О "Зубренке"

Программы

Оздоровительным лагерям

Образование

Оздоровление

Отдых

Пресс-центр

Змена «Кнігалюбы ў «Зубронку», ці чытаем па-беларуску»

У Нацыянальным дзіцячым адукацыйна-аздараўленчым цэнтры з 16 сакавіка па 5 красавіка праходзіць змена «Кнігалюбы ў«Зубронку», ці чытаем па-беларуску».

Удзельнікамі змены з’яўляюцца  навучэнцы 5-6 класаў, якія дасягнулі высокіх паказчыкаў у вучэбнай і грамадскай працы і з'яўляюцца членамі гурткоў і клубаў аматараў чытання, пастаяннымі чытачамі бібліятэк.

Мэтай змены з’яўляецца стварэнне ўмоў для фарміравання чытацкай кампетэнцыі выхаванцаў, цікавасці да чытання, фарміравання пачуцця патрэбнасці ў самаразвіцці і самаадукацыі пасродкам знаёмства з творамі сусветнай і нацыянальнай літаратуры. І пастаўлена дадзеная мэта нездарма, бо на сённяшні момант чытацкая культура падлеткаў і юнакоў і яе ўзровень – адно з самых хвалюючых пытанняў у сферы культуры моладзі і ўсяго грамадства ў цэлым.

Задачы змены:

далучаць выхаванцаў да культурнай, інтэлектуальнай і гістарычнай спадчыны Беларусі;

развіваць інфармацыйную пісьменнасць і інфармацыйную культуру асобы;

павышаць цікавасць выхаванцаў да беларуска-моўнай літаратуры;

прапагандаваць чытанне і кніжную культуру;

фарміраваць у дзяцей цікавасць да літаратуры, якая спрыяе іх асобістаму развіццю і сацыялізацыі.

Адукацыйны кампанент змены прадстаўлены факультатыўнымі заняткамі «Культура чытання», праграмай аб'яднання па інтарэсах «Бібліякомпас», дзе навучэнцы будуць знаёміцца з гісторыяй бібліятэчнай працы і прафесіяй бібліятэкара.

Уся змена будзе падзелена на тры перыяды, кожнаму з якіх будуць уласцівы свае цікавыя конкурсы і мерапрыемствы.

У рамках змены «Кнігалюбы ў «Зубронку», ці чытаем па-беларуску» будуць арганізаваны наступныя творчыя конкурсы, справы і мерапрыемствы: конкурс прэзентацый атрадаў «Мой атрад!», конкурс агітбрыгад «Кніга - гэта жыццё!», Конкурс чытачоў «Вежа мараў», конкурс інсцэніраванай байкі «Нездарма кажуць» шоў-праграмы Фестываль мастацтваў «Натхненне» і «Міс Зубронак», спартыўныя спаборніцтвы і многае іншае.

У змене будуць арганізаваны два праекты: «Крылы натхнення», «Неверагоднае падарожжа кніжкі».

 Таксама ў плыні змены будзе арганізаваны дзень беларускай кнігі, у рамках якога пройдуць творчыя сустрэчы з партнёрамі.

Запрашаем усе зацікаўленыя арганізацыі, грамадскія аб'яднанні і прыватных асоб аказаць інфармацыйную, метадычную і арганізацыйную падтрымку па правядзенні змены «Кнігалюбы ў «Зубронку», ці чытаем па-беларуску».

Навiны змены «Кнігалюбы ў «Зубронку», ці чытаем па-беларуску»

Шоу-программа «Міс Купалінка»

Смотреть все фотографии

В рамках смен «Открытый мир» и «Кнігалюбы у Зубронку, ці чытаем па-беларуску” состоялось шоу-программа «Міс Купалінка». Участницы прошли строгий отбор, на котором им было необходимо подготовить визитную карточку и небольшой творческий номер. А также конкурсанткам предстояло ответить на вопрос, почему они решили принять участие в шоу-программе. По итогам отбора в финал конкурса прошло 8 участниц. В главной номинации «Міс Купалінка» победила Диана Епенкова из 3-го озёрного отряда.

Спектакль «Золушка»

2 апреля для ребят – зубрят лагеря «Лазурный» прошел спектакль «Золушка». На протяжении подготовки и выступления, ребята старались и очень сильно волновались. Спектакль готовили ребята из корпуса «Солнечный город». На протяжении смены они посещали кружок по хореографии, где и готовили спектакль вместе с Викторией Геннадьевной. Также в спектакле приняли участие Образцовый ансамбль танца «Акварель», вожатые, педагоги – организаторы, учителя и методисты. По реакции зрителя спектакль получился на Ура!

