Смена-слет краеведов-исследователей «Я родным краем ганаруся»

Для каго? Навучэнцы 5-х і 6-х класаў, якія дасягнулі высокіх паказчыкаў у вучэбнай і грамадскай дзейнасці, фіналісты рэспубліканскай выставы-конкурсу дзіцячай і моладзевай творчасці "Я родным краем ганаруся", удзельнікаў краязнаўчых аб'яднанняў.
Навошта? Мэтай змены з’яўляецца стварэнне ўмоў для фарміравання ў падрастаючага пакалення паважлівых адносін да гісторыка-культурнай  і прыроднай спадчыны нашай краіны, патрэбы ў захаванні і прапагандзе помнікаў гісторыі і культуры сродкамі краязнаўчай  і музейнай дзейнасці.

Як? Асноўным напрамкам змены “Я родным краем ганаруся” з’яўляецца краязнаўчая і музейная дзейнасць, яе рэалізацыя праз арганізацыю даследчай дзейнасці, удзел у рабоце часовых краязнаўчых аб’яднанняў, узаемадзеянне з партнёрамі змены, удзел у мерапрыемствах, акцыях, гульнях, святах, конкурсах, праектах і інш.

Адукацыйны кампанент змены прадстаўлены праграмай аб’яднання па інтарэсах “Роднымі сцежкамі”, якая накiравана на абуджэнне цікавасці да вывучэння роднага краю і паглыбленне ведаў аб ім, праграмай факультатыўных заняткаў «Храмы, замкі і палацы Беларусі», а  таксама дыскусійнымі пляцоўкамі, выкананнем вучэбна-даследчых работ па гісторыіі НДЦ “Зубронак” і Мядзельскага краю, сустрэчамі з прадстаўнікамі Цэнтра дасследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміi навук Беларусі, Нацыянальнага парку “Нарачанскі” і інш. Праграмай змены прадугледжаны адукацыйныя экскурсіі ў Мядзельскі музей народнай славы, стылізаваную вёску ХІХ стагоддзя «Наносы-Наваселле», вёску-музей Заброддзе Вілейскага раёна.

Сярод цікавых і значных мерапрыемстваў змены – абарона-прадстаўленне конкурса сачыненняў-разважанняў “Я родным краем ганаруся”, адукацыйны форум “Вектар на будычыню”, тэматычныя дні (Дзень літары “Ў”, Дзень радыё), спартыўнае свята “Беларусіяда”, майстар-клас “Танцуй сваё”, майстэрні народных рамёстваў “Залатыя рукі”, конкурс інсцэніраваных беларускiх песен “Зямля з блакiтнымi вачамi“, лiтаратурная гадзiна «Мая зямля – мае натхненне», шоу-праграмы (важацкая вечарына, фестываль мастацтваў і “Беларусачка”), экспедыцыі, адукацыйныя прагулкі і экскурсійныя праграмы і інш.


Падводзім вынікі

Усю змену ў нацыянальным дзіцячым цэнтры "Зубронак" кожны дзень быў напоўнены цікавымі падзеямі і мерапрыемствамі. Традыцыйна, на на ўрачыстым закрыцці змены ўспаміналі ўсё лепшае, што адбылося з імі на працягу змены. Падвялі вынікі арганізацыйна-гульнявога праекта "Чароўнае кола", пераможцам стаў 6 лясны атрад. Атрад-пераможца атрымаў салодкі пірог. 

Напэўна ў кожнага ёсць каханыя месцы, месцы, якія натхняюць. Узгадалі і наведалі сваё любімае месца на тэрыторыі НДЦ "Зубраня" ўдзельнікі змены-злёту краязнаўцаў-даследчыкаў "Я родным краем ганаруся", а таксама зрабілі фота на памяць.

1 (1).jpg 2.jpg
3.jpg 4.jpg
5.jpg  6.jpg

Спартландыі "Дарослыя і дзеці"

Сёння ўдзельнікі змены-злёту краязнаўцаў-даследчыкаў "Я родным краем ганаруся" сталі ўдзельнікамі спартландыі "Дарослыя і дзеці". У напружанай барацьбе перамогу атрымала каманда дарослых.

