Новости школы

Беларусь – краіна маёй будучыні

Беларусь – краіна маёй будучыні

Беларусь – гэта краіна са старажытнай гісторыяй і багатымі традыцыямі, з цудоўнай прыродай і дзіўнай архітэктурай.
Шосты школьны дзень 09 сакавіка 2024 года пачаўся для вучняў са школьнага сходу "Беларусь – краіна маёй будучыні". Так, вучні даведаліся цікавыя факты пра родную краіну, змаглі праверыць сябе ў віктарыне "Што я ведаю пра Беларусь?". Таксама адгадалі самыя вядомыя беларускія брэнды. Скончылася мерапрыемства музычным нумарам "Мы маладыя". Дадзеная тэматыка дапамагае дзецям усвядоміць тое, што рабіць нашу краіну яшчэ больш моцнай і квітнеючай належыць ім – маладым людзям.