Новости смены

Інтэрактыўная экскурсійная праграма “Напярэдадні свята”

Інтэрактыўная экскурсійная праграма “Напярэдадні свята”

11 красавіка 2025 года на тэрыторыі дзіцячага ВЭЦ “Хутар Неслуч” для выхаванцаў змены “Парад дасягненняў дзіцячых клубаў” была арганізавана інтэрактыўная экскурсія, падрыхтаваная ўдзельнікамі клуба “Юныя музеяведы” (4 “Сонечны” атрад).
Падчас экскурсійнай праграмы дзеці мелі магчымасць не толькі пазнаёміцца з гісторыяй хутара Неслуч і побытавай культурай беларусаў, але і прыняць удзел у:
- майстар-класах па вырабу святочнай вярбы і велікоднай паштоўкі;
- гульнёвых, забаўляльных і карагодных пляцоўках з выкарыстаннем галоўных сімвалаў вясновых святаў;
- аглядных экскурсах па выставачных залах “Беларуская хата традыцыямі багата”, “Гаспадарчая скарбніца”, “Гасцяванне ў ткаллі”.
Дзякуючы рабоце клуба “Юныя музеяведы”, яго ўдзельнікі набылі магчымасць навучыцца пераадольваць хваляванне і страх перад публікай, упэўнена валодаць сваім галасавым апаратам, фармаваць базавыя камунікатыўныя навыкі і развіваць творчыя здольнасці.