 «Вектар на будучыню»

3 красавіка 2017 года адбыўся адукацыйны форум «Вектар на будучыню», на якім кожны атрад прадставіў выкананую на працягу змены вучэбна-даследчую працу. Пры знаёмстве са зместам работ дзеці змаглі абмеркаваць цікавыя для іх пытанні.

Кожны жадаючы мог выказаць сваю пазіцыю, даведацца меркаванне сваіх аднагодкаў, атрымаць звесткі і г.д.

Для разгляду былі прадстаўлены работы па наступных тэмах:

«Памылкі вакол нас?»;

«Якім кнігам аддаюць перавагу больш: традыцыйным або электронным?» ;

«Самыя папулярныя кнігі?»;

«Што чыталі дарослыя ў дзяцінстве?»;

«Мы - бібліятэкары!»;

"Бібліятэка ў нашым жыцці?»;

«Пасябруй з кнігай!»;

 Усмешка у камеру

Книги - лучшие друзья

Кто читает книги, тот из высшей лиги (3)

неподдельные эмоции

целый мир в твоих руках

 «Дыскусійны мультыпарк»

2 красавіка адбыўся дыскусійны мультыпарк, на якім удзельнікі змены змаглі абмеркаваць такія пытанні, чытаць кнігу ці глядзець кіно, якая кніга лепш традыцыйная або электронная, навошта патрэбна бібліятэка і многія іншыя пытанні.

 Тэматычная дыскатэка «Вячэрні дазор»

1 красавіка для хлапчукоў і дзяўчынак з корпуса «Азёрны прычал» прайшла тэматычная дыскатэка «Вячэрні дазор». Дзе для дзяцей была прадстаўлена магчымасць, не толькі патанцаваць, але і праявіць сябе ў розных конкурсах. Дзеці змаглі пажаданню выбраць сабе залу.

У загадкавай зале ім давялося разгадаць розныя заданні і адказаць на пытанні Мудрай Савы з чым хлапчукі і дзяўчынкі справіліся на ўра.

У цудоўнай зале, хлапчукі і дзяўчынкі змаглі пазнаёміць са сваімі творамі сваіх сяброў.

І ў танцавальнай зале дзеці змаглі праявіць свае творчыя здольнасці ў танцы.

Вечар прайшоў на ўра, дзецям спадабалася.

 «Кніга - гэта жыццё»

2 красавіка для хлапчукоў і дзяўчынак адбыўся конкурс агітбрыгад «Кніга - гэта жыццё».

Мерапрыемства накіравана на фарміраванне ў ўдзельнікаў змены прывіць любоў да чытання.

У конкурсе прынялі ўдзел усе атрады. Кампетэнтнае журы ўважліва сачыла за кожным выступам, і выніковае рашэнне далося ім няпроста. Кожная каманда ў творчай форме заклікала дзяцей да чытання.

2 месца занялі 4 азёрны і 3 азёрны атрады;

3 месца заняў 5 азёрны атрад.

Віншуем хлопчыкаў і дзяўчынак.

 Прыход Вясны

Корпус «Азёрны прычал» пачаў актыўна рыхтавацца да прыходу вясны, што б дзеці ўбачылі чысціню і прыгажосць Нарачанскага края.

Прайшлі працоўныя дэсанты амаль па ўсёй тэрыторыі Зубронка, у якіх прынялі ўдзел усе атрады корпуса. Ніхто не застаўся абыякавым да гэтай добрай справы!

 Другі этап конкурсу чытальнікаў «Вежа мараў»

Для хлапчукоў і дзяўчынак прайшоў другі этап конкурса чытачоў «Вежа мараў».

Канкурсантамі сталі 9 хлопчыкаў і дзяўчынак з розных атрадаў.

Дзеці выбралі для сябе вершы тыя, якія ім больш за ўсё падабаюцца.

Журы размеркавалі прызавыя месцы:

1 месца заняла Сенюковіч Марына з 4 азёрнага атрада;

2 месца Траяноўскі Мікіта з 4 азёрнага атрада;

3 месца Варно Максім з 5 азёрнага атрада.

Віншуем хлопчыкаў і дзяўчынак і жадаем далейшых перамог!

