Яндекс.Погода

О "Зубренке"

Программы

Оздоровительным лагерям

Образование

Оздоровление

Отдых

Змена «Жыву ў Беларусі і тым ганаруся»

З 5 па 22 снежня 2017 года ў НДЦ “Зубронак” праводзіцца змена “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся”, якая накіравана на стварэнне ўмоў для грамадска-патрыятычнага выхавання, фарміравання павагі да гісторыка-культурнай і прыроднай спадчыны нашай краіны, яе сучасных эканаміных дасягненняў праз уключэнне выхаванцаў у краязнаўчую дзейнасць.

Змена з’яўляецца выніковым этапам аднаіменнай рэспубліканскай акцыі, арганізатарам якой выступае ўстанова адукацыі «Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства». Навучэнцы мелі магчымасць самастойна выбіраць напрамак краязнаўчай дзейнасці і ў адпаведнасці з ім удзельнічаць у адным з заяўленых акцыяй конкурсах:

конкурс даследчых работ «Тапаніміка роднага краю» 9-11 снежня 2017г;

конкурс літаратурных музеяў (экспазіцый) устаноў адукацыі 9-11 снежня 2017г;

аграбіялагічны конкурс «Юны натураліст» 12-13 снежня 2017г;

конкурс творчых работ «Маё прозвішча – лепшае ў свеце» 11-12 снежня 2017г;

конкурс творчых работ «Праз творчасць у прафесію жыцця» 10-11 снежня 2017г

конкурс фотаздымкаў «Мая чароўная Беларусь» 9-10 снежня 2017г.

Названыя конкурсы на працягу года у рамках вышэйназванай акцыі праводзіліся наступнымі ўстановамі адукацыі: «Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства», «Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі», «Рэспубліканскі цэнтр інавацыйнай і тэхнічнай творчасці» і рэдакцыяй газеты «Пераходны ўзрост». Змена ў НДЦ “Зубронак” арганізуецца ў цесным узаемадзеянні з гэтымі навучальнымі ўстановамі, плануюцца тэматычныя экскурсіі ў установы адукацыі з прэзентацыяй іх дзейнасці, майстар-класы ад партнераў змены. Падчас правядзення змены арганізуецца прэзентацыя конкурсных работ фіналістаў, узнагароджанне пераможцаў конкурсаў.

Адукацыйны складнік змены прадстаўлены аб’яднаннем па інтарэсах “Беларусазнаўства”, курсамі факультатыўных заняткаў “Храмы, замкі і палацы Беларусі”, “Гісторыя Беларусі ў падзеях і імёнах”, спрыяючым знаемству ўдзельнікаў змены з гісторыяй і сучаснасцю беларусай зямлі, пашырэнню і паглыбленню ведаў аб родным краі. Для ўдзельнікаў змены запланаваны экскурсіі ў Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь.

У змене будзе рэалізаваны праект “Беларусы – мы такія!”, прымаючы ўдзел у якім ўдзельнікі змены бліжей пазнаёмяцца з адметнымі рысамі беларускага менталітэта і якасцямі характару ўласцівымі беларусам. На вячэрніх агеньчыках дзеці пазнаёмяцца з народнай творчасцю беларускага народа.

Выхаванню патрятычных пачуццяў будуць спрыяць мерапрыемствы агульналагернага, карпуснога і атраднага ўзроўняў (святочнае адкрыццё змены, важацкая вечарына, конкурс прэзентацый атрадаў «Мы разам!», конкурс інсцэніраванай песні «Каб любіць Беларусь», дзень беларускай мовы, спартыўныя спаборніцтвы «Беларусіада», літаратурная гацёўня «Ты ў сэрцы маім, Беларусь», краязнаўчы марафон «Беларусь – краіна маёй будучыні», выстава фотоздымкаў «Збяры Беларусь у сваім сэрцы» (сумесна са спецыялістамі установы адукацыі «Рэспубліканскі цэнтр інавацыйнай  і тэхнічнай творчасці»), нядзела беларускай мовы і літаратуры ў школе НДЦ «Зубронак», тэматычныя класныя і інфармацыйныя гадзіны, гульнёвы мультыпарк, фестываль мастацтваў «Зоркі запальваюць ў «Зубронку»,  шоу-праграма «Міс «Купалінка» і інш.

