераможцамі гарадскіх, раённых алімпіяд па гісторыі Беларусі, беларускай мове і літаратуры, актыўныя ўдзельнікі гістарычных гурткоў, клубаў, аўтары даследчых работ па гісторыі Беларусі, беларускай мове і літаратуры.

Мэтай змены з’яўляецца стварэнне ўмоў для фарміравання ў выхаванцаў нацыянальнай самасвядомасці, патрыятызму, павагі, пачуцця гонару за здабыткі беларускага народа.

Задачы змены:

фарміраваць ва ўдзельнікаў змены актыўную грамадзянскую пазіцыю, пачуццё гонару за сваю краіну;

спрыяць вывучэнню удзельнікамі змены гісторыка-культурных і прыродных каштоўнасцяў краіны;

прапагандаваць дзіцячы і маладзёжны турызм і краязнаўства як сродак грамадзянска-патрыятычнага і ідэйна-маральнага выхавання;

стварыць умовы для фарміравання ва ўдзельнікаў змены здольнасці і гатоўнасці да выкарыстання краязнаўчых ведаў і ўменняў у паўсядзённым жыцці;

прадастаўляць магчымасць выхаванцам удзелу ў  розных формах пазнання сваёй краіны;

спрыяць вывучэнню і асэнсаванню удзельнікамі змены гісторыі, культуры, прыроды роднага краю, падтрымаць таленавітых падлеткаў.

Адукацыйны кампанент змены прадстаўлены факультатыўнымі заняткамі факультатыўных заняткаў «Храмы, палацы і замкі Беларусі», праграмай аб'яднання па інтарэсах «Гэта мая краіна», дзе навучэнцы пазнаюць  асаблівасці роднага краю. У курсе выкарыстоўваюцца звесткі многіх навук – геаграфіі, гісторыі, этнаграфіі, мовазнаўства, эканомікі, экалогіі і інш. Кожны занятак нацэлены на знаемства са знакамітымі дасягненнямі ў разнастайных галінах жыцця беларусаў.

Уся змена будзе падзелена на тры перыяды, кожнаму з якіх будуць уласцівы свае цікавыя конкурсы і мерапрыемствы.

У рамках змены «Скарбы роднай зямлі»,арганізаваны наступныя творчыя конкурсы, справы і мерапрыемствы: конкурс прэзентацый атрадаў «У вандроўку з сябрамі», конкурс чытачоў «Мілагучнае роднае слова», конкурс інсцэніраванай песні«У падаржжа»,шоў-праграма «Лепш за ўсіх»,спартыўныя спаборніцтвы і многае іншае.

У змене арганізаваны тры праекты: «Смачныя» словы беларускай мовы», «Куфэрак падарожжа», «Нашы карани – наша будучыня».

Запрашаем усе зацікаўленыя арганізацыі, грамадскія аб'яднанні і прыватных асоб аказаць інфармацыйную, метадычную і арганізацыйную падтрымку па правядзенні змены «Скарбы роднай зямлі».

Навiны змены «Скарбы роднай зямлі»

Танцевально-развлекательная программа «Территория танца»

Смотреть все фотографии

В стране детства «Зубренок» 18 апреля прошла танцевально – развлекательная программа «Территория танца». Представители «Лесного дома» и «Озерного причала» соревновались друг против друга. В программу входило 5 конкурсов, и к некоторым из них ребятам необходимо было подготовиться заранее. С отрывом в один балл победу одержал корпус «Озерный причал».

Конкурс “Юны гісторык”

Удзельнікі змены “Скарбы роднай зямлі” атрымалі магчымасць паўдзельнічаць у конкурсе “Юны гісторык”, мэтай якога было выявіць найлепшых знаўцаў беларускай гісторыі і культуры. Конкурс праводзіўся для 6 і 7 класаў. Хлопчыкі і дзяўчынкі змаглі прымяніць свае веды, якія атрымалі на школьных уроках і самастойна.

Па выніках конкурсу сярод 7-ых класаў першае месца атрымаў Чэрнік Аляксей, другое – Чырэц Вадзім, а трэцяя месца падзялілі Масюк Дар’я і Журба Павел. Большую колькасць балаў сярод шасцікласнікаў набралі Піліпчук Ягор, які заняў першае месца, Дудаль Таццяна – другое, Дзядова Паліна – трэцяе месца.

Вераніка Васільева.

Фота аўтара.

 

Падчас выканання практыкавання

16 красавіка 2017 года.

16 красавіка адбыўся творчы конкурс інсцэніраванай песні «У падарожжа». Падрыхтоўка да конкурса праходзіла загадя. Кожны атрад сумесна з важатымі самастойна выбіраў песню пра сяброўства и падарожжа, рыхтаваў касцюмы, рэквізіт і дэкарацыі. І толькі потым прэзентаваў сваю творчасць на сцэне.

