14 жніўня. Змена працягваецца. Сёння – важная і неабходная тэматыка – дзень беларускай мовы, беларускай культуры, беларускіх традыцый. На ранішняй размове дзеці пазнаёміліся з планам на дзень, камунікатыўна разняволілісь на гульні «Пчолы і восы». Праявілі сваю эрудыцыю, кемлівасць і пазнавальныя здольнасці ў гульні «Мірны КВІЗ», якая была прымеркавана да Года міра і стварэння. На атраднай справе «Родная вуліца», арганізаваная з мэтай фарміравання павагі да малой радзімы, актуалізацыі інтэлектуальнага патэнцыялу навучэнцаў, выхавання эстэтычнага густу, падлеткі ў арыгінальнай форме паўдзельнічалі ў конкурсах, якія так ці інакш былі звязаны з дарогамі Беларусі. Адбылося пеннае шоу. На працягу дня праходзіла акцыя «Купляйце беларускае». Увечары пасля адбылося фальклорнае свята «Беларусь мая сінявокая«.
Завяршыўся дзень вячэрнім агеньчыкам і практыкаваннем «Любімае беларускае слова».