Арганізацыйна змена складаецца з трох перыядаў.

Змест першага перыяду «Мы» накіраваны на знаёмства выхаванцаў паміж сабой, з цэнтрам, з ідэяй змены, з гульнёвымі задачамі. У гэты перыяд рэалізуюцца метады асобаснага развіцця аранізацыйна-адаптацыйнага перыяда.

Другі перыяд «Годна называемся беларусамі» вырашае задачу практычнага знаёмства выхаванцаў з культурнымі, прамысловымі, сельсагаспадарчымі, спартыўнымі аб’ектымі Рэспублікі Беларусь. Атрад адчуе сябе адной камандай, якая працуе вырашэннем пастаўленых перад імі задач.

Змест заключнага перыяду  «Ганаруся табой, Беларусь!» накіраваны на абагульненне атрыманых ведаў і наладжванне канструктыўных сувязей паміж тэарытычнымі ведамі і практычнай дзейнасцю.

Для рэалізацыі ідэй самых ініцыятыўных удзельнікаў змены будзе працаваць «Лідар-клуб», гаспадарамі якого будуць з’яўляцца самі дзеці. Галоўным органам дзіцячага самакіравання падча змены будзе Савет Асацыацыі дзіцячых ініцыятыў.

Змена будзе спрыяць фарміраванню ў выхаванцаў асэнсаванага пачуцця гонару за сваю краіну, упэўненнасці ў сваіх сілах, развіццю арганізатарскіх здольсцей.  

Нaвiны змены

Свята закрыцця змены “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся”

21 снежня 2017 года адбылося свята закрыцця змены “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся”. Падчас мерапрыемства былі падведзены вынікі змены, дзеці яшчэ раз успомнілі самыя яскравыя моманты змены, цікавыя справы, у якіх яны змаглі прыняць удзел. Таксама ўвага надалі адукацыйнаму кампаненту змены: заняткам аб’яднання па інтарэсах, факультатыйным заняткам, адукацыйным экскурсіям, майстар-класам і г.д. Пераможцы у карпусным арганізацыйна-гульневым праекце, спартыўных спаборніцтвах былі ўзнагароджаны салодкімі прызамі, а найлепшыя выхаванцы змены атрымалі ўдзячныя пісьмы ад адміністрацыі цэнтра.

Традыцыйна на закрыцці змены дзеці падаравалі сваім важатым выраблетыя сэрцы, як знак павагі і ўдзячнасці. Сапраўдным сюрпрызам стаў момант з’яўлення на сцэне Дзеда Мароза і Снягурачкі, якія разам з дзецьмі запалілі навагоднюю ёлку і пажадалі ўсім шчаслівага новага году!

Хай 2018 год сапраўды будзе шчаслівы!  

Цырымонія ўзнагароджвання пераможцаў конкурсаў рэспубліканскай акцыі навучэнскай моладзі “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся” 

20 снежня 2017 года адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджвання пераможцаў конкурсаў рэспубліканскай акцыі навучэнскай моладзі “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся”.

Ва ўзнагароджанні пераможцаў прынялі ўдзел прадстаўнікі ўстаноў дадатковай адукацыі, якія курыруюць конкурсы акцыі:

Жур Лідзія Андрэеўна, намеснік дырэктара Рэспубліканскага цэнтра экалогіі і краязнаўства;

Бурая Наталля Васільеўна, закадчыца аддзела  тэхнічнага мадэлявання Рэспубліканскага цэнтра іннавацыйнай і тэхнічнай творчасці;

Бондар Вольга Мікалаеўна, метадыст установы адукацыі  Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і молодзі.

Прызёры і пераможцы конкурсаў атрымалі дыпломы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, каштоўныя падарункі. 