На працягу ўсяго конкурса хваляванне змянялася усмешкімі, бурнымі авацыямі. У зале панавала атмасфера сяброўства і актыўнай падтрымкі кожнага атрада. Моцная каманда падтрымкі была ў 4-га ляснога атрада. Акрамя апладысментаў, якімі дзеці шчодра адорвалі выступоўцаў, хлопчыкі і дзяўчынкі падрыхтавалі падабайкі і такім чынам падтрымлівалі ўдельнікаў конкурсу.

Усе атрады вельмі творча падыйшлі да гэтага конкурса і добра падрыхтаваліся. Але як і ў кожным конкурсе былі падведены вынікі і ўзнагароджаны пераможцы, якімі сталі адразу два атрада – 4 і 5 Лясныя атрады, якія атрымалі шквал апладысментаў і 300 “зубрыкаў” кожны. Другое месца і 200 “зубрыкаў” атрымаў 2 Лясны атрад, трэцяе места заваяваў 7 Лясны атрад.

Віншуем пераможцаў!

Вольга Мяжэнная

Фота – Веранікі Васільевай .

 

2-гі Лясны заняў 2-е месца ў конкурсе інсценіраванай песні У падарожжа

7-мы Лясны заняў 3-е месца

Віншуем пераможцаў - 4 Лясны і 5 Лясны

16 апреля 2017 года. Счастье, радость, детский смех – вводим в моду мы для всех!

Только ленивый не заметил, что 16 апреля, что «Лесной дом» отмечал день корпуса – традиционное мероприятие, когда ребята смогли творчески и креативно поздравить, обрадовать, украсить свой родной уголок в «Зубрёнке». Самые тёплые, душевные, комфортные условия созданы именно в этом замечательном корпусе, ведь только он носит название «дом»: соответственно тепло и уют домашнего очага, забота и ласка на уровне семейных традиций здесь сильны и крепки.

С музыкальным подъёмом всех обитателей «Лесного» встречали и оповещали о начале нового дня ребята 3-го Лесного отряда, наряженные в образы всевозможных жителей леса. Улыбки и звонкий смех доносились из каждой комнаты – бодрящий эффект достигнут, и ребята ещё долго будут обсуждать своё пробуждение.

Корпусной слоган «За Беларусь» звучал в акции 5-го Лесного отряда, собиравшего пожелания всех ребят-зубрят своей Родине – Республике Беларусь. А вот отдельный плакат пожеланий «Лесному дому» смог нарисовать и организовать сбор весточек 7 Лесной отряд. Любой желающий мог пожелать добра, процветания, радости, счастья и прочего своей стране и родному корпусу. Веселье, радость, море позитива и улыбок разносились по Зубрёнку от жителей 4-го Лесного отряда. Продолжаем в том же духе!

Невозможно пройти мимо поздравительного плаката, разместившегося в фойе корпуса, отдельное спасибо ребятам из 1-го Лесного отряда! Всем участникам, которые стали частью большого совместного праздника, хочется пожелать бодрости духа, ярких впечатлений и бесконечного вдохновения на новые свершения! До новых встреч!

Артём Скробот

Фото – Ольги Бриллиантовой, Инессы Жолнерович, Евгения Полякова, Натальи Сидорук

 

Акция от 5-го Лесного За Беларусь!

Желаем родному Лесному дому...

Реклама корпусного движения ЗА...

С днём корпуса!

Творческий подъём от 3-го Лесного

15 апреля 2017 года.

От улыбки хмурый день светлей» – под таким девизом проходил фотоконкурс «Фотосмайл» на корпусе Лесной дом. Каждый отряд хотел показать свое настроение, оригинальность и, конечно же, уникальность. Именно поэтому все фотографии получились необычными, яркими и веселыми!

Гражина Малькевич

Фото – Гражины Малькевич, Ольги Бриллиантовой, Инессы Жолнерович, Евгения Полякова

 

От улыбки хмурый день светлей!

Подари улыбку другу!

Улыбайся!

Улыбок хватит всем!

14 красавіка 2017 года. «Нам засталася спадчына»

Менавіта пад такой назвай 14 красавіка прайшоў конкурс малюнкаў сярод удзельнікаў змены “Скарбы роднай зямлі”. Кожнаму атраду прапаноўвалася падрыхтаваць малюнак любога аб’екта, які на думку выхаванцаў можна аднесці да спадчыны беларускага народа. З вялікай радасцю і ахвотай хлопчыкі і дзяўчынкі прыняліся за працу. Свае работы прэзентавалі прадстаўнікі кожнага атрада, а ў файе корпуса была арганізавана выстава малюнкаў і адкрыта галасаванне. Такім чынам месцы размеркаваліся так: 3 месца – Смаль Юлія і Дар’я Ляшковіч (2-гі Лясны), 2 месца заваяваў Жамоздзік Вадзім з 3-га Ляснога. Пераможцам у конкурсе малюнкаў “Нам засталася спадчына” стала Тарабанька Кацярына з 7-га Ляснога атрада.

