Чытаў і вам раю..

Чытаў і вам раю..

07 лютага 2024 года ў рамках рэспубліканскага інтэлектуальнага спаборніцтва: конкурс знаўцаў роднай мовы «Родная мова, цудоўная мова!» выхаванцы прынялі ўдзел у напісанні алімпіяды па беларускай мове і літаратуры, а таксама пабывалі ў ролі галоўных герояў беларускіх мастацкіх твораў розных жанраў вядомых пісьменнікаў у межах літаратурнай гасцёўні «Жывая кніга», якая проводзілася ў форме конкурсу сцэнічнага прадстаўлення «Чытаў і вам раю».
Гледачы ўбачылі ўрыўкі такіх вядомых твораў, як драма Янкі Купалы «Раскіданае гняздо», аповесць «Паром на бурнай рацэ» Уладзіміра Караткевіча, камедыя Кандрата Крапівы «Хто смяецца апошнім», апавяданне Васіля Быкава «Незагойная рана», раман Івана Шамякіна «Трывожнае шчасце», апавяданне Змітрака Бядулі «На Каляды к сыну». Падчас выступленняў канкурсанты адлюстравалі тэматыку твора, галоўную ідэю, а таксама свае артыстычныя якасці.
Першае месца ў конкурсе заняла каманда ўдзельнікаў Магілёўскай вобласці (апавяданне Васіля Быкава «Незагойная рана»).
Другое месца атрымала команда ўдзельнікаў горада Мінска (драма Янкі Купалы «Раскіданае гняздо»).
Трэцяе месца - вынік сумеснай каманды Гродзенскай і Гомельскай абласцей (аповесць Уладзіміра Караткевіча «Паром на бурнай рацэ»).
Жадаем наступных перамог у інтэлектуальным спаборніцтве ўсім удзельнікам конкурсу знаўцаў роднай мовы «Родная мова, цудоўная мова!»
Соніч Ала Яўгенаўна, настаўнік