Рэспубліканская дыктоўка

20 февраля 2026

Любоў да Радзімы пачынаецца з любові да роднага слова. Для калектыву НДЦ «Зубронак» беларуская мова – не проста сродак зносін, а жывая спадчына, якую мы беражом і перадаем разам з вопытам нашым выхаванцам.
20 лютага 2026 года, напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы, супрацоўнікі Цэнтра сталі ўдзельнікамі рэспубліканскай дыктоўкі ў анлайн-фармаце. Арганізатарам выступіў Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа. Тэкст, які быў прысвечаны Году беларускай жанчыны, уразіў удзельнікаў сваёй паэтычнасцю і глыбінёй.
Супрацоўнікі адзначылі, што пісаць такі дыктант было асабліва прыемна, бо радкі ліліся, як песня, якая ўслаўляе вобраз беларускай жанчыны.
А яшчэ ўдзел у дыктоўцы – гэта пра еднасць. І адчуванне гэтай еднасці з Радзімай і яе народам.