Адукацыйны форум «Вектар на будучыню» 

20 снежня 2017 года адбыўся адукацыйны форум «Вектар на будучыню», на якім былі прэзентаваны самыя цікавыя работы ўдзельнікаў акцыі “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся” у розных конкурсах.

 

На форуме выступілі Карасева Юлія, Сідаровіч Алег, Сідаровіч Ксенія, якія прадставілі свае распрацоўкі конкурсных работ літаратурных музеяў (экспазіцый)  устаноў адукацыі. Конкурс “Юны натураліст” прадстаўлялі Радькоў Данііл і Лецяга Анастасія.  Кавальчук Аляксей і  Хіркоўская Арына падзяліліся з удзельнікамі форуму сваімі творчымі работамі ў конкурсе “Праз творчасць у прафессію жыцця”. Сачыненні на тэму “Маё прозвішча лепшае ў свеце” прадставілі Махахей Данііл, Гром Аляксей, Цыбуля Аляксандра. 

Фестываль музеяў у чамадане

17 снежня 2017 года адбыўся фестываль музеяў у чамадане. Атрады да ўдзелу ў фестывалі падрыхтавалі музеі, выхаванцы распрацавалі іх прэзентацыі, а таксама змест інтэрактыўных “перанасных” экскурсій. Фестываль пачаўся з выставы музеяў, на якой усе ўдзельнікі змены маглі пазнаёміцца з падрыхтаванымі музеямі. Галоўнай умовай пры падрыхтоўцы было тое, што такога музея не павінна існаваць у нашай краіне. І гэта ў выхаванцаў нядрэнна атрымалася. Атрады прадставілі на выставе такія музеі як “Музей беларускай кухні” (1 “Лясны” атрад), “Музей беларускіх святаў” (2 “Лясны” атрад), “Музей сняжынак” (3 “Лясны” атрад), “Музей беларускага арнамента” (4 “Лясны” атрад), “Музей азёр” (5 “Лясны” атрад), “Музей талентаў” (6 “Лясны” атрад).

Пасля выставы, атрады прадэманстравалі прэзентацыі сваіх музеяў, у ходзе якіх запрасілі гледачоў наведаць іх інтэрактыўныя пляцоўкі. Кожны прысутны мог выбраць для наведвання любы музей, які яму спадабаўся. У час правядзення “перанасных” экскурсій творчыя групы расказвалі цікавыя факты пра экспанаты, сабраныя ў музеях, арганізоўвалі віктарыны, творчыя конкурсы, гульні і г.д.

Падчас рэалізацыі праекта выхаванцы маглі пазнаёміцца з этапамі стварэння музеяў, падрыхтоўкай экскурсій, працэсам збірання экспанатаў і г.д.

Фотавыстава “Мая чароўная Беларусь”

Арганізатарамі конкурсу фотаздымкаў «Мая чароўная Беларусь» акцыі “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся” супрацоўнікамі ўстановы адукацыі «Рэспубліканскі цэнтр інавацыйнай і тэхнічнай творчасці» арганізавана выстава фотаздымкаў, аўтарамі якіх з’яўляюцца навучэнцы ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, навучэнцы аб’яднанняў па iнтарэсах устаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі ва ўзроставай катэгорыі з 12 да 16 годоў уключна.

Фотаконкурс праводзіўся па наступных намінацыях: «Беларусь сінявокая» (пейзаж (сельскі і гарадскі), рэкі і азёры); «Дзівоснае побач» (раслінны і жывёльны свет Беларусі); «Беларусь у фармаце 3D» (стэрэафотаздымкі па наступных тэматыках: сельскі і гарадскі пейзаж, жывёлы Беларусі, помнікі гісторыі і культуры Беларусі); «Навуковае фота» (фотаздымкі, зробленыя для працэса навуковых даследаванняў (мікравыявы, людзі ў навуцы, серыі здымкаў пад мікраскопам і г.д.); «Мы – беларусы» (фотаздымкі, якія падкрэсліваюць народныя традыцыі, характар і нацыянальныя асаблівасці жыхароў Беларусі); «…I перанесцiся ў далёкае мiнулае» (фотаздымкі гістарычных і культурных аб’ектаў, помнікаў архітэктуры Беларусі); «ТэхнаРух» (фотаздымкі, прысвечаныя тэхнічнай творчасці: работа ў аб’яднаннях па інтарэсах тэхнічнага накірунку, спаборніцтвы па тэхнічных відах спорту).