 Конкурс буктрэйлераў «Кніга - гэта жыццё»

Для корпуса азерный прычал быў прапанаваны творчы конкурс буктрэйлераў «Кніга - гэта жыццё». Хлапчукі і дзяўчынкі добра справіліся з заданнем. Былі знятыя розныя буктрэйлеры на творы беларускай літаратуры.

І журы доўга не цягнула з адказамі і размеркавалі прызавыя месцы.

1 месца заняў 2 азёрны атрад які зняў буктрэйлер на твор Янка Маўра «Палескія рабінзоны»

2 месца заняў 4 азерный атрад, з буктрэйлерам на твор Віктара Карамазава «Дзяльба кабанчыка»;

3 ганаровае месца заняў 3 азёрны атрад, з буктрэйлерам на беларускую народную казку «Залатая яблынька»

Віншуем пераможцаў, і жадаем далейшых поспехаў!

 Творчая сустрэча

28 сакавіка для дзяцей змены была арганізавана творчая сустрэча з заслужанымі пісьменнікамі Рэспублікі Беларусь. Гасцямі сустрэчы сталі:

Пазнякоў Міхась Паўлавіч, пісьменнік, старшыня Мінскага гарадскога аддзялення СПБ;

Мазго Уладзімір Мінавіч, пісьменнік, намеснік галоўнага рэдактар часопіса «Нёман»;

Стэльмах Алёна Анатольеўна, пісьменніца, Першы намеснік старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі;

Голубева Наталля Аляксандраўна, пісьменніца; Радзікевіч Анастасія Віктараўна, намеснік рэдактар часопіса «Вясёлка»

Паважаныя госці пазнаёмілі дзяцей са сваёй творчасцю, загадалі цікавыя загадкі, на правільныя адказы якіх дзеціі атрымалі памятны падарунак.

Стэльмах Алёна Анатольўна прадставіла кнігу «В гостиях у Франциска Скорины», для дзяцей стаў нечаканым сюрпрызам, што сярод удзельнікаў змены прысутнічае адзін з аўтараў, Маргарыта з 1 азёрнага атрада. Маргарыта распавяла сваім сябрам аб чым гэтая кніга, і гісторыю кожнага персанажа.

Бібліятэку НДЦ «Зубронак» госці таксама не пакінулі без увагі, і ўручылі кнігі са сваімі аўтографамі.

Сустрэча з гасцямі выклікала шмат станоўчых уражанняў у дзяцей.

 У “Зубронак” завітала пісьменніца Кацярына Хадасевіч-Лісавая

У “Зубронак” завітала пісьменніца Кацярына Хадасевіч-Лісавая, якая прадставіла дзецям сваю новую кнігу “Канікулы з прыгодамі, альбо зваротны візіт Зорнічка да хлопчыка Стасіка”. Аўтарка адкрыла сакрэт, што галоўны герой кнігі таксама знаходзіцца сярод удзельнікаў змены кнігалюбаў, і ўважлівы чытач можа здагадацца, хто ён.

Яшчэ адна кніга Кацярыны Хадасевіч-Лісавой “Код геніяльнасці” пакуль што ўдзельнічае ў “зубраняцкім” букросінгу – гэта своеасаблівае падарожжа кнігі, калі адзін чалавек прачытвае кнігу і пакідае яе ў людным месцы, дзе яе знаходзіць наступны чытач і паўтарае дзеянне. Так кніга не стаіць на паліцы ў чаканні ўвагі, а вандруе, яе чытаюць. Вось і “Код геніяльнасці” пакуль пераходзіць з рук у рукі, а напрыканцы змены трапіць ў бібліятэку, дзе будзе чакаць сваіх новых сяброў.

Да 5-га красавіка юныя кнігалюбы будуць адпачываць у дзівосным Кніжным свеце, клапатліва створаным для іх любімым усімі дзецьмі “Зубронкам”. Гэты час запомніцца хлопчыкам і дзяўчынкам назаўсёды, бо такія светлыя і цікавыя ўспаміны дзяцінства кожны чалавек захоўвае на ўсё жыццё.

 «Важацкі вечар»

22 сакавіка адбыўся «Важацкі вечар», які стаў для ўсіх хлопчыкаў і дзяўчынак вялікім сюрпрызам . З году ў год арганізатары і важатыя робяць усё магчымае, каб дзеці запомнілі гэта свята надоўга. Для дзяцей выступаў важацкі атрад «Юнацтва» і каманда КВЗ «У Кацюшы пад крылом. Усіх хлапчукоў і дзяўчынак здзівілі таленты важатых: яны спявалі, танцавалі, жартавалі, дэманстравалі свае фізічныя здольнасці і нават паказвалі фокусы.

