«Родная мова, цудоўная мова!»

6 февраля 2024

изображение_viber_2024-02-06_11-32-47-494.jpg

Другі дзень рэспубліканскага інтэлектуальнага спаборніцтва: конкурса знаўцаў роднай мовы «Родная мова, цудоўная мова!» для яго ўдзельнікаў прайшоў прадуктыўна і насычана.

06 лютага 2024 года праграма пачалася з удзелу вучняў у тэсціраванні «Эрудыт «Зубронак», якое было праведзена ў супрацоўніцтве з ГА «Беларуская асацыяцыя «КОНКУРС». На працягу гадзіны ўдзельнікі павінны былі адказаць на 30 пытанняў, звязаных з беларускай мовай і літаратурай.

Далей іх чакала дыскусія «Гонар народа – родная мова?». Разам з Кацярынай Яўгеньеўнай Селязень, настаўніцай беларускай мовы і літаратуры, вучні абмеркавалі такія пытанні, як: актуальнасць твораў беларускай літаратуры 19 стагоддзя і іх уплыў на развіццё маўлення, ці павінны беларусы ведаць і ўмець размаўляць на ёй? Цікавыя думкі, светлыя ідэі і, канешне, вынік – наша будучыня трымаецца на традыцыях, гісторыі і мове.

Таксама ў гэты дзень быў дадзены старт цыклу лекцый выкладчыкаў Інтстытута мовазнаўства Якуба Коласа. Першай падзялілася сваімі ведамі Наталля Вікенцьўна Паляшчук, загадчык аддзела гісторыі беларускай мовы Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па тэме «Старабеларуская пісьмовая спадчына». Дзякуючы гэтым лекцыям, у удзельнікаў спаборніцтваў узнік яшчэ большы інтарэс ды вывучэння гісторыі мовы.

Заключным этапам другога дня было напісанне эсэ «Родная мова – выток і натхненне», дзе навучэнцы змаглі ў поўнай меры прадэманстраваць свае ўменні граматна, лагічна, змястоўна перадаваць свае думкі на дадзеную тэму.

Кулік Юлія Уладзіміраўна, настаўнік