Адпачываючыя ў “Зубронку” дзеці маюць магчымасць пазнаёміцца з лепшымі работамі, дасланымі на конкурс.

Экалагічныя старонкі змены

12-13 снежня 2017 года прайшоў чацвёрты (заключны) рэспубліканскі этап конкурсу “Юны натураліст”, які праводзіўся па наступных намінацыях: “Птушыныя гісторыі”, “Тэлеюнатыя”, “Сад адной культуры”, “Калекцыя кветак”.

Асноўнымi мэтамi i задачамi конкурсу з’яўляліся развіццё і папулярызацыя дзейнасці аб’яднанняў па інтарэсах эколага-біялагічнага накірунку; выхаванне патрыятызму і пачуцця любові да Радзімы праз прывіццё павагі да прыроды роднага краю; развіццё творчых здольнасцей навучэнцаў сродкамі праектнай і мастацкай дзейнасці; дэманстрацыя дасягненняў юных эколагаў і біёлагаў праз стварэнне праектаў, справаздач, відэарэпартажаў, прэзентацый, вершаў эколага-біялагічнага накірунку; выяўленне і заахвочванне таленавітых дзяцей і падлеткаў, прадстаўленне дадатковых магчымасцей для іх самарэалізацыі; стварэнне спрыяльнага асяроддзя для раскрыцця магчымасцей творчага патэнцыялу і фармiравання мастацкага густу асобы.

Удзельнікамі конкурсу з’яўляліся асобныя навучэнцы і творчыя калектывы навучэнцаў ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, аб’яднанняў па iнтарэсах устаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, якія сталі пераможцамі абласнога, Мінскага гарадскога этапа конкурса.

Маё прозвішча – лепшае ў свеце

Сумнявацца ў гэтым і не прыходзіцца, асабліва пасля прэзентацый даследчых работ удзельнікамі аднаіменнага конкурсу.

Арганізатарам правядзення конкурсу творчых работ “Маё прозвішча – лепшае ў свеце” з’яўляецца рэдакцыя газеты “Пераходны ўзрост”. Удзельнікам конкурсу неабходна было прадставіць індывідуальныя творчыя работы інфармацыйна-публіцыстычных жанраў, у якіх у займальнай форме распавядаецца пра паходжанне ўласнага прозвішча. Пры гэтым неабходна было выкарыстоўваць архіўныя звесткі, дадзеныя этымалагічных і іншых слоўнікаў, даведкавую і спецыяльную літаратуру, адлюстроўваць гісторыю сям’і або факты з жыцця носьбітаў прозвішча, што пацвярджае яго ўнікальнасць, выключнасць, самабытнасць.

11 снежня 2017 года падчас сустрэчы с прадстаўнікамі рэдакцыі газеты “Пераходны ўзрост” ад удзельнікаў рэспубліканскага этапа конкурсу можна было пачуць шмат цікавага і, нават неверагоднага пра свае ўласныя прозвішчы, такія як Гром, Цыбуля, Махахей, Варошка, Змушка, Сахарава, Русялевіч і інш.

