«Кола беларускіх святаў»

20 ноября 2025

20 лістапада 2025 года ўдзельнікі 4 вучэбнай змены наведалі найпрыгажэйшы куток НДЦ «Зубронак» – узноўлены беларускі хутар Неслуч ХІХ стагоддзя, каб адпачыць душой і супольна пазнаёміцца з беларускімі традыцыямі!
На працягу інтэрактыўнага занятку дзеці даведваліся пра святы беларускага народнага календара, павер’і і звычаі, таямніцы беларускай хаты, якая восенню ў мінулым ператваралася ў рамесную майстэрню.
Зубратам расказалі пра віды і прызначэнне ручнікоў як адных з самых знакавых з’яў культуры беларусаў, у тым ліку: як павязвалі ручнік свату на Вяселлі, якім чынам закручвалі нованароджанае дзіця ў спецыяльны радзільны ручнік, па якіх правілах неабходна сустракаць дарагіх гасцей з хлебам\соллю на ручніку.
Успомнілі і традыцыі памінання продкаў – як самае шаноўнае свята беларускага народнага календара – адказаўшы на пытанні: чаму людзям важна помніць сваіх продкаў і якім чынам продкі могуць уплываць на наша жыццё? Даведаліся, чым жа з’яўляецца свяча ў традыцыйнай абрадавай культуры беларусаў.
Атрымалася вельмі атмасферная і ўтульная сустрэча-знаёмства з абрадамі і звычаямі роднай народнай культуры.
Аўтар артукула: Гарчычка І.Ю., бібліятэкар
Фотаздымкі прадстаўлены Майсюк А.М., Грузневай Д.У., выхавацелямі НДЦ «Зубронак»