31 ліпеня. Добрая традыцыя – адзін дзень змены прысвячаць беларускай мове. Беларуская піца таксама існуе, яна смачная, разнастайная і прыгожая!
Вельмі цікавы дзень. Менавіта, прычына ў тым, што дзень быў беларускім! На ранішняй размове дзеці пазнаёміліся з планам на дзень, камунікатыўна расцерліся на гульні «Пчолы і восы». Праявілі сваю эрудыцыю, кемлівасць і пазнавальныя здольнасці ў гульні «Мірны КВІЗ», якая была прымеркавана да Года міра і стварэння. На атраднай справе «Родная вуліца», арганізаваная з мэтай фарміравання павагі да малой радзімы, актуалізацыі інтэлектуальнага патэнцыялу навучэнцаў, выхавання эстэтычнага густу, падлеткі ў арыгінальнай форме паўдзельнічалі ў конкурсах, якія так ці інакш былі звязаны з дарогамі Беларусі. На працягу дня праходзіла акцыя «Купляйце беларускае». Пасля абеду ўдзельнікі змены паглядзелі выступленне Гомельскага цырка.
Ва ўсіх сэнсах яркай атрымалася шоу-праграма "Запальнічка!", мэтай якой было згуртаванне дзіцячага калектыву, выяўленне творчых лідэраў, развіццё крэатыўных здольнасцей, выхаванне культуры гледача. Кожны атрад падрыхтаваў новы рытмічны танец («запальнічку») і відэашэраг, у якім рухі дэманстравалі або дзеці з атрада, або аніміраваныя персанажы.
Завяршыўся дзень вячэрнім агеньчыкам і практыкаваннем «Шалупінне непатрэбнага».