Акадэмія беларусазнаўства

Сучасная Беларусь знаходзіцца на шляху інтэнсіўнага развіцця і налічвае толькі некалькі дзесяцігодзяў гісторыі, аднак мы маем багатую гістарычную спадчыну беларускай зямлі, каб ганарыцца сваей краінай і тым, што мы Беларусы. Знакамітыя суайчыннікі, культурная спадчына, архітэктурныя помнікі, памятныя падзеі і даты, гераічныя подзвігі беларускага народа – усе гэта падстава для станаўлення сучаснай Беларусі як дзяржавы і беларусаў як народа. Немагчыма дасягнуць вышынь, не маючы глыбокіх каранёў. Важна ведаць сваю гісторыю, каб мець падставу для далейшага развіцця, станаўлення грамадзянскай самасвядомасці і фарміравання пачуцця патрыятызму. З гэтай нагоды ў змене “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся” рэалізуецца праграмма аб’яднання па інтарэсах “Акадэмія беларусазнаўства”, змест якой накіраваны на шматбаковае, комплекснае вывучэнне асаблівасцяў роднага краю праз прызму гісторыі. Кожны занятак нацэлены не толькі на знаёмства з той ці іншай вобласцю жыцця Беларусаў, але і з яе гісторыяй, узнікненнем і развіццем.

Дадзены курс абагульняе веды навучэнцаў, атрыманыя ў школе, дапаўняе іх уяўленні пра краіну і яе гісторыю, фарміруе правільныя адносіны да набыткаў дзяржавы, дасягненняў свайго народу, фарміруе станоўчы імідж краіны, пачуццё гонару, патрыятычны настрой выхаванцаў.

Абарона творчых работ конкурса “Праз творчасць у прафесію жыцця”

10-11 снежня 2017 года прайшоў фінал конкурса “Праз творчасць у прафесію жыцця” рэспубліканскай акцыі “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся”.

Выхаванцамі  на конкурс былі прадстаўлены даследчыя матэрыял аб будучай прафесіі ўдзельнікаў конкурсу, які змяшчалі звесткі аб гісторыі, спецыфіцы, значнасці, палажэнні на рынку працы абранай прафесіі; апісанне атрыбутаў прафесіі; матывы выбару прафесіі і шляхоў вызначэння паспяховасці ў абранай прафесіі; спіс устаноў адукацый, у якіх можна атрымаць абраную прафесію; перспектывы і асобасная роля аўтара ў прафесіі.

Мэтай і задачамі конкурсу з’яўляліся:

фарміраванне ў навучэнскай моладзі грамадзянска-патрыятычных пачуццяў і гатоўнасці да актыўнай творчай дзейнасці;

стымуляванне творчага патэнцыялу дзяцей і моладзі, уключэнне іх у пошукавую дзейнасць, накіраваную на даследаванне характэрных асаблівасцей розных прафесій;

духоўнае ўзбагачэнне асобы навучэнца праз замацаванне прафесійных сувязей паміж рознымі пакаленнямі;

прафесійнае самавызначэнне і выхаванне станоўчых адносін да працы;

равіццё інтэлектуальнага і творчага патэнцыялу асобы навучэнца, яго здольнасці да планавання сваёй прафесійнай будучыні.

Асноўнымі крытэрыямі ацэнкі конкурсных работ былі адпаведнасць умовам конкурсу, змястоўнасць, інфармацыйная напоўненасць, творчы падыход, мастацкая прываблівасць, арыгінальнасць падачы матэрыялу.

Журы конкурса, супрацоўнікі установы адукацыі “Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і молодзі” падвялі вынікі і ўжо ведаюць, хто стаў пераможцай.

Вынікі конкурсаў будуць прадстаўлены на свяце закрыцця змены “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся”.

Смотреть все фотографии

Конкурс літаратурных музеяў(экспазіцый) устаноў адукацыі

10-11 снежня 2017 года прайшоў фінал конкурса літаратурных музеяў (экспазіцый) устаноў адукацыі  рэспубліканскай акцыі “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся”. Конкурс праводзіўся па наступных намінацыях: «Літаратурны музей» і «Літаратурная экспазіцыя».

