Архив новостей летних смен


Шануйце роднае!

Шануйце роднае!

«Ніякае багацце людзей не бывае даражэйшым за іх родную мову» - Якуб Колас.

31 ліпеня 2023 года ў Нацыянальным дзіцячым цэнтры "Зубронак" праходзіў дзень беларускай мовы! У рамках 4 летняй змены дзеці і дарослыя лагера святкавалі "па-зубрацку" менавіта сёння. На прыкладзе гэтага мерапрыемства мы зразумелі i падвялi вынікі на наступнае пытанне: Ці патрэбны нам такія свята?

«Хто не паважае родную мову, не паважае родны народ» - Іван Мележ.

У гэты дзень адбылося шэраг мерапрыемств:

- беларускамоўная дыктоўка, з мэтай праверыць граматнасць дзяцей;

- літаратуры квiз «Што я ведаю пра Беларусь», мэта якога праверыць веды па беларускай літаратуры;

- інтэлектуальная гульня «Па старонках беларускага фальклору»;

- занятак-падарожжа «Гісторыя беларускай дзяржаўнасці: скрозь стагоддзі», дзе дзецi праверыць веды менавіта па гісторыі нашай краіны.

А таксама арганiзавана шэраг творчых заданняў і акцый:

- акцыя «Роднае-народнае», па умове якой патрэбна падрыхтаваць малюнак фарматаў А3 з выявай любімых беларускіх брэндаў;

- акцыя «Размаўляем на мове»;

- творчае заданне «Выцінанка».

«Выбірай: быць пасрэднасцю на мове суседа або нечым значным на сваёй» - Уладзімір Караткевіч.

Свята завяршылася канцэртнай праграммай «Беларусь мая сінявокая», якое распачалі юныя танцоры і спявачкі. Змяніў іх, пасля чатырох песен на роднай мове, шляхецкі парад.

Пасля асноўнай праграмы пачаліся традыцыйныя беларускія гульні. Кожнаму з прысутных атрадаў прапанавался ўдзел і магчымасць атрымаць зубрыкі. Дзеці паспрабавалі танчыць пад народныя песні, гуляць у традыцыйныя беларускія гульні, паспрабаваць беларускую нацыянальную страву - смажаную бульбу, да з агурком!

Шанаванне і любоў да роднай мовы - вось, што адрознівае сапраўдных беларусаў. С пакон вякоў наша мова перадавалася з малаком маці да дзіцяці. Нашы продкі захоўвалі і баранілі родную мову, як частку сваёй душы. Таму і мы, новае пакаленне беларусаў, павінны сцерагчы родную мову, шанаваць і любіць яе. Афіцыйна дзень беларускай мовы святкуецца 17 лютага, але навошта нам спецыяльны дзень, каб зноў хоць трошачкі, крок за крокам, пачаць больш гаварыць на роднай мове.

Далей - больш! Беларусы, любіце роднае, любіце родную мову!

Палоннікаў Антон і Дуняшэнка Лізавета, удзельнiкi праекта «МедыяПлюс». Фотаздымкi прадастаўлены аўтарамi.


  


Элемент не найден
  


Элемент не найден
  


Элемент не найден