Дакрануцца да спадчыны...

13 чэрвеня 2025 года выхаванцы НДЦ «Зубронак» здзейснілі незвычайную вандроўку ў гістарычнае мінулае нашага народа.
Юныя фалькларысты з захапленнем засвойвалі мастацтва побытавых танцаў і карагодаў, знаёміліся з народнымі гульнямі і ўзорамі вуснай народнай творчасці.
Асаблівую цікавасць у дзяцей выклікалі народная архітэктура хаты і гаспадарчых пабудоў, традыцыйны тэкстыль, а таксама таямніцы выкарыстання жаночых і мужчынскіх прылад працы.