8 лютага 2024 г. у рамках рэспубліканскага інтэлектуальнага спаборніцтва прайшоў конкурс вучэбна-даследчых работ "Літаратурная спадчына маёй малой Радзімы".У рамках конкурсу ўдзельнікам неабходна было падрыхтаваць навучальнае даследаванне на зададзеную тэму. На гэта ім давалася 4 гадзіны. У распараджэнні вучняў знаходзілася літаратура, падрыхтаваная загадзя, а таксама быў прадстаўлены доступ у Інтэрнэт. Пасля заканчэння часу ўдзельнікі павінны былі прэзентаваць вынік сваёй працы. Праца ацэньвалася па некалькіх крытэрыях: адпаведнасць зместу вучэбнага даследавання заяўленай тэме, уменне працаваць з рознымі крыніцамі інфармацыі, адбор інфармацыі, абарона працы (культура гаворкі (беларуская мова), уменне лагічна, коратка, ёмка выкласці матэрыял і гэтак далей. З усіх работ журы адабрала 9, якія перайшлі на наступны этап, які прайшоў у гэты ж дзень.
Паўфіналам спаборніцтваў стаў конкурс аратарскага майстэрства "І вечнасць радка як вечнасць жацяя...". На гэтым этапе дзеці дэманстравалі свае ўменні пераконваць і выказваць свае пачуцці праз беларускае слова. Дадзены этап спаборніцтваў вызначыў фіналістаў інтэлектуальных спаборніцтваў.
Па выніках конкурсаў у фінал выйшла 6 удзельнікаў - Кушнярэвіч Дар'я, Дырман Аляксандра, Баранава Ганна, Гусакоўскі Валянцін, Трапашка Ганна, Блажэвіч Ганна.
Новости смены
Конкурс вучэбна-даследчых работ "Літаратурная спадчына маёй малой Радзімы"