1.jpg 2.jpg
3.jpg 4.jpg

Зямля з блакітнымі вачыма

7 лicтапада прайшоў конкурс інсцэніраванай беларускай песні "Зямля з блакітнымі вачыма", дзе атрады сцэніравалi песні, якія адлюстроўваюць у сабе родны край, нашу моцную, прыгожую і квітнеючую Беларусь, песнi ансамбля "Дразды". Кіраўнік ансамбля Віталь Карпанаў даведаўся, пра тое што краязнаўцы будуць рабiць пастаноўкi на песнi ансамлбя «Дразды» і запісаў відэепаведамленне, дзе пажадаў удачы ўсiм удзельнiкам конкурсу.      I месца атрымаў 5 лясны атрад, з інсцэніроўкай на песню "Беларуская мова", II месца атрымаў 3 лясны атрад, з пастаноўкай на песню "Вёска" i III месца атрымаў 1 лясны атрад, з пастаноўкай на песню «Сланечнiк». Усе атрады падрыхтаваліся адказна, многія выкарыстоўвалі розныя касцюмы, рэквізіт.

0-02-05-5e5cbc240c3156fb34a4695a7b7b1a011c52870d16d572b11a8229eb4a05b506_2c3fa7c7.jpg 0-02-05-d722e2ccdfb755b739612cf794fea49c726389d9310c739b3c6cf5637dec1aad_6d55bcd5.jpg

Адукацыйны форум "Вектар на будучыню"

У рамках змены - злёту краязнаўцаў - даследчыкаў "Я родным краем ганаруся" прайшоў адукацыйны форум "Вектар на будучыню". Адбылася абарона стэндавых дакладаў па выніках даследчай працы. Пераможцам адукацыйнага форуму "Вектар на будучыню" стаў 1 лясны атрад, с тэмай даследчай працы: “Незвычайнае ў звычайным – прырода Нарачанскага краю”. Пры падвядзенні вынікаў работы юнакі і дзяўчаты адзначылі важнасць і значнасць мерапрыемства, якое праводзіцца, змест якога накіраваны на фарміраванне пачуцця гонару за дасягненні сваёй краіны, развіццё лідэрскіх якасцей моладзі, падтрымку сацыяльна значнай дзейнасці выхаванцаў. Таксама узнагародзiлi  лепшых краязнаўцаў, якiя актыўна праявілi сябе у веданні архітэктуры сваёй краіны, на  факультатыўных занятках «Храмы, Замкі і Дварцы Беларусі».

1.jpg 2.jpg

«ГІС, ЦУР і не толькі…»

Геаінфармацыйныя сістэмы (ГІС, геаграфічная інфармацыйная сістэма) - гэта кампутарныя тэхналогіі, якія ўжываюць для стварэння карт і ацэнкі фактычна існуючых аб'ектаў, а таксама здарэнняў. Такія сістэмы збіраюць, захоўваюць і аналізуюць інфармацыю, а таксама забяспечваюць яе графічную інтэрпрэтацыю. Падобныя прылады дазваляюць карыстачам шукаць, аналізаваць і рэдагаваць лічбавыя карты, а таксама знаходзіць дадатковую інфармацыю аб аб'ектах на іх. 6 лicтапада ўдзельнікі змены-злёту краязнаўцаў-даследчыкаў "Я родным краем ганаруся" прынялі ўдзел у анлайн лекцыі «ГІС, ЦУР і не толькі…», якую правёў Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства. Выхаванцы не толькi даведалiся аб планах працы аб'яднанні па інтарэсах «Геаграфічныя інфармацыйныя сістэмы і геааналітыка», а таксама адкрылі для сябе, што такое ГІС і як яны дапамагаюць у дасягненні Мэт устойлівага развіцця.

1.jpg 2.jpg
3.jpg 4.jpg

Факультатыўныя заняткi «Храмы, Замкі і Дварцы Беларусі»

На працягу ўсёй змены наведваюць фaкультатыўныя заняткi «Храмы, Замкі і Дварцы Беларусі», на якiх вывучаюць гісторыю замкаў, храмаў і палацаў Беларусі пачынаючы з 10 стагоддзя па 19 стагоддзі. Тыя хто змогуць найбольш актыўна сябе праявіць у веданні архітэктуры сваёй краіны будуць узнагароджаны ў намінацыі лепшыя краязнаўцы.