Вольга Сцепаненка

Фота Канстанціна Фярковіча, Інэсы Жалнеровіч, Наталлі Сідарук

 

Жамоздзік Вадзім заняў 2-е месца ў конкурсе малюнкаў Нам засталася спадчына, 3-ці Лясны

Тарабанька Кацярына. Пераможца конкурса Нам засталася спадчына, 7-мы Лясны

Смаль Юлія і Дар'я Ляўковіч, 3-е месца ў конкурсе малюнкаў Нам засталася спадчына, 2-гі Лясны

13 красавіка 2017 года

13 красавіка прайшоў конкурс фотаздымкаў «Зямля пад белымі крыламі» сярод удзельнікаў змены «Скарбы роднай зямлі». Конкурс праводзіцца з мэтай развіцця творчага, неардынарнага погляду на паўсядзеннае асяроддзе. Прыняць удзел мог кожны жадаючы. Для гэтага неабходна было зрабіць пяць фотаздымкаў, якія адлюстроўваюць прыгажосць прыроды роднай краіны. Безумоўна, што ўсе фотаздымкі павінны быць зроблены на тэрыторыі цэнтра «Зубронак».

Журы конкурса было самае што не ёсць аб’ектыўнае – камандзіры атрадаў галасавалі за работы, якія ім спадабаліся. Такім чынам, 3-е месца заваяваў 2-гі Лясны атрад, 2-е месца дастаецца 7-му Лясному, а пераможцамі вызначылі 3-ці Лясны атрад. Віншуем пераможцаў!

Вольга Сцепаненка

Фота – Вольга Брыльянтава, Наталля Сідарук, Інэса Жалнеровіч

 

Аблокі над Нараччу, 1-ы Лясны

Узбярэжжа Нарачы, 7-мы Лясны

Хуткі ручай, 7-мы Лясны

12 красавіка 2017 года

12 апреля – памятная дата, посвященная первому полету человека в космос. И этим человеком стал всем известный Юрий Гагарин. Не обошел стороной этот праздник и «Зубренок». Так, 2 лесной отряд в память об этом знаменательном дне, провел акцию «5 минут – полет нормальный». Дети подготовили информационные листовки и миниатюрные раскраски с изображением Юрия Гагарина. На протяжении дня раздавали прохожим, обогащая тем самым их познания об этом событии мирового масштаба.

Инесса Жолнерович

Фото Инесса Жолнерович, Ольга Бриллиантова

 

Акция от 2-го Лесного Пять минут - полёт нормальный!

Дню космонавтики посвящается, 7-й Лесной, Савин Данила

Конкурс чытачоў «Мілагучнае роднае слова»

12 красавіка прайшоў адборачны тур на конкурс чытачоў «Мілагучнае роднае слова», прыняць удзел у якім маглі ўсе жадаючыя. Конкурс праводзіцца з мэтай папулярызацыі твораў беларускіх пісьменнікаў сярод ўдзельнікаў змены.

Хлопчыкам і дзяўчынкам, якія прайшлі адборачны тур неабходна падрыхтаваць выразнае чытанне твора беларускага пісьменніка на беларускай мове. Жадаем удзельнікам поспеху!

Дыскатэка «Стартынэйджар»

11 красавіка ў корпусе «Лясны дом» прайшла дыскатэка «Стартынэйджар» сярод удзельнікаў змены «Скарбы роднай зямлі». Атрады сур’ёзна падышлі да падрыхтоўкі танцаў. Кожны знайшоў чым вылучыцца. Так, напрыклад, другі лясны атрад павязаў зялёныя стужкі на галаве, трэці лясны абраў адну каляровую гаму і інш.

На танцавальнай пляцоўцы было горача. Кожны атрад імкнуўся заявіць пра сябе. Выхаванцы самааддана танчылі, паўтараючы рухі адзін аднаго. На танцпляцоўцы не было вольнага месца. Знаёмыя мелодыі дзеці спявалі разам з выканаўцамі. Каляровае святло пражэктара выхоплівала з цемры шчаслівыя твары і шчырыя ўсмешкі.

Найбольш актыўным, энергічным і сінхронным атрадам стаў сёмы лясны. Хлопцы і дзяўчынкі не прапусцілі ніводнага танцы, задаючы рытм астатнім удзельнікам змены.

Хлопцы і дзяўчаты стомленыя, але задаволеныя, пасля таго як прагучала апошняя песня, разышліся на атрадныя ды кастравыя месцы, дзе прайшлі ў іх вечаровыя агеньчыкі – штодзённы рытуал, які падводзіць рысу чарговаму яркаму і запамінальнаму дню знаходжання ў цэнтры.

