Тэматычны дзень, прысвечаны 125-годдзю з дня нараджэння Міхася Лынькова, прайшоў у школе НДЦ «Зубронак”
29 лістапада 2024 года ў школе НДЦ «Зубронак” прайшоў шэраг мерапрыемстваў, прымеркаваных да 125-годдзя з дня нараджэння Міхася Лынькова.
Міхась Лынькоў быў адным з пачынальнікаў беларускай дзіцячай літаратуры і адным з ініцыятараў усебеларускага конкурсу на лепшую кнігу для дзяцей. Таму жыццёвая і творчая біяграфія выклікала цікавасць у вучняў. З асноўнымі звесткамі пра жыццё і творчасці пісьменніка можна было пазнаёміцца на выставе «Шчодрае сэрца пісьменніка”. Настаўнікі беларускай мовы і ліаратуры ўключылі ў свае ўрокі інфармацыйную хвілінку з нагоды дня нараджэння пісьменніка. Праверыць веды вучні змаглі на віктарыне «Векапомныя дні Міхася Лынькова”.
Больш падрабязна асоба творцы была раскрыта падчас літаратурнай гасцёўні «Жыццё вялікае і шчодрае…”. Асноўнай тэмай сталі знакавыя творы пісьменніка, такія як аповесць «Міколка-паравоз », апавяданне «Васількі" і іншыя. У творах Міхася Лынькова адлюстравана жыццё людзей падчас вайны, уключаючы дзяцей вайны і іх перажыванні. На мерапрыемстве згадваліся не толькі літаратурныя дасягненні пісьменніка, але і яго роля ў грамадскай дзейнасці. Мерапрыемства стала добрай магчымасцю для паглыбленага вывучэння беларускай літаратуры і ўспрымання творчасці шырока вядомага аўтара.
Клубы и тематические дни
Шчодрае сэрца пісьменніка