Прадстаўленне творчых культурных праектаў «Нам засталася спадчына»

Прадстаўленне творчых культурных праектаў «Нам засталася спадчына»

У рамках рэспубліканскага інтэлектуальнага спаборніцтва: конкурса знаўцаў роднай мовы «Родная мова, цудоўная мова!» 09 лютага 2024 года прайшло прадстаўленне творчых культурных праектаў «Нам засталася спадчына». Так, у этнаграфічным комплексе старажытна-побытавой культуры «Хутар Неслуч» удзельнікі паказалі інсцэніроўкі каляндарна-абрадавых свят. Каманда Брэсцкай вобласці прадставіла калядаванне, якое ў іх мясцінах усё яшчэ актыўна праходзіць. Праводзілі зіму, як гэта бывае на Масленіцу, удзельнікі спаборніцтваў з Віцебскай вобласці. Абрад гукання вясны быў адноўлены камандай Мінскай вобласці. Віртуальнае падарожжа па родных мясцінах Янкі Купалы прэзентавала каманда горада Мінска. Каманды Гродненскай і Гомельскай вобласці сумесна выступілі з пректам «Сто першае імя Беларусі», дзе прадстаўлялі асобу Людмілу Рублеўскай. Удзельнікі з Магілёўскай вобласці падрыхтавалі тры музея ў чамадане: этнаграфічны, гістарычны і музей сучасных прадпрыемстваў. Канчатковыя вынікі аб'явяць на фінале спаборніцтваў.