Каляды – асаблівая таямнічая пара, калі здымаюцца ўсе забароны і містычныя сілы адпраўляюцца на зямлю. Таму не дзіўна, што на працягу святочных вечароў маладыя дзяўчаты і хлопцы спрабуюць даведацца, што падрыхтаваў ім лёс.
30 снежня 2025 года старэйшыя выхаванцы змен “Новогоднее созвездие Зубра…”, «Зубренок» нас связал…” таксама паваражылі на жаданні і будучы лёс у самым прыгожым і атмасферным куточку “Зубронка” – узноўленым беларускім хутары Неслуч.
З дапамогай свячы і воску спрабавалі даведацца аб жаданых чакаючых падзеях. Выцягваючы з чароўнага кошыка прадметы-прадсказанні, дзяўчаты і хлопцы глядзелі, якое жыццё ім наканавана. Варажылі і з дапамогай ланцужка, чаравікаў, пярсцёнкаў у талерцы з жытам.
Напрыканцы праграмы здзейснілі прыгожую мясцовую традыцыю, калі напярэдадні свята “спальваюцца” ўсе асабістыя непрыемнасці і няўдачы. Перадаючы з рук у рукі свячу і гледзячы на яе агеньчык, не проста згараюць усе хваробы і няшчасці, але і ніколі больш не вяртаюцца ў наша жыццё.