У завяршэнне грандыёзнага канцэрта на сцэну былі вынесеныя сцягі карпусоў, якія сімвалізуюць дружбу і адзінства.

 Экскурсія на Радзіму Максіма Танка

21 сакавіка дзеці пабывалі на экскурсіі на радзіме Максіма Танка, дзе яны змаглі даведацца мноства цікавых рэчаў. Чаму Максім Танк узяў сабе такі псеўданім? Цікавыя факты пра жыццё і творчекства паэта.

А таксама увазе дзяцей былі прадстаўлены арыгінальныя фатаграфіі паэта, а таксама рукапісы.

Дзеці атрымалі шмат станоўчых эмоцый!

 Старт конкурса чытачоў «Вежа мараў»

21 сакавіка стартаваў конкурс чытачоў «Вежа мараў», у рамках якога ўсе ўдзельнікі змены, якія захапляюцца паэзіяй, змаглі праявіць свае здольнасці да выразнага чытання. Былі прадстаўлены творы на розную тэматыку.

Прыгажосць роднага краю была прадстаўлена вершам пра Беларусь.

Таксама былі прадстаўлены творы, прысвечаныя бацькам, вершы пра выдатныя дні дзяцінства, і звязанымі з ім ўспамінах, вершы, прысвечаныя прыгожаму і светламу пачуццю кахання прагучалі таксама.

Пераможцамі першага раўнда сталі:

Кутузава Лізавета, «Роднае слова»

Шыдлоўская Таццяна, «Бацьку»

Зубель Дар’я «Той дзень прапаў і страчаны навекі»

Варахоб Яна «Страта»

Траяноўскі Мікіта «Зямля беларуская»

Канусевіч Алена «Беларусь»

Варно Максім «Зімой»

Семановіч Марына «Лета» свой уласны верш

Нашы віншаванні

 Наш «Бібліякомпас»

22 сакавіка ў дяўчынак і хлопчыкаў, якія адпачываюць на змене «Кнiгалюбы ў«Зубронку», цi чытаем па-беларуску» прайшой занятак у аб'яднанні па інтарэсах «Бібліякомпас». Тэмай занятку была «Гісторыя бібліятэк ». На гэтым занятку выхаванцы пазнаёміліся з гісторыяй бібліятэк свету і іх асаблівасцямі, таксама ў ходзе занятку дзецям яшчэ раз нагадалі правілы карыстання бібліятэкай. Дзеці ўспомнілі школьную праграму, а таксама і даведаліся пра бібліятэкі свету такія як, бібліятэка фараона Рамзэса ІІ, цара Асірыі Ашшурбаніпала і многіх іншых. Выхаванцы былі вельмі актыўнымі на занятку, адказвалі на пастаўленыя пытанні, дапаўнялі навучальны матэрыял сваімі ведамі.

Першыя крокі ў зразуменні мудрасці кніг і бібліятэчнай справы былі паспяхова зроблены!

 Дыскатэка «Стартынэйджэр»

21 сакавіка дзецям прадставілася магчымасць пабываць на незвычайнай дыскатэцы, а на дыскатэцы «Стартынэйджэр», якая прайшла на корпусе «Азёрны прычал».

Галоўнае правіла «Стартынэйджэра» - гэта рух! Усе атрады прынялі актыўны ўдзел. Пераможцамі ў конкурснай праграме сталі 3, 4, 6, 7 азёрныя атрады.

Віншуем пераможцаў і жадаем далейшых поспехаў!

 Конкурс чытачоў «Паэзіі свет неабсяжны»

Чытачы бібліятэкі 21 сакавіка прынялі ўдзел у конкурсе чытачоў «Паэзіі свет неабсяжны», які быў прысвечаны Сусветнаму дню паэзіі. Дзеці прачыталі на памяць свае любімыя вершы і ўрыўкі з паэтычных твораў класікаў літаратуры, так і сучасных аўтараў: А.С. Пушкіна, Э. Асадава, Р. Раждзественскага і інш.

Дзякуй дзецям за актыўны ўдзел у конкурсе!