На конкурс былі прадстаўлены справаздачы аб выніках дзейнасці літаратурных музеяў (экспазіцый) устаноў адукацыі за перыяд 2015 –2017 гады, у якіх змяшчаліся характарыстыка музея, арганізацыя дзейнасці музея, пошукава-даследчая дзейнасць музея, фондавая дзейнасць музея, экспазіцыйная дзейнасць музея, экскурсійная дзейнасцьмузея, грамадска-карысная дзейнасць музея, адукацыйная дзейнасць музея і г.д. У працэсе правядзення конкурса звярталася ўвага на далучэнне моладзі да літаратурнайспадчыны малой радзімы, выхаванне любові і цікавасці да творчасці славутых землякоў; захаванне і папулярызацыя духоўнайспадчыны малой радзімы; выхаванне ў моладзі грамадзянскай адказнасці за будучыню духоўнайспадчыны сродкамі музейнай дзейнасці; актывізацыю і актуалізацыя дзейнасці літаратурных музеяў устаноў адукацыі па ўкараненні інавацыйнага вопыту і эфектыўных форм работы і інш.

Смотреть все фотографии

Але! Але-але-але! Усе на футбол!

Футбол – гэта не проста від спорту, гэта цэлая культура, стыль жыцця. Гэта свет, у якім ёсць свае зоркі, свае традыцыі і законы. Футбол даўно прызнаны самым папулярным відам спорту ў свеце, колькасць прыхільнікаў гэтай гульні велізарна. 10 снежня Міжнародны дзень футбола - свята, якое адзначаюць не толькі прафесійныя футбалісты, аматары паганяць мяч, але і людзі, якім проста падабаецца глядзець за тым, што адбываецца на полі.

У гэты дзень хлапчукі ладзяць спаборніцтвы мясцовых каманд, а прафесійныя футбалісты праводзяць паказальныя выступленні і адкрытыя трэніроўкі, дазваляючы ўсім жадаючым атрымаць асалоду ад відовішчам гэтай хвалюючай гульні.

Не засталіся ў баку і ўдзельнікі змены. Паміж аматарамі «гульні мільёнаў» прайшоў таварыскі мачт, на якім хлопцы паказалі сваю спартыўную падрыхтоўку, а тыя хто не ўвайшлі ў склад каманд, дружна падтрымлівалі сваіх таварышаў гучнымі, дружнымі крычалкамі і апладысментамі.

Сустрэча з супрацоўнікамі Рэспубліканскага цэнтра іннавацыйнай і тэхнічнай творчасці

9-10 снежня 2017 года ўдзельнікі змены “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся” прынялі ўдзел у семінары  “Каляровае асвятленне пры працы з капазіцыямі”, а таксама у майстар-класе “Тэхнаёлка” ад супрацоўнікаў установы адукацыи «Рэспубліканскі цэнтр іннавацыйнай і тэхнічнай творчасці” на чале з закадчыцай адзела  тэхнічнага мадэляванняБурай Н.В.

Выхаванцы, фіналісты конкурса фатаграфіі “Мая чароўная Беларусь”  змаглі бліжэй пазнаёміцца з асаблівасцямі  правядзення фатаграфавання кампазіцый, падрыхтоўкі і выкарыстоўвання  каляровага асвятлення, падыходамі да здзяйснення 3Dфатаграфій і г.д.

Таксама супрацоўнікамі цэнтра арганізавана выстава найлепшых фотаздымкаў удзельнікаў конкурса “ Мая чароўная Беларусь” і пракаментаваны  работы фіналістаў конкурса.

Смотреть все фотографии

Гульнёвы мультыпарк

Гуляць любяць усе.Аматараў розных гульняў можна знайсці без цяжкасцей. У “Зубронку” дзеці гуляюць паўсюдна: у першыя дні – ў гульні на знаёмства, у перыяд фарміравання органаў самакіравання – у гульні на выяву лідэрскіх здольнасцей, на ранішніх размовах – з мэтай стварэння пазітыўнага настрою і г.д. Нават хвілінкі чакання выхавацелі запаўняюць гульнёвымі паўзамі.

На гульневым мультыпарку ў удзельнікаў змены была магчымасць вывучыць яшчэ больш гульняў, у якія можна гуляць у атрадах. Кожны атрад меў магчымасць наведаць розныя гульневыя пляцоўкі, на якіх вывучыць гульні-жарты, музычныя,  інтэлектуальныя гульні  і г.д. Не засталіся без увагі і беларускія народныя гульні, у якія таксама было прапанавана гуляць дзецям.

