21 лютага 2026 года ў свеце адзначаюць Міжнародны дзень роднай мовы. Гэты дзень стаў сапраўдным святам беларускага слова ў НДЦ «Зубронак».
З самай раніцы ў школе панавала незвычайная, натхнёная атмасфера. Для выхаванцаў Цэнтра педагогі падрыхтавалі цэлы шэраг інтэрактыўных заданняў, дзе галоўнымі героямі сталі вобразныя беларускія словы і мудрыя фразеалагізмы. Акрамя таго, школьнікі даведаліся шмат цікавостак пра мову.
Але самым відовішчным і запамінальным стаў сюрпрыз у калідорах школы. Там проста ў паветры «паплылі» незвычайныя воблакі, на якіх красаваліся цытаты пісьменнікаў, а таксама стыльныя падборкі кніг, якія варта прачытаць кожнаму беларусу.
Міжнародны дзень роднай мовы ў «Зубронку» прайшоў ярка і паказаў, што беларуская мова – гэта не школьны прадмет, а жывая прыгажосць, якая здольна аб’яднаць дзяцей і дарослых.