Участники конкурса

Швец Валерия из 4 звездного читает стихи

 Адкрыццё змен «Адкрыты свет» і «Кнігалюбы ў «Зубронку», ці чытаем па-беларуску»

Афіцыйным і значным стартам змены, безумоўна, з’яўляецца свята яе адкрыцця. 20 сакавіка гэты свята адбылося ў зменах «Адкрыты свет» і «Кнігалюбы ў «Зубронку», ці чытаем па-беларуску». Падчас мерапрыемства дзяўчынкі і хлопчыкі змаглі пазнаёміцца са зместам змены, з мерапрыемствамі, якія іх чакаюць, з адукацыйным кампанентам, які прадугледжвае працу па профілю змены.

Камандны дух, імпазантныя вядучыя, яркія творчыя нумары – усё гэта стала перадумовай выдатнага настрою для ўсіх прысутных у зале. Кожны без выключэння змог прыняць непасрэдны ўдзел у свяце адкрыцця і загадаць жаданне на будучую змену ў традыцыйным «калідоры дружбы».

 «Мой атрад»

20 сакавіка прайшоў конкурс прэзентацый атрадаў «Мой атрад». Усе дзеці сумесна з важатымі ў творчай форме прадставілі прэзентацыю свайго атрада, а таксама раскрылі тэматыку змены.

Пераможцамі конкурсу сталі дзяўчынкі і хлопчыкі з 3 азёрнага атрада «Букваежкі», 2-е ганаровае месца заняў 5 азёрны атрад «Кнігачэі», а 3-е месца – дзяўчынкі і хлопчыкі з 7 азёрнага атрада «Азёрныя зорачкі».

Віншуем пераможцаў!

 «Мы - каманда»

19 сакавіка дзяўчынкі і хлопчыкі прынялі ўдзел у гульнявым мультыпарку, дзе для іх была прадстаўлена магчымасць пабываць на кожнай гульнёвай станцыі. Усяго мультыпарк уключыў у сябе 7 станцый:

1. «Рабі раз, рабі два», дзе дзеці змаглі прыняць актыўны ўдзел у гульнях «Заапарк», «Алені».

2. «Давай пазнаёмімся», дзе былі прадстаўлены гульні «Успомні імя», «Пабудовы».

3. «Вясёлыя рабяты», дзе хлопчыкі і дзяўчынкі змаглі праявіць свае здольнасці ў гульнях «Арэлі», «Раскруці заматаных».

4. «Весяліцца ўсім», дзе дзецям сапраўды не было калі сумаваць, бо там былі гульні «Спадар кароль», «Жыраф - слон - птушка».

5. Дзецям таксама была прадстаўлена станцыя «Гульнёвы мікс», дзе для хлапчукоў і дзяўчынак былі прапанаваны наступныя гульні: «Многавугольнік у тумане», «Лічбы і літары», «Фатаграфія на памяць».

6. Што ж чакала дзяцей на станцыі «Гульнявая паўза»? А чакала іх там гульня «Ніндзя», што вельмі спадабалася хлапчукам; дзяўчынкам жа было цікава праявіць свае здольнасці ў гульні «Банк».

7. «Мы - каманда», дзе дзеці-зубраняты праявілі сябе ў гульні «Малюнак на спіне».

У ходзе мультыпарка дзеці змаглі яшчэ раз лепей пазнаёміцца адзін з адным і зарадзіцца добрым настроем.

  Навучальная гульня «Кнiгалюбы ў «Зубронку», цi чытаем па-беларуску»

17 сакавіка дзяўчынкі і хлопчыкі пазнаёміліся са зменай падчас навучальнай гульні «Кнiгалюбы ў «Зубронку», цi чытаем па-беларуску». У пачатку гульні атрады атрымалі маршрутныя лісты, у якіх быў распісаны парадак праходжання станцый. Атрады ў ходзе гульні даведаліся аб справах і мерапрыемствах, якія іх чакаюць, конкурсах, у якіх яны змогуць прыняць удзел, таксама пазнаёміліся са структурай органаў дзiцячага самакіравання на лагерным, корпусным і атрадным узроўнях. Выконваючы заданні і адказваючы на пытанні, дзеці ўжо змаглі зарабіць у скарбонку свайго атрада першыя «зубрыкі».Але пераможцамі гульні стаў другі азёрный атрад.

Таксама дзеці пазнаёміліся з дзяўчынкамі і хлопчыкамі з іншых атрадаў і атрымалі мноства станоўчых эмоцый.