Новости школы

Чароўная кветка беларускай паэзіі

Чароўная кветка беларускай паэзіі

Вольнай птушкай з Палесся засталася Яўгенія Янішчыц у беларускай літаратуры. Так, у школе НДЦ "Зубронак" 20 лістапада 2023 года прайшоў тэматычны дзень, прысвечаны 75-годдзю з дня нараджэння таленавітай паэткі. На перапынках вучні змаглі азнаёміцца з яе творчым лёсам за праглядам відэа. Падчас першага ўрока навучэнцы старэйшых класаў у беларускіх строях распавялі цікавыя звесткі з жыцця Яўгеніі Янішчыц і агучылі мерапрыемствы, у якіх усе жадаючыя змаглі прыняць удзел. Сярод іх было стварэнне ілюстрацыі і крыжаванкі да верша. Таксама на другім паверсе была арганізавана кніжная выстава з фотаздымкамі "Чароўная кветка беларускай паэзіі". Каля яе праходзілі і літаратурныя хвілінкі, на якіх выразна чыталіся вершы Яўгеніі Янішчыц.
Такія тэматычныя дні даюць магчымасць вучням паглыбіцца ў беларускую літаратуру і пазнаёміцца шырэй з творчасцю знакамітых літаратараў.