1.jpg 2.jpg
3.jpg 4.jpg

Хутар “Неслуч”

4 лістапада ўдзельнікі змены-злёту краязнаўцаў-даследчыкаў “Я родным краем ганаруся” наведвалi экскурсійны цэнтр старадаўняй культуры беларусаў хутар “Неслуч”, якi быў створаны ў стылістыцы XVII - XVIII стагоддзяў. Хутар “Неслуч” створаны для дзятвы з прыродных матэрыялаў сярод нарачанскіх соснаў. Ен збліжае чалавека з роднай зямлёй, нацыянальнымі традыцыямі, вучыць не забываць голас продкаў.

0-02-0a-67171e1095c326622ac2aa02bff6d73b017babb2440390876370ee66369a83f1_4678db2f.jpg 0-02-0a-b39b2e9431ba0b6f959dbf1116acc140ec55ad4305a11c55621badb6bd3b18dc_9ef5f520.jpg
 0-02-0a-e4a574d2ec4befd87c0d67cb3ba9067e9801fd7a149e251e90e72df9a62e4a14_efc02d15.jpg 0-02-05-501a25f28518180ec56fd713aeebf231b4c80085c3a695ddcee2f17f29fdc1c4_53cd2516.jpg

Конкурс прыгажосці і грацыі

Кожнай дзяўчынцы прыемна чуць кампліменты ў свой адрас, але не кожная гатова выйсці перад вялікай аўдыторыяй аднагодкаў і бліснуць грацыяй, талентам і - безумоўна - прыгажосцю. 3 лicтапада прайшла шоу-праграма “Мiс Беларусачка”, дзе журы выбірала каралеву прыгажосці і грацыі, прысуджаючы пераможны тытул. Поспех такiх мерапрыемстваў заўсёды стабільны. Ад душы віншуем дзяўчынак, жадаем і далей не губляць сваю мэтанакіраванасць, атрымліваючы новыя перамогі і пакараючы вяршыні!

0-02-0a-1b145a60c5f4afd0a868564e8d05da517792f8abe1042a56d55b3c6dc53b0207_b9ebf169.jpg 0-02-0a-2d31ab990d79c222882a2692623b7dac03c1d391efc7970742c8fafb612f71f7_90b402fd.jpg
0-02-0a-39fe7b1aeff4f1b8ed55544d5b1f699e228ec8b088705b25b9fec0af2873fc83_d2aea918.jpg 0-02-0a-b6d36281de89687546244c7f179c2fc06dcd40fb638ecc81e7e71033a08f4487_a8e1fb74.jpg

“Роднымi cцежкамi”

На працягу змены выхавальнiкi змены-злёту краязнаўцаў-даследчыкаў “Я родным краем ганаруся” займаюцца аб'яднаннях па інтарэсах “Роднымi cцежкамi”. Дадзеная праграма арыентавана на комплекснае краязнаўства. У аснову зместу заняткаў пакладзены комплексны подыход, які ўлічвае як розныя бакі пазнання роднага краю, так і розныя аспекты выхавання вучняў у працэсе этнакультурнай дзейнасці.

0-02-05-6cd6553d10e0dc1ebb144944f157ad9b06c3c2f8441eaffb218d870499548793_5c5aee57.jpg 0-02-05-75a2b393c4e01b88d7ffd64bb6e3e6a8fcaa617e76e6668326a506109ad8746b_3804c54a.jpg
0-02-05-86370a2144f02065c88a2afb81dbf1609f75b9a4af28dab9bc9d56beed6078e4_147363bd.jpg 0-02-05-393930501d6eeda8e6357189e38a619bfcdd76cc2ab635e5a6e190cbf6bb8bdb_591ea3c9.jpg

Дарогамі мужнасці

1 лістапада выхаванцы наведвалі экскурсійны маршрут "Дарогамі мужнасці". Гэта шлях у 1500 м, праходзячы які, дзе кожны змог аккунуцца ў ваенную гісторыю Нарачанскага краю. Нарачанскія лясы сталі сведкамі нападу крыжакоў, наступу шведскай арміі Карла XII і ўцёкаў напалеонаўскіх войскаў. На беразе возера Нарач па цяперашняй тэрыторыі НДЦ "Зубронак" праходзіла лінія фронту ў гады Першай сусветнай вайны, тут дзейнічалі партызанскія атрады ў часы барацьбы з нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Маршрут, раздзелены на некалькі інфармацыйных пляцовак, не толькі пазнаёміць з гістарычнымі падзеямі і іх удзельнікамі, але і прадэманструе ваенныя атрыбуты розных эпох.