Падчас гульняў дзеці дэманстравалі свае лепшыя якасці, паводзілі сябе адкрыта і нязмушана, стараліся разабрацца ў правілах, каб потым можна было навучыць гуляць у гэтыя гульні сваіх сяброў.

Смотреть все фотографии

Вулічная гульня “У пошуках невядомага ці добра знаёмага”

У першыя дні змены для дзяцей была арганізавана экскурсія по НДЦ “Зубронак”, на якой выхавацелі пазнаёмілі сваіх выхаванцаў з гісторыяй цэнтра, з асноўнымі аб’ектамі, тэрыторыяй і г.д. А сёння, 10 снежня 2017 года, атрадам было прапанавана трымаць своеасаблівы экзамен на веданне тэрыторыі цэнтра. Дзеці атрымалі заданне, якое заключалася ў тым, каб адшукаць пэўныя аб’екты, сфатаграфавацца на іх фоне. Але не ўсё так проста. Каб здагадацца, якія аб’екты меліся наўвазе, трэба было праявіць свае веды пра НДЦ “Зубронак”, пра іх месцазнаходжанне, назначэнне і г.д.

Пры выкананні задання дзеці змаглі атрымаць не толькі пазітыўныя эмоцыі, але і здружыцца яшчэ крапчэй, бо няма лепшага “клея”, чым дасягненне агульнай мэты ўсімі разам.   

Смотреть все фотографии

Снежаньскія вандроўкі па “Зубронку”

Як лепш за ўсё правесці выхадны дзень? Выспацца? Пераглядзець усе тэлеперадачы? “Адмеціцца” у “ВКонтакте”, ці “Facebook”? Гэта ўсе добра і цікава, але не пра ўдзельнікаў змены і не пра выпадак, калі навокал столькі цікавага і  такое цудоўнае снежаньскае надвор’е. У нядзелю 10 снежня 2017 года з самай раніцы “Зубронак” выглядаў, як буйны турыстычны цэнтр, бо ні адна пляцоўка не заставалася без наведвальнікаў. У кожным кутку “Зубронка”  чуваліся дзіцячыя галасы і цікавыя аповеды выхавацеляў.

Экалагічная пляцоўка “Бабровая хатка”, паляна “Птушыны гай”, Ландшафтная карта, гістарычны маршрут “Дарогамі мужнасці” … гэта не поўны пералік нядзельных маршрутаў удзельнікаў змены “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся”. 

Смотреть все фотографии

Адукацыйная прастора змены

Для ўдзельнікаў  змены “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся” у школе НДЦ “Зубронак” праводзяцца факультатыўныя заняткі. Вучні 5-7 класаў наведваюць факультатыў “Храмы, замкі  і палацы Беларусі», змест якого накіраваны нафарміраванне пачуцця нацыянальнай годнасці праз знаемства іх з найбольш вядомымі і славутымі замкамі, храмамі і палацамі Беларусі,  якія ў рознай ступені захаваліся да нашага часу. Падчас заняткаў адбываецца знаемства з архітэктурнай спадчынай беларускага народа, фарміраванне вопыту аналіза помнікаў архітэктуры; развіццё назіральнасці вучняў; фарміраванне эстэтычнага густа, а таксама пашырэнне іх мастацкага кругагляду.

         Для вучняў 8-11 класаў праводзіцца факультатыў «Гісторыя Беларусі ў імёнах і падзеях». Мэта правядзення факультатыўных заняткаў заключаецца ў фарміраванні якасцей асобы, звязаных з уменнем выкарыстоўваць засвоеныя веды і ўяўленні аб славутых гістарычных дзеячах і вызначальных падзеях айчыннай гісторыі як кампаненты індывідуальнай і калектыўнай гістарычнай памяці ў працэсе падрыхтоўкі і правядзення выніковай атэстацыі па гісторыі Беларусі, а таксама пры аналізе выпускнікамі сацыяльнай рэчаіснасці і прагназіраванні ўласнай жыццядзейнасці і г.д.

Смотреть все фотографии

Конкурс прэзентацый атрадаў “Мы разам!”

