З 4 па 10 красавіка ў школе НДЦ «Зубронак» адбылося адкрытае мерапрыемства, прысвечанае Тыдню беларускай мовы і літаратуры. Вучні школы здзейснілі віртуальнае падарожжа па гісторыі беларускага народа. Дапоўненая рэальнасць дапамагла ім апынуцца на старажытнай Полаччыне, дзе пачулі аповеды асветнікаў Францыска Скарыны, Еўфрасінні Полацкай і Сімяона Полацкага пра нялёгкі жыццёвы шлях. Праз шоу-гульню «Творцы роднага слова» навучэнцы пазнаёміліся з літаратарамі і культурнымі дзеячамі, юбілейныя даты якіх адзначае сёлета беларускі народ. Пабываўшы ў гасцях у «Повара Яся», навучыліся гатаваць беларускую народную страву – дранікі. Выступленне дзяўчат-танцорак і спевакоў парадавала гледачоў сваімі песнямі і танцам.
Тыдзень беларускай мовы і літаратуры
Поделиться ссылкой: