Міжнародны дзень роднай мовы

21 февраля 2023

В НОВОСТЬ.jpg

З 2000 года 21 лютага адзначаецца міжнародны дзень роднай мовы.

Падчас яго святкавання ў “Зубронку” 21 лютага 2023 года выхаванцы з задавальненнем прынялі ўдзел у рэспубліканскай дыктоўцы па беларускай мове, фальклорна-спартыўным свяце “Беларусіяда”, адукацыйным праекце “Мудры запавет продкаў”, літаратурнай акцыі “Чытаем разам Максіма Танка”, марафоне вершаў «Мова родная – мова народная», конкурсе “Кошык смачных слоў”, конкурсе віншавальных паштовак “Пажаданні роднай мове” і інш.

Цікавасць наведвальнікаў выклікалі і падрыхтаваныя да тэматычнага дня выставы “Юбіляры-2023” і “Сэрцам роднага слова краніся”. Дзень атрымаўся інфарматыўным, творчым, багатым на уражанні, цікавым і максімальна беларускамоўным.