 9 снежня 2017 года адбыўся конкурс прэзентацый атрадаў «Мы разам!», падчас якога ўдзельнікі змены «Жыву ў Беларусі тым ганаруся» змаглі прадэманстраваць свае здольнасці і таленты, а таксама ацаніць магчымасці астатніх удзельнікаў мерапрыемства. Свае выступленніатрады падрыхтавалі ў адпаведнасці з тэматыкай змены: распавядалі пра нашу краіну, пра ўдзел у рэспубліканскай акцыі “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся”, спявалі беларускія песні і чыталі вершы пра родны край, танцавалі ідзяліліся цікавымі фактамі пра Беларусь, пералічвалі традыцыібеларускага народа і сучасныя тэндэнцыі развіцця рэспублікі. Вядома ж, дзеці не забыліся распавесці пра сябе, свае захапленні і чаканні, прадставіць лідэраў атрада і падзяліцца дасягненнямі.

Пераможцамі конкурсу прэзентацый атрадаў сталі выхаванцы з 2 “Ляснога” атрада. Другое месца занлі 4 і 5 “Лясныя” атрады, а трэццяе – 7 “Лясны” атрад. Віншуем пераможцаў і жадаем ім заўсёды быць разам!

Смотреть все фотографии

Акадэмія беларусазнаўства

На працягу змены “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся”  рэалізуецца праграмма аб’яднання па інтарэсах «Акадэмія беларусазнаўства». Яе змест распрацаваны для розных узроставых груп навучэнцаў.

Заняткі аб’яднання па інтарэсах накіраваны на шматбаковае, комплекснае вывучэнне асаблівасцяў роднага краю праз прызму гісторыі. Кожны занятак нацэлены не толькі на знаемства з той ці іншай вобласцю жыцця Беларусаў, але і з яе гісторыяй, узнікненнем і развіццем.

Знаемства з гісторыяй беларускага народа, развіцем яго культуры, быту і гаспадаркі, тэрытарыяльным станаўленнем, перыядамі эканамічнага росквіту  дазволіць удзельнікам змены больш дасканала вывучыць гісторыю роднага краю, вучыцца ўлічваць вопыт беларускай зямлі дзеля яе далейшага росквіту.

Дадзены курс абагульняе веды навучэнцаў, атрыманыя ў школе, дапаўняе іх уяўленні пра краіну і яе гісторыю, фарміруе правільныя адносіны да набыткаў дзяржавы, дасягненняў свайго народу, фарміруе станоўчы імідж краіны, пачуцце гонару, патрыятычны настрой удзельнікаў змены.

Свята адкрыцця змены

“Зубронак” – краіна дзяцінства, якую любяць яе жыхары і жадаюць вяртацца сюды зноў і зноў. Гэта не дзіўна, таму што “Зубронак” – гэта частка цудоўнай краіны, якая завецца Беларусь. Мы ганарымся прыродным багаццем нашай радзімы: яе бясконцымі лясамі і сінявокімі азерамі. Мы ганарымся брэндамі, вядомымі далека за нашымі межамі: Белаз, Гефест, «Савушкін прадукт» і г.д. Мы ганарымся вядомымі суайчыннікамі: Еўфрасіння Полацкая, Францыск Скарына, Марк Шагал і іншыя. Мы ганарымся жыхарамі нашай краіны: іх шчырасцю і працавітасцю. Мы ганарымся тым, што мы завемся беларусамі і можам шчыра сказаць “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся!”

8 снежня 2017 годау НДЦ “Зубронак” адбылася падзея - адкрыццё змены “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся!”. У рамках змены праходзіць фінальны этап аднаімённай рэспубліканскай акцыі. На свяце юныя жыхары нашай краіны, актыўныя ўдзельнікі акцыі, даведаліся пра ўсе падзеі змены, якія іх чакаюць, пазнаёміліся з традыцыямі цэнтра, і самае галоўнае, атрымалі шмат уражанняў, надхнення і жадання рухацца наперад да новых поспехаў.