21 студзеня ў лабараторыі «Мода родная, мода модная» прайшла інтэрактыўн праграма «Таямніцы беларускага народнага касцюма». Падчас занятку выхаванцы даведаліся пра цікавыя факты і складаючыя народнага жаночага і мужчынскага адзення, модныя тэндэнцыі ХІХ-ХХ стагоддзяў, правілы нашэння традыцыйнага касцюма.
Дзяўчаты паспрабавалі на сабе розныя варыянты прычосак даваеннага часу – косы, «кошык», «па-марачанску», а таксама прыгожыя і незвычайныя спосабы завязвання хустак – «на латку», «па заду», «святочны» і іншыя. На заканчэнні праграмы дзяўчаты і хлопцы ў традыцыйным адзенні зладзілі фотасесію ў этнастылі на фоне беларускіх тканых дываноў, якая не аставіла абыякавым ніводнага выхаванца.
Новости смены
Таямніцы беларускага народнага касцюма