0-02-05-4b6a60db23defde3c65bc599e589641977bfd184288d836f5e5f480eed2a73d5_73b9be12.jpg 0-02-05-b813390ed4d2f9b0c3540459cacf984bcf8be9574d8bcab0cc36a10bcca1e993_5564e674.jpg
0-02-05-e71a7de7b60f5d3e7e08592cc6c3d8e721576aee9cafbb36eb2127f9230a47d1_455adc3.jpg 0-02-05-f6785e79c2da27607a2abd1b9f0c757538d8f892338b62e4473fb1995c9d5969_46568efe.jpg

Умееш сам - навучы таварыша!

30 кастрычнiка выхаванцы сталi ўдзельнiкамi творчага мультыпарку "Роўны навучае роўнага", дзе выхаванцы вучылi адзін аднаго розным відам творчасці.

0-02-05-4e9b084983d9781f9b5d4a61288c8d118121461375cd2ff0c717b03c7cec2657_93cb4680.jpg 0-02-05-b3e21b7df68a5fe3a3217214d914eb58e3e6e67541e57bac83e5c34eced6b304_a9fab8d.jpg
0-02-05-d8e2903fa1ca8b65082ab77f8bda8de2a5a4ddd89dad8622b2505104ef6983c0_eb636768.jpg 0-02-05-d103d0b390d1721622aa851757e4d880e226599ed037fe9247144ed849b9f3f7_f98be203.jpg

Культурна-спартыўнае свята ― Беларусіяда

29 кастрычніка ўдзельнікі змены-злёту краязнаўцаў-даследчыкаў "Я родным краем ганаруся" сталі ўдзельнікамі культурна-спартыўнага свята ― Беларусіяда, у якім актыўна бралі ўдзел у беларускіх народных гульнях, а таксама змаглі паласавацца беларускім гасцінцам.

0-02-05-712f3882bd02d8560384740e80bc4543f75881b139c248659c663362b840f6fb_e538c021.jpg 0-02-05-6161c96e5202142a35227f9fc097b91dc8822bfaf5d15835a6d643cfbf298384_fac8247f.jpg
0-02-05-aa4551b7f0eb410a16d078afefce0355028c39c828e957adb4045758ceec771e_7535c8a1.jpg 0-02-05-f1ceba7646096396271c65f47f6253ec35ade2c09d1cfcec41215cfe4ad42032_39053ef8.jpg

ЮНЫЯ ПАДАРОЖНІКІ

Удзельнікі змены-злёту краязнаўцаў-даследчыкаў "Я родным краем ганаруся" з'яўляюцца актыўнымі падарожнікамі. Турызм - адна з найбольш дынамічных з'яў сучаснага свету. У апошні час ён набыў каласальныя тэмпы росту. Дзіцячы турызм мае вялікія магчымасці для выхавання фізічна і духоўна здаровых і загартаваных людзей, садзейнічае гарманічнаму выхаванню асобы, аб'яднанню дзіцячага калектыву ў адзінай дзейнасці, стымулюе даследчую дзейнасць выхаванцаў, прывівае любоў да роднага краю і яго гісторыі.



0-02-05-0c385438c5cfca3e226d9ff2d7258cf46f43fc4a43e4b6dcd5d5f7deca3c3f90_ba888d20.jpg
0-02-05-4dcd0bcea9d4420a35631cc3b76b55ce3b5459fe150774e1601248bb7ced19eb_d204d0e5.jpg
0-02-05-8140be9a1ba347bb2a28cc16f43fa2f63dbf71badcfce3a0fde3d24cccece0a9_b6107768.jpg 0-02-05-d135d49ab646fcdfb09508c6976853903f5da50d1bfc1c65fdc37c47e2c4806b_f0c86376.jpg

Ведай нашых

27 кастрычніка прайшоў конкурс прэзентацыі атрадаў "Ведай нашых" сярод удзельнікаў змены-злёту краязнаўцаў-даследчыкаў "Я родным краем ганаруся", дзе дзецям неабходна было прадставіць свой згуртаваны і дружны атрад, адлюстраваць тэматыку змены. Усе атрады справіліся годна з пастаўленай задачай. Вельмі цяжка было вызначыць пераможцу, бо кожны змог па-свойму здзівіць кожнага гледача і членаў журы.

