5 лістапада – беларускі дзень! Добрая традыцыя – адзін дзень змены прысвячаць беларускай мове, беларускай культуры.
Вельмі цікавы дзень. Менавіта, прычына ў тым, што дзень быў беларускім! На ранішняй размове дзеці пазнаёміліся з планам на дзень, камунікатыўна расцерліся на гульне «Прывітанне». Праявілі сваю эрудыцыю, кемлівасць і пазнавальныя здольнасці на гульне, прымеркаванай да Года якасці.
Цэнтральная справа – інтэрнэт-пошук «Крыжаванкі гарадскога тыпу». Мэта правядзення: стварэнне ўмоў для развіцця інтэлектуальнага патэнцыялу ўдзельнікаў; фарміраванне іх духоўна-маральных, патрыятычных і эстэтычных прынцыпаў.
Завяршыўся дзень вячэрнім агеньчыкам і практыкаваннем «Шалупінне непатрэбнага».