Яндекс.Погода

О "Зубренке"

Программы

Методическая работа

Образование

Оздоровительным лагерям

Оздоровление

Отдых

Медиацентр

Калі? З 13.01.2021 па 2.02. 2021 года.

Для каго? У змене прымуць удзел ініцыятыўныя і актыўныя хлопцы і дзяўчынкі 6-7 класаў, якія з’яўляюцца актыўнымі удзельнікамі этнаграфічных, фальклорных і краязнаўчых гурткоў

Для чаго? Мэтай змены з’яўляецца стварэнне ўмоў для фарміравання грамадзянска–патрыятычных якасцяў, развіцця цікавасці і павагі да культурнай спадчыны беларускага народа праз пашырэнне ведаў аб фальклоры, этнаграфіі і нацыянальных традыцыях.

Як? Змена будзе спрыяць знаёмству выхаванцаў з матэрыяльнай і нематэрыяльнай культурай беларускага народа, развіваць ўсведамленне цеснай сувязі традыцый і звычаяў народнай культуры, спрыяць развіццю цікавасці да гісторыка–культурнай самабытнасці беларускага народа, а таксама садзейнічаць духоўна–маральнаму развіццю выхаванцаў з дапамогай выкарыстання ў змене элементаў народнай педагогікі.

Адукацыйны складнік змены прадстаўлены факультатыўнымі заняткамі «Браму скарбаў сваіх адчыняем...», на якіх дзеці ў дынамічнай, інтэрактыўнай форме пазнаёмяцца з паняццем фальклор і складнікамі духоўнай спадчыны беларускага фальклору.

Таксама на працягу змены для вучняў будзе реалізавана праграма аб’яднання па інтарэсах «Мудры запавет продкаў», падчас якой удзельнікі змены пазнаёмяцца з асноўнымі здабыткамі матэрыяльнай культуры беларусаў, вывучаць асаблівасці нацыянальнай кухні, строя, прынцыпы пабудовы хаты, народны тэатр і промыслы, пазнаёмяцца з вынікамі перапісу насельніцтва і даведаюцца, прадстаўнікі якіх нацыянальнасцей яшчэ жавуць на Беларусі, як уважліва яны ставяцца да захавання сваёй культуры.

         

Размаўляючы пра Год народнага адзінства! 

24 студзеня для ўдзельнікаў змены «Мудры запавет продкаў» прайшлі атрадные мерапрыемствы, прысвечаныя Году народнага адзінства, падчас якіх выхаванцы пазнаёміліся з паняццем «Народнае адзінства», паразмаўлялі пра сучасны беларускі народ і прывялі прыклады характэрных рысаў сучаснага беларуса.

Па слядах беларускіх гербаў

У кожнага з нас ёсць куток, дзе ён нарадзіўся, прамовіў першае слова, правёў свае лепшыя дзіцячыя гады. Куток, з якім у вас заўсёды будуць асацыіравацца самыя цёплыя ўспаміны.

23 студзеня ўдзельнікам змены «Мудры запавет продкаў» давялося ўспомніць, хто мы ёсць, адкуль нашы карані, што мы ўвогуле ведаем пра беларускія гарады і вёскі. Таму падчас атраднай дзейнасці выхаванцы прынялі ўдзел у інтэрактыўнай гульні «Па слядах беларускіх гербаў»,  дзе даведаліся, што герб адлюстроўвае гістарычныя, геаграфічныя, сацыяльныя, культурныя, тапанімічныя і іншыя асаблівасці роднага горада.

Вывучаем гербы нашых гарадоў

Герб нашага атрада

Чароўная дзея

22 студзеня ўдельнікі змены «Мудры запавет продкаў» прынялі ўдзел у конкурсе батлеек «Чароўная дзея».

Давайце ж разбяромся,  што такое «батлейка». Батлейка – беларускі народны тэатр лялек на рэлігійную і бытавую тэматыкі, які атрымаў пашырэнне ў Беларусі з пачатку XVI стагоддзя. Прадстаўленні батлейкі можна падзяліць на тры віды: сцэны з біблейскай гісторыі, якія трансліравалі вечныя хрысціянскія каштоўнасці дабра і справядлівасці; жарты і камедыйныя сцэнкі, у якіх знаходзілі водгук палітычныя і грамадскія падзеі з гісторыі беларускага народа; сцэнкі–дыялогі – побытавыя замалёўкі, часта сацыяльнай накіраванасці, у якіх увасобіліся розныя жанры беларускага фальклору, вылучаліся гумарам і народнай мудрасцю.

Вось і ўдзельнікі змены паспрабавалі сябе ў ролі кіраўнікоў лялечнага тэатра. Падрыхтавалі лялькі і паказалі цэлую лялечную пастанову. Пераможцамі конкурсу стаў 2 «Лазурны» отрад. З чым іх і вітаем!

Пераможцы конкурса батлеек «Чароўная дзея» – 2 «Лазурны» атрад

Акіян жаданняў нашага атрада

Хто з вас аб чым марыць? У кожнага з нас ёсць свае жаданні і надзеі. А вось удзельнікі змены «Мудры запавет продкаў» вырашылі запісаць свае жаданні. Ад напісанага залежыць дабрабыт атрадаў у цэнтры. А для таго каб яны споўніліся, трэба было ўсяго толькі загадаць гэтыя жаданні і на працягу бліжэйшых трох дзён «Акіян жаданняў» вывешаць на атрадным месцы. І, безумоўна, застаецца толькі чакаць, калі яны збудуцца. 

