Новости смены

«Бывайце здаровы, жывіце багата», ці Беларускі дзень

«Бывайце здаровы, жывіце багата», ці Беларускі дзень

24 лютага – беларускі дзень!
Добрая традыцыя – адзін дзень змены прысвячаць беларускай мове. Беларуская піца таксама існуе, яна смачная, разнастайная і прыгожая!
Вельмі цікавы дзень. Менавіта, прычына ў тым, што дзень быў беларускім! На ранішняй размове дзеці пазнаёміліся з планам на дзень, камунікатыўна расцерліся на гульне «Тры прывітанні». Праявілі сваю эрудыцыю, кемлівасць і пазнавальныя здольнасці на гульне «Родныя словы», арганізаванай з мэтай фарміравання павагі да малой радзімы, актуалізацыі інтэлектуальнага патэнцыялу навучэнцаў, выхавання эстэтычнага густу, падлеткі ў арыгінальнай форме паўдзельнічалі ў конкурсах, якія так ці інакш былі звязаны з краінай Беларусь. Вельмі спадабалася рубрыка «Што б ты выбраў»: «Што б ты выбраў, пабываць ва усіх гарадах Беларусі ці пабываць на ўсіх азёрах Беларусі? ».
Завяршыўся дзень вячэрнім агеньчыкам і практыкаваннем «Шалупінне непатрэбнага».