0-02-05-4de1ae52fa4ddc9f1035bcb0c5b478f43123d935a29bed34c96461cdb9d47b60_dd09db7c.jpg 0-02-05-f9bd02642c67cc1a1da550e65b4655b1925c2c2935005e17e45cef7081c2d375_34a9a863.jpg
1 лесной.jpg 2 лес.jpg


Нас аб'ядноўвае спорт!

26 кастрычніка сярод удзельнікаў змены-злёту краязнаўцаў-даследчыкаў прайшла ваенна-спартыўная гульня "Ураган".
У спаборніцтвах прынялі ўдзел 6 каманд. Нягледзячы на ​​барацьбу ў кожнай эстафеце, адчувалася сяброўская атмасфера. Усе ўдзельнікі засталіся задаволенымі. Кожны з  каманды стараўся прадэманстраваць усе свае лепшыя якасці, каб атрымаць перамогу для свайго атрада.

0-02-05-a2920d5733c846f41f22f0a46cb239ce510327cc422fc124a6be1d92e99bc8e4_3d421a73.jpg 4 лес ураган.jpg

Урачыстае адкрыцце змены

25 кастрычнiка ў "Зубронку" адбылося сапраўднае свята – адкрыццё змены-злёту краязнаўцаў-даследчыкаў "Я родным краем ганаруся". У паветры натуральна лунала атмасфера ўсеагульнай радасці, на дзіцячых тварах было шмат усмешак. Усе выхаванцы старанна падрыхтаваліся да святочнага мерапрыемства, некаторыя з іх стлі не только яго актыўнымі ўдзельнікамі ў зале, але і на сцэне.

0-02-05-04ee3bbb0d95e9dda81370efdb879d027b70052b218eb599d8c3a1eb4aa5ad08_7cdf51f8.jpg 4 лесной.jpg

Спрытныя i хуткія

24 кастрычніка адбылася спартландыя "Вясёлыя старты". Выхаванцы атрымалі масу станоўчых эмоцый, палепшылі свой эмацыйны стан, паказалі сябе спрытнымі, моцнымі, хуткімі. Па выніках спартландыі лепшая каманда была ўзнагароджана дыпломам НДЦ "Зубронак".

1 лес.jpg 2 лес.jpg

Музычная гадзіна "Танчы і спявай"

23 кастрычніка краязнаўцы-даследчыкі праяўлялі свае творчыя таленты падчас музычнай гадзіны. У ходзе мерапрыемства хлопчыкамі, дзяўчынкамі і іх педагогамі ў зале была створана вясёлая, прыязная атмасфера. Дзеці цяпер добра ведаюць зубрацкія песні.

4 ляс.2-05-efee9512f5b3ac3cb3f4d574f02e38b31d8097a869733c1f021cb77d648bc662_e49248e6.jpg 4 лясны.jpg

Мы ў "Зубронак" прыкацілі

22 кастрычніка ўдзельнікі змены-злёту краязнаўцаў-даследчыкаў "Я родным краем ганаруся" прынялі ўдзел у сэлфіянаце "Мы ў "Зубронак" прыкацілі", дзе змаглі больш уважліва познаеміцца з тэрыторыяй цэнтра, атрымаць масу пазітыўных уражанняў, а таксама зрабіць прыгожыя атрадныя фотаздымкі, у тым ліку і любімыя дзецьмі "сэлфі". 

1.jpg 2.jpg
3.jpg 4.jpg
5.jpg 6.jpg

Краязнаўцы-даследчыкi ў НДЦ «Зубронак»

21 кастрычніка ў НДЦ "Зубронак" прыехалі ўдзельнікі змены-злёту краязнаўцаў-даследчыкаў "Я родным краем ганаруся". У першыя дні змены рабяты пазнаёмiлiся з галоўнай славутасцю не толькі «Зубронка», але і Беларусі – самым вялікім возерам Нарач. Яны не проста паглядзелі на блакітную роўнядзь, але паўдзельнічалі ў традыцыйным рытуале – «Прысвячэнне ў нарачанічы» і загадалі першае жаданне.

1.jpg 2.jpg