Нашы мары

Наш «Акіян жаданняў»

Занятак у акадэміі «Мудры запавет продкаў»

20 студзеня  прайшоў занятак  аб’яднання па інтарэсах «Мудры запавет продкаў». Удзельнікі змены пазнаёміліся з асноўнымі здабыткамі матэрыяльнай культуры беларусаў, вывучылі асаблівасці нацыянальнай кухні, строю, прынцыпы пабудовы хаты, народны тэатр і промыслы, пазнаёміліся з вынікамі перапісу насельніцтва і даведаліся, прадстаўнікі якіх нацыянальнасцей жывуць на Беларусі, з якой павагай яны ставяцца да захавання сваёй культуры.

Вывучаем гісторыю свайго краю

Выхаванцы падчас занятку

Адзін за аднаго трымацца – нiчога не баяцца!

18 студзеня на змене  «Мудры запавет продкаў» адбыўся конкурс прэзентацый атрадаў «Адзін за аднаго трымацца – нiчога не баяцца!». Падчас выступлення атрадам трэба было прадэманстраваць свае здольнасці, расказаць пра стаўленне да беларускай культуры і адлюстраваць тэматыку змены. Выхаванцы адчулі, што ж такое сапраўдны камандны дух і абаранілі гонар свайго атрада.

Выступленні былі яркімі і запамінальнымі. На сцэне былі прадстаўлены шэсць непадобных адзін на аднаго нумароў. Вам цікава хто стаў пераможцам?! Лепшым былі прызнаныя 2 і 6 «Лазурны» атрады.

Што будзе далей? Хутка даведаемся. А пакуль віншуем пераможцаў і жадаем усім творчых поспехаў і новых перамог.

Выступленне 3 «Лазурнага» атрада

Гэта наш атрад!

Беларускія гульні

Не час сядзець на месцы – час гуляць у розныя сучасныя гульні! Пад гэтым лозунгам 17 студзеня ўдзельнікі змены «Мудры запавет продкаў» прынялі ўдзел у гульнёвым мультыпарку «Гульні беларусаў». Падчас праведзення мультыпарку выхаванцы пазнаеміліся з сучаснымі гульнямі, продэманстравалі тыя, што гулялі разам з сябрамі,  і проста прыемна правялі час.

Беларускі куточак

16 студзеня сярод атрадаў змены «Мудры запавет продкаў» адбыўся конкурс афармлення атрадных месцаў «Беларускі куточак». Для ўдзелу ў конкурсе атраду неабходна было аформіць атрадны куток і ў далейшым рэгулярна папаўняць інфармацыю рубрык інфармацыйнага атраднага стэнда. Кожды атрад намагаўся зрабіць сваё атраднае месца як мага больш па тэматыцы змены. І гэта атрымалася цудоўна! З чым і віншуем удзельнікаў змены!

Куточак 2 «Лазурнага» атрада

Наша атраднае месца

Дзелавая гульня «Перспектыва»

Удзельнікі змены з’яўляюцца актыўнымі членамі этнаграфічных, фальклорных і краязнаўчых гурткоў, у абавязкі якіх уваходзіць вывучаць духоўную і матэрыяльную спадчыну беларускага народа з мэтай аднаўлення і захавання яго традыцый.

Для таго каб усе члены часовага дзіцячага аб’яднання па максімуму маглі рэалізаваць свае здольнасці і захоўваць запавет нашых продкаў, 15 студзеня ў атрадах корпуса «Лазурный остров» адбылася дзелавая гульня «Перспектыва», падчас якой кожны выхаванец атрада атрымаў абавязак адказваць за арганізацыю пэўнай сферы жыццядзейнасці.

 Падчас гульні «Перспектыва»

Каб не было пуста, трэба сеяць густа

14 студзеня для ўдзельнікаў змены «Мудры запавет продкаў» адбылося знаёмства з гульнёвай ідэяй змены. Падчас гутаркі атраду ўручалася па жменьцы зерня, якое выхаванцы збіралі ў скрыначку свайго атрада. Затым хлопчыкі і дзяўчынкі ўсе разам пасеялі іх у агульную скрынку з зямлёй. На час заканчэння перыяду змены зерне сапраўды павінна ўзысці. Скрынка з прарошчаным зернем застаецца пад наглядам дзяцей да канца змены, а пасля будзе перададзена ў цяпліцу, у спадчыну тым, хто яшчэ прыедзе ў цэнтр.

Зерне нашага атрада

Скрыначка отрада

Да знаёмстваў гатовыя! 

13 студзеня НДЦ «Зубронак» сустрэў актыўных удзельнікаў этнаграфічных, фальклорных і краязнаўчых гурткоў з розных куткоў нашай краіны, якія прыехалі на змену «Мудры запавет продкаў». Запавет – гэта наказ ад шматлікіх пакаленняў нашых продкаў – беларусаў данесці да наступных пакаленняў мудрасць, уменне дарыць дабро і любоў сваім блізкім. Нам, сваім нашчадкам, яны перадалі культуру, традыцыі і абрады, а гэта аснова ўсіх каштоўнасцяў беларускага народа. Таму ўсім людзям трэба прытрымлівацца гэтай спадчыны, берагчы яе, і  гэтаму ж навучаць сваіх паслядоўнікаў. Сённяшні дзень прайшоў для выхаванцаў пад дэвізам  «Да знаёмстваў гатовыя!». І гаворка ішла не проста пра адносіны людзей! Апрача таго, што на працягу дня ўсе пазнаёміліся паміж сабой, то самым значным знаёмствам была сустрэча са славутасцю Мядзельскага краю – блакітным возерам Нарач.

Удзельнікі змены «Мудры запавет продкаў»

Знаёмства з возерам Нарач