23 і 24 чэрвеня 2025 года ў самым атмасферным месцы НДЦ «Зубронак» – на хутары Неслуч – для выхаванцаў была падрыхтавана абрадавая праграма «Купальскі вяночак», падчас якой дзеці глыбей акунуліся ў свет беларускіх традыцый, абрадаў і рытуалаў. 
	 Дзяўчаты і хлопцы, як і належыць на Купалле, плялі вяночкі з кветак і траў, варажылі на будучыню, вадзілі карагоды, танцавалі і гулялі ў народныя гульні. Кульмінацыяй праграмы стала спусканне вянкоў на ваду з загадваннем жаданняў. 
	 Незабыўныя ўражанні, эмоцыі і добры настрой надоўга застануцца ў сэрцах і памяці зубрацкіх прыгажунь і юнакоў.