Вераніка Васільева

Фота – Арцём Скробат

 

Калі мы разам, дык здолеем усё

Пераможцы. 7 Лясны

Урачыстае адкрыццё змен “Скарбы роднай зямлі” і “С уважением к энергосбережению”

Зраніцы дзень атрымаўся выдатным. Свяціла сонейка, грэла зямлю і людзей. Вясна панавала над Нарачанскім краем. У гэты гожы красавіцкі дзень адбылося адкрыццё змен “Скарбы роднай зямлі” і “С уважением к энергосбережению”. Урачыстасць праходзіла ў вялікай актавай зале, дзе сабраліся выхаванцы карпусоў “Лясны дом” і “Азёрны прычал”. Хлопчыкі і дзяўчынкі былі апранутыя па-святочнаму, на шыях у іх былі павязаныя гальштукі колераў карпусоў, што афарбавала гэты дзень у сінія ды зялёныя колеры. Усё вакол казала пра тое, што адбываецца нешта важнае і ўрачыстае.

Падчас канцэртнай праграмы ў дзяцей і дарослых была магчымасць пабачыць як цудоўна танчаць творчыя калектывы, якія зараз адпачываюць у цэнтры, паслухаць песні, у выкананні вахаванцаў лагера. Не толькі дзеці ў гэты дзень радавалі гледачоў сваімі выступамі: выхавацелі таксама падрыхтавалі нумар, які быў сустрэты громкім плясканнем і радаснымі крыкамі. Нельга абмінуць і саму ідэю праграмы: былі пералічаныя самыя галоўныя справы і мерапрыемствы змен “Скарбы роднай зямлі” і “С уважением к энергосбережению”, перад дзецьмі былі пастаўлены пэўныя задачы, з якімі яны выдатна справіліся. Увогуле, атмасфера ў зале была святочная. Усмешкі, бурныя авацыі і актыўная падтрымка выступоўцаў – вось складаючыя сённяшняга вечара. У зале панавала атмасфера сяброўства і добразычлівасці, без якіх не можа існаваць ніякая краіна дзяцінства.

Напрыканцы канцэрта ў кожнага гледача, вялікага і малога, была магчымасць прайсці “калідорам сяброўства” і загадаць жаданне, якое абавязкова спраўдзіцца, бо ў Краіне дзяцінства кожны дзень адбываюцца маленькія цуды.

Такім чынам, свята адкрыцця змены прынесла мора пазітыву і станоўчых эмоцый, стала працягам сяброўства і весялосці, якія зарадзіліся ў першыя дні змены.

Вераніка Васільева

Фота – Алег Багінскі

За Беларусь!

Знаёмства з мерапрыемствамі змены

Неверагодная падтрымка зала

Прэзентацыя змены Скарбы роднай зямлі

Конкурс прэзентацый атрадаў «У вандроўку з сябрамі»

9 красавіка прайшоў конкурс прэзентацый атрадаў «У вандроўку з сябрамі». Усе дзеці сумесна з важатымі ў творчай форме прэзентавалі свой атрад, а таксама раскрылі тэматыку змены. Членамі журы былі абраны камандзіры кожнага атрада, а таму вынікамі конкурса былі задаволены ўсе. Пераможцамі конкурсу сталі дзяўчынкі і хлопчыкі з 7 лясного атрада «Падарожжа делентантаў», якія, акрамя апладысментаў і падзякі гледачоў, атрымалі 300 зубрыкаў. Таксама, пэўнай колькасцю зубрыкаў за нестандартны падыход у презентацыі былі адзначаны 3, 4 і 5 лясныя атрады. Віншуем пераможцаў!

 

5 Лясны прэзентуе свой атрад

Выступленне 4 Ляснога

Навучальная гульня “Неверагоднае падарожжа з сябрамі”

Восьмага красавіка хлопчыкі і дзяўчынкі, якія прыехалі ў “Зубронак” на змену “Скарбы роднай зямлі”, прынялі ўдзел у навучальнай гульне “Неверагоднае падарожжа з сябрамі”, якая праходзіла ў альтанках. Атрады атрымалі маршрутныя лісты, у якіх быў распісаны парадак праходжання станцый.

У ходзе гульні выхаванцы даведаліся пра справы, мерапрыемствы і конкурсы, у якіх яны прымуць удзел падчас змены “Скарбы роднай зямлі”. Таксама падлеткі пазнаёміліся са структурай органаў дзiцячага самакіравання на лагерным, корпусным і атрадным узроўнях. Выконваючы заданні і адказваючы на пытанні, дзеці ўжо змаглі зарабіць у скарбонку свайго атрада першыя «зубрыкі».

 

Канечны прыпынак - Лясны дом

Рухаемся наперад разам!