Конкурсная праграма «Родная мова, цудоўная мова!»

10 февраля 2024
photo_2024-02-10_21-30-55 (2).jpg

10 лютага ў НДЦ «Зубронак» адбыўся фінальны конкурс, дзе вызначыўся знаўца роднай мовы, у рамках інтэлектуальнага спаборніцтва «Родная Мова, цудоўная мова!». Стаць фіналістам было няпроста: удзел у тэсціраванні, алімпіядзе, напісанне эсэ, конкурс аратарскага майстэрства. Па выніках гэтых іспытаў у фінал выйшлі наступныя:
1. Баранава Ганна, вучаніца ДУА гімназіі № 1 г. Ваўкавыск
2. Блажэвіч Ганна, вучаніца ДУА гімназіі № 9 г.Гродна
3. Гусакоўскі Валянцін, вучань ДУА гімназіі № 7 г. Мінск
4. Дырман Аляксандра, вучаніца ДУА гімназіі № 3 г.Пінск
5. Кушнярэвіч Дар’я, вучаніца ДУА гімназіі № 1 г. Пінск
6. Трапашка Ганна, вучаніца ДУА гімназіі № 1 г. Жодзіна

Відэазвароты са словамі падтрымкі ад педагогаў, бацькоў і аднакласнікаў фіналістаў, папярэдне дасланыя і прадэманстраваныя падчас фінальнага этапу конкурсу, дапамаглі справіцца з хваляваннем і фінал прайшоў – як і ўсё ў змене – на «выдатна».
Першым выпрабаваннем быў конкурс самапрэзентацыі «Мае шляхі да захавання роднага слова», дзе фіналісты паведамілі гледачам пра свае дасягненні, справы для папулярызацыі роднай мовы. Акрамя гэтага быў конкурс «Эрудыт», дзе удзельнікі паказалі свае цудоўныя веды па беларускай мове і літаратуры. Апошнім выпрабаваннем стаў конкурс «Перакладчык», у якім фіналістам трэба было за 5 хвілін перакласці тэксты на з рускай мовы на беларускую.
Пасля хвалюючага для фіналістаў і гледачоў чакання журы абвясціла вынікі. 

Знаўцам роднай мовы стаў вучань ДУА гімназіі № 7 г. Мінска – Гусакоўскі Валянцін, які быў узнагароджаны дыпломам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

Дыпломам 2 ступені Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь узнагароджана Дырман Аляксандра, вучаніца ДУА гімназіі № 3 г.Пінск.

Дыпломам 3 ступені Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь узнагароджана Баранава Ганна, вучаніца ДУА гімназіі № 1 г. Ваўкавыск.

Акрамя гэтага былі падведзены вынікі на лепшую каманду вобласці. Лепшымі аказаліся:
Дыплом 1 ступені Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь атрымала каманда Магілёўскай вобласці.
Дыплом 2 ступені Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь атрымала зборная каманда Гродзенскай і Гомельскай вобласці.
Дыплом 3 ступені Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь атрымала каманда Брэсцкай вобласці.

Кулік Юлія Уладзіміраўна, настаўнік
Фотаздымкі прадстаўлены арганізатарамі конкурснай праграмы